EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian
ЦэнтрЦэнтрПерсаналііСябры Цэнтра → Т. Кашкурэвіч

Тодар Кашкурэвіч

Тодар КашкурэвічТодар Кашкурэвіч (нар. у 1963 г. у Менску), мастак, музыка, этнакультуролаг. Скончыў Менскую мастацкую вучэльню, Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Прадстаўнік мастацкай дынастыі Кашкурэвічаў (разам з бацькам Арленам і братам Ігарам). Працуе ў галіне манументальнага мастацтва, жывапісу, кніжнай графікі і дызайну. Разам з іншымі энтузіястамі запачаткаваў у Беларусі традыцыю эксперыментальнай археалогіі, адмысловец у працы з металам, дрэвам, настаўнік вядомых беларускіх гравёраў і ювеліраў.

Даследуе і аднаўляе старадаўную музычную традыцыю (дуда, ліра). Адзін з найбольш вядомых у балтыйскім рэгіёне майстроў, што вырабляюць дуды паводле аўтэнтычных узораў і пачынальнікаў сучаснага дударскага руху ў Беларусі. Удзельнік гурта рытуальнага фальклору «ESSA», а таксама беларуска-літоўскага фолк-джаз праекту «TYLOS LABANORO».

Адзін з заснавальнікаў і актыўных чальцоў Цэнтру этнакасмалогіі «KRYŬJA», галоўны рэдактар альманаху «DRUVIS». Даследуе беларускую традыцыйную культуру, рэлігію і міфалогію, вывучае архаічную знакавую сістэму, паходжанне і семантыку сімвалаў. Займаецца штудыямі ў галіне этнамузыкалогіі, традыцыйнай эстэтыкі, сакральнай геаграфіі.




Кашкурэвіч

 
1476.91 ms