Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA”Цэнтр створаны як нефармальны каардынацыйны асяродак даследаванняў беларускай даўніны і рэкрэацыі старажытнага светагляду, дахрысціянскай рэлігіі і традыцыйных каштоўнасцяў аўтахтоннага насельніцтва Беларусі (у яе этнаграфічных межах), а таксама балтыйскага рэгіёну.
Гэты знак змяшчае некалькі элементаў:
Такім чынам, ключавы спакмень зацікаўленняў сяброў ЦЭК „KRYŬJA” - этнічны Космас ва ўсёй мнагастайнасці яго праяў і ва ўсіх модусах яго існавання — ад максімальна сакралізаваных да прафанных, побытавых, абыдзённых. Нам рупіць не толькі даўніна і архаіка, але і той свет, у якім мы жывем зараз. І тое, чым мы займаемся, мае не толькі акадэмічны характар, бо нясе ў сабе пэўны экзістэнцыяльны сэнс і светаглядны змест. Іх сутнасць у тым, што мы свядома культывуем Традыцыю — пазачасавую, перманентную з'яву, якая існуе ў нас самых. Гэта мае на ўвазе праекцыю традыцыйных культурных каштоўнасцяў на сучаснікаў ды сукрэвічаў — беспасярэдніх спадкаемцаў усяго радаводу тутэйшых людзей. Найменне Kryŭja (Крыўя / Крывія) выкарыстоўваецца намі як адмысловае слова-сімвал, што адсылае да тых першых імпульсаў развіцця нашай культуры, якія не згасаюць ужо колькі тысячагодзьдзяў і, спадзяемся, ніколі не згаснуць. Крыўя не абмяжоўваецца для нас адно вузкарэгіянальнымі межамі, гэта той сакральны архетып, прыкметы якога можна знайсці ў кожным кутку нашага краю. Крывія, Krieva — гэта не толькі крыніца рамантычнага натхнення, спаконвечнае імя, але яшчэ і духоўнае імкненне да вытокаў, да спазнання пакрыёмага сэнсу нашага быцця, гэта легендарны край, што месціцца нібы побач, але ў які не трапіць “ні зямлёю, ні вадою”. Як вяшчаў Вацлаў Ластоўскі, «Глыбока ў народнай свядомасці жыве і пакутуе, чакаючы дня свайго уваскрэшання, напоў містычнае імя “Крывія”, якому празначана ў жыцці народу замкнуць круг гісторыі, быць ачышчаючым агнём, магічным дарожным знакам, гаючай і жывучай вадой Адраджэння Народу». |
