ЦэнтрДзейнасць → Музычныя гурты
Музычныя праекты
пра музычныя праекты
  • Tylos Labanoro  ( 1 )

    У беларуска-літоўскім фолк-джаз праекце „TYLOS LABANORO” / „ЦІШЫ ЛАБАНОРЫ” удзельнічаюць дудары Тодар Кашкурэвіч, Гвідас Ковера і слынны саксафаніст Пятрас Вішняўскас, вядомы аматарам джазу па ўсёй Еўропе.

    Пачатак праекту быў пакладзены ў 2003 г. Тодарам Кашкурэвічам і Гвідасам Коверам як форма музычнай імправізацыі ў шматлікіх вандроўках па святым паганскім месцам (свяцілішчы, гарадзішчы, крыніцы, камяні і г. д.) Літвы і Беларусі. У 2006 г. да праекта далучыўся выбітны літоўскі джаз-музыка Пятрас Вішняўскас, які раней супрацоўнічаў з народнымі выканаўцамі, а таксама віртуозны выканаўца на індыйскіх таблах — Рыціс Камічаціс. Вынікам супольнай творчасці стаў запіс дэбютнага CD „Tylos Labanoro”, выдадзенага пад эгідай UNESCO. У 2006 — 2007 гг. прайшоў шэраг прэзентацый праекту ў Коўна, Вільні, Крэтынзе, Плунге, Менску.

    Лабанорас — назоў мясціны ва ўсходняй Літве, дзе раней вырабляліся найлепшыя дуды, канструктыўны тып якіх з’яўляецца аднолькавым ва Усходняй Літве, Беларусі і Латгаліі. 

  • ESSA  ( 1 )
    ESSA

    Гурт рытуальнага фальклору „ESSA” — супольны праект дудара Тодара Кашкурэвіча ды вакалістак Вольгі Дзядовік і Святланы Клепікавай. Пад акампанімент дуды — напэўна самага містычнага народнага інструмента, дзяўчыны выконваюць традыцыйныя спевы, што паходзяць з аднаго этнакультурнага рэгіёну: паўночнай Беларусі (Крыўя, Нальшаны) і усходняй Літвы (Аўкштайція, Дзукія).

    Музыка гурта ёсць смелым эксперыментам і аўтэнтычным ўзорам адначасна, у ёй выяўляецца магутная экспрэсія і глыбіня вытокаў. Але „ESSA” — гэта не фальклорны калектыў у звыклым разуменні, кожны выступ гурта — своеасаблівы рытуал, які рупліва рыхтуецца паводле традыцыйнага календара ў спалучэнні з адпаведнымі абрадавымі спевамі.

333.02 ms