EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian
Цэнтр → Пра Цэнтр
Пра Цэнтр

Пра Цэнтр (прэс-рэліз)

Цэнтр этнакасмалогіі «KRYŬJA» створаны як нефармальны каардынацыйны асяродак даследаванняў беларускай даўніны і рэкрэацыі старажытнага светагляду, дахрысціянскай рэлігіі і традыцыйных каштоўнасцяў аўтахтоннага насельніцтва Беларусі (у яе этнаграфічных межах), а таксама балтыйскага рэгіёну. Нам рупіць не толькі даўніна і архаіка, але і той свет, у якім мы жывем зараз. І тое, чым мы займаемся, мае не толькі акадэмічны характар, бо нясе ў сабе пэўны экзістэнцыяльны сэнс і светаглядны змест. Іх сутнасць у тым, што мы свядома культывуем Традыцыю — пазачасавую, перманентную з'яву, якая існуе ў нас самых. Гэта мае на ўвазе праекцыю традыцыйных культурных каштоўнасцяў на сучаснікаў ды сукрэвічаў — беспасярэдніх спадкаемцаў усяго радаводу тутэйшых людзей.
 

Мэты і кірункі

Сфера зацікаўленняў Цэнтра этнакасмалогіі «KRYŬJA» гарманічна ахоплівае шэраг розных галінаў навукі і веды: філасофія, гісторыя, этнаграфія, этнічная рэлігія, традыцыйная мараль і права, ідэалогія і метапалітыка, сучаснае мастацтва і традыцыйнае здольніцтва.
 

Гісторыя Цэнтра

Цэнтр этнакасмалогіі «KRYŬJA» дзейнічае з 1988 г. За час свайго існавання Цэнтр, сярод іншага, арганізаваў шэраг прадстаўнічых міжнародных навуковых канферэнцый і музычных фэстываляў, ладзіў навуковыя семінары, садзейнічаў стварэнню некалькіх музчыных гуртоў рознай скіраванасці, выдаў некалькі нумароў уласных часопісу і альманаху, а таксама прычыніўся да падрыхтоўкі некалькіх навуковых і публіцыстычных выданьняў.
 

Супраца з Цэнтрам

Цэнтр этнакасмалогіі «KRYŬJA» адкрыты да супрацоўніцтва з асобамі ды арганізацыямі, якія падзяляюць асноўныя мэты нашай дзейнасці і якім рупіць захаванне і развіццё традыцыйнай этнічнай культуры.
 
517.99 ms