EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian
ЦэнтрЦэнтр → Навіны
Навіны

«Крыўя» у Віцебску і Магілёве

09.03.2010 г.
11 і 13 сакавіка Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA” запрашае на прэзентацыю альманаха DRUVIS у Віцебску і Магілёве.У прэзентацыя возьмуць удзел філосаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч - этнакультуролаг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэння дударскай традыцыі.  

Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі: этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, этнічная рэлігія беларусаў, Крывія і Літва як асновы беларускай ідэнтычнасці, традыцыйная культура і яе перспектывы ў сучаснасці.   

 

Крыўская ідэя як крыніца творчасці

22.02.2010 г.
Цэнтр этнакасмалогіі „KRYŬJA” і суполка „Інбелкульт” запрашаюць 25 лютага а 18 гаддзіне на культурніцкую імпрэзу „Крыўская ідэя як крыніца творчасці” з удзелам філосафа Аляксея Дзерманта, этнакультуролага Тодара Кашкурэвіча, паэтаў Таццяны Сівец, Галляша Сялявы, Рамана Урбановіча, Міколы Кандратава, музыкі Яўгена Барышнікава. 
 

Семінар “Літва і беларуская нацыянальная ідэя” ў Маскве

09.11.2009 г.
Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» ладзіць у Маскве культуралагічны семінар “Літва і беларуская нацыянальная ідэя”. У праграме лекцыя пра месца старажытнай Літвы ў беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці, прэзентацыя альманаха DRUVIS, гранне на дудзе традыцыйнай беларускай музыкі.

Семінар вядуць Аляксей Дзермант - філосаф, этнакультуролаг і Тодар Кашкурэвіч - мастак, музыка, этнакультуролаг.
14 лістапада (субота), пачатак у 14.00. Бібліятэка імя Леніна, пад’езд №3, 3 паверх, выстаўная зала.

 

Кніга «Ткацтва на дошчачках»

07.11.2009 г.
book_pajasy_100.jpgВыйшла першая кніга з серыі практычных дапаможнікаў па народных рамёствах, выданне якой ажыццяўляе "Студэнцкае этнаграфічнае таварыства". Кніга "Ткацтва на дошчачках" (аўтар Вера Іванаўна Селівончык, аб'ём 64 с.) падрабязна разглядае тэхніку ткання, прыёмы стварэння ўзораў, змяшчае ў якасці ілюстрацый шэраг тканых вырабаў, як традыцыйных, так і сучасных.

Прэзентацыя адбудзецца 11 лістапада ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4). Пачатак а 17-й гадзіне. У праграме: знаёмства з аўтаркай і калектывам стваральнікаў кнігі, майстар-клас па ткацтве паясоў, народныя спевы і музыка, фотапрэзентацыя.

 

Дзень балцкага адзінства на Менскім гарадзішчы

23.09.2009 г.
pahodni_100.jpgУвечары 22 верасня на Менскім гарадзішчы сабраліся тыя, хто адзначыў восеньскае раўнадзенства і прымеркаванае да яго свята Багача, а таксама ўшанаваў памяць і перамогі продкаў на Дзень балцкага адзінства. На велічных валах гарэлі агні, палалі знакі дзядоў, гучалі песні на чатырох мовах: крывіцкай, літоўскай, латышскай, прускай. У гэты ж самы час у Вільні на гары Гедымінавай магілы пры ахвярніку літоўскія сябры ўшаноўвалі дайнамі нашых балцкіх прашчураў, у тым ліку тутэйшых ятвягаў, крэваў, латгалаў.
 

Багач

20.09.2009 г.
bahacz.jpgБагач — свята, прымеркаванае да восеньскага раўнадзенства (22 — 23 верасня), звязанае з заканчэннем земляробчых працаў і збору ўраджаю. Багачом таксама называлi таксама кошык з жытам i свечкаю (жыта намалочвалi з першага зажыначнага снапа i зносiлi па жменьцы з кожнага двара). З багачом абыходзiлi ўсе двары ў вёсцы, а на заканчэнне заганялi на выгане статак i абносiлi вакол яго багач. Пасля свята яго ставiлi ў хаце пэўнага гаспадара i пакiдалi да наступнага жнiва (за гэта ён частаваў удзельнiкаў урачыстага абходу). Верылі, што багач забяспечвае дому багацце i дабрабыт. У народным каляндары Багач супадае са святам нараджэння Божай Маці (21 верасня) як апякункі плоднасці і ўраджаю.

22 верасня святкуецца Дзень балцкага адзінства на гонар гадавіны перамогі ў 1236 г. у бітве пры Саўле аб'яднанымі сіламі балцкіх плямёнаў войска Ордэну мечаносцаў, які прыйшоў з крыжовым паходам у Літву. У гэты дзень у Літве, Латвіі, Беларусі і Прусіі ўсе, хто ўшаноўвае слаўных ваяроў ды іх супольную перамогу запальваюць на курганах і гарадзішчах вогнішчы, што сімвалізуюць непарушную повязь паміж продкамі і нашчадкамі.

 

Майкі да XX-годдзя Цэнтра этнакасмалогіі “KRYŬJA”

24.04.2009 г.
З нагоды ХХ-годдзя дзейнасці Цэнтру этнаксмалогіі “Kryŭja” адмыслова зроблены лімітаваны наклад маек з сімволікай Цэнтру.
 

DRUVIS — поштай!

27.01.2009 г.
knihi.net

Другі нумар альманаху DRUVIS нарэшце з’явіўся ў продажы ў беларускай інтэрнет-кнігарні knihi.net!

Кнігарня ажыццяўляе паштовую дастаўку выданняў па Беларусі з аплатай накладзеным плацяжом. Для беларускіх рэгіёнаў (акрамя Менску і абласных цэнтраў) прадугледжаная зніжка 10% пры ўмове перадаплаты. Магчымая таксама дастаўка ў замежжа. Умовы для замежнікаў розныя для кожнай краіны.

Нагадаем, што першы нумар альманаху таксама яшчэ можна замовіць у гэтай жа краме.

 

DRUVIS — прэзентацыя ў Менску

25.01.2009 г.
Прэзентацыя DRUVISПрэзентацыя «літоўскага» нумара альманаха DRUVIS у Менску адбылася ў суботу 24 студзеня. Сустрэча была таксама прысвечана дваццацігоддзю Цэнтра этнакасмалогіі KRYŬJA, што адзначаецца сёлета. Імпрэза адбылася ў менскім Палацы мастацтваў пры поўнае залі зацікаўленых. У часе прэзентацыі адбыліся размовы з рэдакцыяй і аўтарамі альманаху, сярод якіх прысутнічаў і адзін з літоўскіх аўтараў DRUVIS'а. Умежах імпрэзы адбыўся таксама выступ гурта рытуальнага фальклору ESSA.
 

Каментаванне артыкулаў

10.12.2008 г.
На сайце з’явілася магчымасць каментаваць артыкулы. Рэгістрацыі пры гэтым ня трэба, але дзейнічае прэмадэрацыя.
 
«« [Першая] « [Папярэдняя] 1 2 [Наступная] » [Апошняя] »»

Вынікі 1 - 10 з 13
161.10 ms