EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian

Эсса — рака на беларускай поўначы, у сэрцы святой балцкай зямлі — Крывіі. Людзі, што жывуць на гэтай зямлі захавалі дух спрадвечнай традыцыі ў павер’ях, магіі, рытуалах, спевах…

Склад гурта

  • Воля Дзядовік — спеў, жалейка
  • Тодар Кашкурэвіч — дуда
  • Святлана Клепікава — спеў, жалейка, канклес

ESSA

— гэта тое, чым мы жывем, гэта не музычны гурт у звыклым разуменні. Ад самога пачатку мы не мелі мэты даваць канцэрты, бо граем і спяваем перадусім для свайго кола, для саміх сябе, і гэта для нас найбольш істотнае. Падставай да супольнай творчасці стала даўняе замілаванне музычнай традыцыяй аднаго этнакультурнага рэгіёну — паўночнай Беларусі (КрыўяНальшчаны) і ўсходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія). Прынцыповым для нас ёсць імкненне да традыцыйнай манеры спеву і грання, якое, аднак, больш імправізацыя, чым дакладнае капіяванне аўтэнтычных узораў. ESSA — нашае разуменне сакральнай музычнай традыцыі этнасу.

Мы — вернікі старой, дзядоўскай веры. мы вызнаем пракаветную тутэйшую традыцыю, што засталася спадчынай ад продкаў. Вера, вернасць — не ёсць прамінулымі слядамі ў гісторыі, дух зямлі, дух народу будзе жыць датуль, дакуль будзе гучаць гэтая музыка.

Мы верныя, натхнёныя, адданыя музыцы Крыўі.

ESSA — гэта наша рэлігія!

 

Інтэрвію і рэпартажы

Аўдыёзапісы ESSA

428.43 ms