Кнігі


Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік

Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнікКнiга зяўляецца першай у гiсторыi нашай краiны спробай сiстэматычнага i найбольш поўнага апiсання i аналiзу традыцыйнай культурнай спадчыны беларусаў, шматлiкiя фрагменты якой дажылi да нашых дзён і паранейшаму выяўляюць адметнасць і жыццяздольнасць сучаснага беларускага этнасу. Аўтары слоўнiка ўпершыню далi максiмальна поўную на сённяшнi дзень карцiну протабеларускай мадэлi свету. У кнiзе знайшлося месца рэканструкцыям архаiчных мiфаў, паверям и прыкметам беларусаў-язычнiкаў, iх прадпiсанням, засцярогам і замовам.
 

Валодзіна Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаў

Валодзіна Т. Семантыка рэчаў у духоўнай спадчыне беларусаўПраз стварэнне цэласнага ўяўлення аб рытуальным функцыянаванні і семантычнай напоўненасці прадметаў хатняга ўжытку ў кнізе зроблена спроба пабудовы традыцыйнай карціны свету і вызначэння характару ўзаемадзеянняў яе элементаў. Прадметны зрэз падаецца як метафарычны эквівалент іншых сімвалічных тэкстаў у народнай культуры.

Для этнолагаў, фалькларыстаў, культуролаў, усіх, хто цікавіцца багатай духоўнай спадчынай беларускага народа.
 

Сяргей Санько. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі

Сяргей Санько. Штуды і з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгііКніга беларускага этнакультуролага С. Санько ўяўляе зборнік працаў з гэткай сучаснай галіны гуманітарных даследаваньняў, як кагнітыўная і кантрастыўная культуралогія. У кнізе ўпершыню з гэткага гледзішча аналізуюцца фрагменты традыцыйнай беларускай мадэлі свету на тле традыцыйнай культурнай спадчыны іншых індаеўрапейскіх народаў.

Кніга адрасуецца адмыслоўцам у культуралогіі і філасофіі культуры, а таксама ўсім, хто цікавіцца паходжаннем і лёсам ідэяў у свеце і інтэлектуальнай гісторыяй Еўропы.

 

Глядзі таксама:


419.18 ms