|
Караль Казьмерчак, Аляксей Дзермант 25.06.2009 г. 374
|
Нашыя рэлігійныя, дзяржаўныя, нацыянальныя традыцыі будуць вымагаць стварэння апрычонага асяродку, альтэрнатыўнага працэсам, якія адбываюцца на захадзе кантыненту. Дзеля гэтага няма патрэбы ўвесьчас азірацца на захад, мы павінны ўжо зараз рабіць адпаведныя крокі. Працэс утварэння гэткага метапалітычнага цэнтру мог бы пачацца ў Беларусі, але трэба прызнаць, што калі ідзецца пра Міжморра, то існуе брак волі з боку яго асобных складнікаў да аб’яднання. Эліты нашых народаў мусяць набыць свядомасць таго, што гэтая канцэпцыя канечне патрэбная, што можам між сабою паразумецца.
|
|
|
Андрэй Казакевіч 24.06.2009 г. 102
|
У артыкуле разглядаюцца асноўныя этапы эвалюцыі «крыўскае» праблематыкі ў кантэксце гісторыі беларускага палітычнага мыслення. Вылучаны чатыры этапы развіцця крыўскае «ідэі»: фіксацыя (ХIХ—пач. ХХ ст.), канцэптуалізацыя (20—40-я гг.), перарыў у рэпрэзентацыі (50—80-я гг.) і сучасны стан (з канца 80-х). Прыведзены асноўныя характарыстыкі, палітычныя і культурныя ўласцівасці кожнага з перыядаў, палітычны аналіз крыўскае «ідэі», яе месца сярод іншых культурна-палітычных праектаў.
|
|
|
Аляксандар Сінкевіч (http://www.manarchija.org) 15.06.2009 г. 203
|
Кожная дзяржава нараджаецца і зьнікае не з эканамічных ці вайскова-палітычных прычынаў. Усімі гэтымі фактарамі кіруе Дух і гераічны Высілак. Пад іх узьдзеяньнем невялікая рашучая група людзей можа стварыць магутную дзяржаву нават у неспрыяльным асяроддзі, і наадварот – ідэйная дэградацыя вядзе да заняпаду краіны нават у цяплічных умовах. Дык які ж дух, якія ідэі аб'ядналі нашых продкаў у велічныя манархіі, слава пра якія дагэтуль саграе нашыя сэрцы? Гэтае веданьне дапаможа нам лепш зразумець прычыны сучаснай слабасьці і нетрываласьці нашай краіны.
|
|
|
Зміцер Скварчэўскі 02.06.2009 г. 285
|
Купалле жыве і сёння, а на прыкладзе Барысава мы пабачылі, што купальская традыцыя непасрэдна развіваецца з гарадскога святкавання, апісанага яшчэ ў ХІХ ст., якая была падмацавана выхадцамі з вёскі. Нягледзячы на вялікія змены ў святкаванні Купалля ў гарадскіх умовах, захаванасць свята ў буйных прамысловых гарадах ўжо з’яўляецца феноменам, які патрабуе далейшага апісання і грунтоўнага вывучэння.
|
|
|
П'ер Крэбс 03.06.2009 г. 182
|
Напрыканцы стагоддзя ключы ад нашага лёсу — у руках жанчыны. Яна мае спаліць усю тую мішуру, што прыпадабняе яе да мужчыны, і зноў апрануць зіхаткую сукенку мацярынства. Жанчына звяртала мала ўвагі на сваю існасць, таму і згубіла сваю таямніцу. СНІД, магчыма, зноў паселіць у яе сведамасці інстынктыўныя таямніцы жыцця, якія ёсць таксама і таямніцамі жаночай моцы; гэтую моц скралі спакуслівыя галасы знішчэння жаноцкасці, якія памылкова названыя нэафэмінізмам. Верагодна, на долю жанчыны зноў выпадзе магчымасць перажыць гэтую ні з чым не параўнальную падзею — вынасіць дзіця, а менавіта сам гэты час, бо жанчына ніколі гэтак не набліжаецца да таго, каб «адчуць подых несмяротнасці»
|
|
|
Вінцэсь Ліпскі («Наша ніва») 02.06.2009 г. 234
|
Адным з аргумэнтаў на карысьць лiбэральнага рынкавага ладу зьяўляецца наступнае: хай сабе дрэнны гэты лад, але ж лепшага не прыдумалi. Дык i праўда — цi ёсьць альтэрнатыва савецкаму iнтэрнацыяналiзму i лiбэральнаму касмапалiтызму? Як заўсёды, альтэрнатывай хаосу ёсьць парадак, гэтак жа i для лiбэралiзму альтэрнатыва — кансэрватызм. Што мы можам убачыць у гэтым кшталце ў сябе ў Эўропе?
|
|
|
Гіём Фай 21.05.2009 г. 222
|
Наш светагляд — гэта нешта большае за ідэалогію, ён адпавядае структуры з асноўных каштоўнасцяў, носьбітамі якіх вякамі былі еўрапейскія народы. Сёння мы — адзіныя, хто выступае за іх. Калі з нашай працы не будзе спору, дык ніхто больш яе не працягне, і тады еўрапейскія народы больш не змогуць уплываць на гісторыю. З гэтага вынікае, што наш чын мае гістарычнае значэнне ў сучасным грамадстве, бо ніхто іншы — ані справа, ані злева — не бароніць гэткага светагляду.
|
|
|
Гіём Фай 12.05.2009 г. 263
|
Карані ўяўляюць «спадчыннае рэчыва», біялагічную аснову народу і яго тэрыторыю, матчыну зямлю. Яны не належаць нам, мы іх перадаем. Яны належаць народу, прадаўняй душы і вырастаюць з таго, што грэкі называлі Ethnos, а германцы Volk. Яны вырастаюць з продкаў і прызначаныя для новых пакаленняў. (Таму якое-кольвек змешванне — гэта беспадстаўнае прысабечванне дабра, што мае перадавацца далей, а гэта ўжо — здрада). Калі спадчыннае рэчыва знікае — нічога ўжо не магчыма. Сцятае дрэва можа прарасці ізноў, але калі карані выкарчаваць або атруціць грунт — усё скончыцца. Таму тэрытарыяльная каланізацыя ды этнічная дэфармацыя непараўнальна цяжэйшая і смяротнейшая, як культурнае ці палітычнае паняволенне, ад якога народ яшчэ здатны акрыяць.
|
|
|