DRUVIS №2, 2008 - вокладка
DRUVIS, №2-2008

На вокладцы змешчана выява літоўскага рыцара ў баявым рыштунку XV – XVI стст. На здымку — Фёдар Міхееў, вайскова-гістарычны клуб «Княжы гуф». Фота Алега Белавусава


Рэдакцыйная рада:
Аляксей Дзермант — канцэпцыя, укладаньне
Тодар Кашкурэвіч — галоўны рэдактар
Сяргей Санько — навуковы рэдактар

Ігар Мацюноў — вёрстка
Дзяніс Голін, Ігар Клепікаў — стыльрэдактура, карэктура


У аздабленні альманаху выкарыстаныя знакі традыцыйнага народнага арнаменту, фота Андрэя Аляхновіча, Алега Белавусава, Алены Боганевай, Таццяны Валодзінай, Паўла Гацілава, Аляксея Дзерманта, Міхася і Дзяніса Раманюкоў, Вольгі Лабачэўскай, Наталлі Сухой, Юрыя Унуковіча, матэрыялы з Сеціва, архіву Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, архіўных і музейных збораў Беларусі, Літвы, Латвіі, Польшчы

DRUVIS №2

Альманах Цэнтра Этнакасмалогіі KRYŬJA

Litva, źmianiajučy ciaham stahoddziaŭ svaje miežy, kulturny dy moŭny łandšaft, nie tolki zachavała svajo etničnaje jadro, ale i pakinuła bahatuju spadčynu, spadkajemcami jakoj mohuć siabie ličyć pradstaŭniki niekalkich sučasnych narodaŭ: litoŭcy, biełarusy i litoŭskija palaki. Litviny, litoŭcy, lietuviai — etnonim i palitonim, jaki ich usich ab’jadnoŭvaje na roznych uzroŭniach. Tak, u roznyja časy sens i źmiest hetych najmieńniaŭ nia byŭ adnolkavy, ale tut jość dźvie stratehiji: usialak sprabavać ich adasobić adzin ad adnaho, navat procistavić albo, naadvarot, znajści ahulnuju asnovu, supolny hrunt, ź jakoha vyraśli ŭsie admieny litoŭščyny… Biełaruskaja historyja i tradycyja niby toje kareńnie pieraplatajecca z litoŭskaj, ich niemahčyma padzialić, nie paškodziŭšy žyćciovaje suładdzie pieršapačatkaŭ. Ź litoŭskaha duba apadaje liście i žałudy, ź ich uzrastaje i biełaruskaje dreva, kamiel jakoha ŭžo jinšy, jon užo pa-svojmu pradzirajecca ŭ nieba (paraŭn. słovy Franciška Bahuševiča: «A ŭ siaredzinie Łitvy jak toje ziarno ŭ harechu była naša ziamłica»). Ale ŭsio adno rastuć i uznaŭlajucca duby, stvarajučy razam śviaty haj. Dyk chaj ža našaja Litva budzie hetkaj supolnaj śviatyniaj!

Editorium


Пагартаць альманах:


* Cтаронкі перагортваюцца мышкай. Гэта толькі некаторыя развароты. Усяго ў альманаху 242 старонкі.

Змест альманаху

паказаць/схаваць

Набыць альманах DRUVIS

  • У інтэрнэт-краме knihi.net (дастаўка па РБ поштай, магчымая дастаўка ў замежжа)
  • Па пытаньнях распаўсюду альманаху звяртайцеся калі ласка на адрас Гэты e-mail абаронены ад спам-ботаў. Для яго прагляду ў вашым браўзэры павінна быць уключаная падтрымка Java-script .
 

Апошнія артыкулы

Глядзі таксама:

DRUVISDRUVIS №2Выданні цэнтра
600.35 ms