EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian
ЦэнтрДзейнасць → Экспедыцыі
Экспедыцыі

Цэнтр этнакасмалогіі "KRYŬJA" займаецца таксама этнаграфічна-краязнаўчай дзейнасцю з мэтаю пошуку і сістэматычнага збору сведчанняў ды артэфактаў яшчэ жывой дзядоўскай Традыцыі ў Беларусі. Яе захаванне ажно да сённяшняга часу робіць наш край адметным, бадай, унікальным у еўрапейскім кантэксце. Але, на жаль, яна вельмі імкліва знікае ў нашым звыш- і постмадэрным свеце, знікае незваротна, разам з носьбітамі даўніх звычаяў і побыту.

Менавіта таму сябры ЦЭК "KRYŬJA" арганізуюць і ўдзельнічаюць у экспедыцыях дзеля фіксацыі і запісу музыкі, песняў, паданняў, іншых фальклорных крыніцаў, вывучэння культавых камянёў, крыніцаў, дрэваў, народных крыжаў, вясковых могілак, курганаў, прадметаў побыту, адзення, знакаў, арнаментаў ды іншых увасабленняў традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі.

Мы ўпэўненыя, што чым больш мы захаваем, занатуем, здымем, тым больш трывалай будзе аснова, з якой пачнецца нашае адраджэнне, бо тое, што сёння знікае і забываецца набудзе новае жыццё праз новую інтэпрэтацыю і форму ды будзе вернутае ўжо як факт сучаснай культуры.



Экспедыцыя на Валожыншчыну

Зміцер Скварчэўскі 21.02.2010 г. 256   
czortau_kamien_ratyncy_100.jpgНапрыканцы чэрвеня 2009 г. адбылася экспедыцыя ў Валожынскі раён, падчас якой былі агледжаныя ваколіцы вёсак Выганічы, Сідараўцы, Ратынцы, Пярэжары. Вынікам яе стаў збор запісаў паданняў, апісанняў мясцовых звычаяў і святаў, фотаздымкаў каваных крыжоў, якія шырока распаўсюджаныя на тамтэйшых вясковых могілках, і ліштваў. З найбольш цікавых помнікаў трэба адзначыць драўляную каплічку на могілках у в. Сідараўцы і культавы Чортаў камень ля в. Ратынцы.
 

Экспедыцыя ў Бялыніцкі раён 17 – 19 ліпеня 2009 г.

Зміцер Скварчэўскі 20.02.2010 г. 345   
mohilki_esmony_100.jpg17 — 19 ліпеня 2009 г. адбылася экспедыцыя ў Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці падчас якой былі даследаваны вёскі Заазер’е, Майск і Эсьмоны разам з ваколіцамі. Мэтай экспедыцыі перш за ўсё былі старыя могілкі побач з в. Заазер’е і ля в. Майск.
 

Выправа-выведка ў в. Выверы Маладзечанскага р-на

Зміцер Скварчэўскі 20.02.2010 г. 132   
vyviery__nadmahille_100.jpg9 ліпеня 2008 г. адбылася выправа ў в. Выверы Маладзечанскага р-на з мэтай праверкі звестак пра існаванне ў вёсцы недаследаванага каменнага могільніка, які ўяўляе сабой 7 вертыкальных каменных пліт з надпісамі і малюнкамі.
 

Апошнія артыкулы

Глядзі таксама:


129.87 ms