![]() DRUVIS, 1-2005. Вокладка. Выданне мае ламінаваную каляровую вокладку і 276 багата ілюстраваных старонак А4 формату з прафесійным якасным друкам.
Рэдакцыйная рада: DRUVISАльманах цэнтра этнакасмалогіі KRYŬJA (№1—2005)“Ідэі страляюць гучней за гарматы. Таму, адчуваючы вялікую адказнасць за ідэі, якія будуць генеравацца на старонках нашага выдання, мы маем адпаведна ставіцца да яго зместу, роўню прапанаваных тэкстаў і іх афармлення. Нягледзячы на “асветны” фармат альманаху, мы далёкія ад таго, каб спрошчана падступацца да асвятлення істотных тэмаў і развязання найважнейшых праблемаў. Наяўнасць у некаторых тэкстах пэўнага “акадэмізму”, пільнаванне дакладнасці і метадалагічнай строгасці мае быць нашай засцярогай ад прафанацыі ўздыманых гэтта пытанняў ды папярэджаннем закідаў магчымых апанентаў. Мы аднак не збіраемся абмяжоўвацца толькі тэарэтычнымі штудыямі. У альманаху знойдуцца тэксты розных жанраў. Кожны нумар мае быць прысвечаны нейкай канкрэтнай тэме: гэты – першы з серыі “этнанімічных” – прысвечаны Крыўі. Крыўя не абмяжоўваецца для нас адно вузкарэгіянальнымі межамі, гэта той сакральны архетып, прыкметы якога можна знайсці ў кожным кутку нашага краю. Рэцэнзіі:
Набыць альманах DRUVIS
Пагартаць альманах:* Cтаронкі перагортваюцца мышкай. Гэта толькі некалькі разваротаў альманаха. Усяго ў ім 276 такіх старонак. Змест альманахупаказаць/схаваць |

