ЦэнтрДзейнасцьВыдавецтваКнігі → С. Санько «Штудыі…»

Сяргей Санько. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Кніга беларускага этнакультуроляга С. Санько ўяўляе зборнік працаў з гэткай сучаснай галіны гуманітарных дасьледаваньняў, як кагнітыўная і кантрастыўная культуралёгія. У кнізе ўпершыню з гэткага гледзішча аналізуюцца фрагмэнты традыцыйнай беларускай мадэлі сьвету на тле традыцыйнай культурнай спадчыны іншых індаэўрапейскіх народаў.

Кніга адрасуецца адмыслоўцам у культуралёгіі і філязофіі культуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца паходжаньнем і лёсам ідэяў у сьвеце і інтэлектуальнай гісторыяй Эўропы.

Сяргей Санько. Штуды і з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі — вокладка

Санько С. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі.
Менск: БГАКЦ, 1998. — 190 с.

ISBN 985—6012-48—1

© «Эўрофорум», 1998
© Санько С., 1998
© Кашкурэвіч Т., вокладка, 1998

Зьмест

  • Прадмова
  • Культура як тэзаўрус фрэймаў
  • Канцэпты «карціна сьвету» і «мадэль сьвету» як гранічныя катэгорыі сучаснага культуралягічнага дыскурсу
  • Канстытутыўныя элемэнты антычнага космасу як эталённага для стараэўрапейскай тэсматычнай культуры
  • Фрэйм «памежная сытуацыя і яго сэміятычныя рэпрэзэнтацыі ў традыцыйных індаэўрапейскіх культурах
  • Некаторыя падставовыя прасторавыя і часавыя структуры ў беларускім фальклёры
  • Канцэпт „бясконцасць“ як падстава тыпалёгіі культур і тыпалёгіі веды
  • Беларусь: паміж Поўднем і Поўначчу. Падставовыя складнікі аўтэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу

Рэцэнзіі

  • Андрыян Мельнік «Тэкст для тлумачальнікаў. З нагоды выхаду кнігі Сяргея Санько «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі»

    Санько шмат чаго пераварочвае ў стандартах нашага сьветагляду, і не адразу зразумець — ці з ног на галаву, ці з галавы ў больш натуральны стан…

    …Памятаецца, яшчэ Фрыдрых Ніцшэ засьцерагаў сапраўдных дасьледвальнікаў ад моднай і ў тыя часы прафанацыі і вульгарызацыі. Чаго-чаго, а гэтых хібаў у аўтара «Штудыяў» ня знойдзецца. Размова не зьніжаецца да папулярызатарства, каб спасьцігнуць сэнс — варта мець адпаведную адукацыю і немалое жаданьне…

    …«Ёсьць многа пакліканых, але мала абраных» — сьцьвярджае папулярны сакральны тэкст. Абраным часу на знаёмства са «Штудыямі» шкада ня будзе.

 

Глядзі таксама:

Выданні цэнтраміфалогіякнігіСанькотрадыцыйная культуратрадыцыя
413.32 ms