«Крыўя» у Віцебску і Магілёве |
| Administrator 09.03.2010 г. 260 | |
|
11 і 13 сакавіка Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA” запрашае на прэзентацыю альманаха DRUVIS у Віцебску і Магілёве. У прэзентацыі возьмуць удзел філосаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч - этнакультуролаг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэння дударскай традыцыі.
Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі: этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасці, традыцыйная культура і яе перспектывы ў сучаснасці. Віцебск — 11 сакавіка (чацвер), Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў "Задзвінне" (вул. Чайкоўскага, 5). Пачатак у 18.00. Магілёў — 13 сакавіка (субота), чытальная зала Магілёўскай гарадской бібліятэкі (вул. Першамайская, 30) . Пачатак у 15.00. Кошт кожнага нумара альманаху DRUVIS — 30 тыс. рублёў. |
Дадаць каментар
