У Эўропу — направа! |
| Вінцэсь Ліпскі («Наша ніва») 02.06.2009 г. 669 | |
![]() У савецкiя часы Захад у нас уяўляўся гэткай «Грэцыяй, дзе ўсё ёсьць», а ў сфэры iдэалёгii самым пiскам былi тэхнакратычныя леваiнтэлектуальныя сахараўскiя iдэi. I дагэтуль нашай iнтэлiгенцыяй сьвет успрымаецца цераз проціпастаўленьне камунiзм-капiталiзм, Захад-Усход. Мiж тым, камунiстычныя iдэi таксама прыйшлi з Захаду. I камунiзм, i капiталiзм грунтуюцца на iдэi бязьмежнага разьвiцьця прадукцыйных сiлаў, заваёве сусьветнага рынку. А што будзе, калi скончацца рэсурсы, што, прадракаюць, будзе ўжо гадоў праз 30? Магчыма, у самым выйгрышным стане будуць тыя, хто якраз найдалейшыя ад лiбэральна-рынкавага ладу? У нас нават нацыяналiсты — насамрэч не нацыяналісты, а арыентаваныя на Захад лiбэралы. Але ж тая адзiная Эўропа бязь межаў, у якую яны хацелi б трапiць — толькi плавiльны кацёл, у якiм мусiць зьнiкнуць усялякая адметнасьць. Дык якая розьнiца, у якiм цывiлiзацыйным катле расплавяцца беларусы — ва ўсходнiм эўразiйскiм цi ў заходнiм лiбэральна-касмапалiтычным? Наша iнтэлiгенцыя безумоўна арыентаваная на Захад — бо там вышэйшы ўзровень жыцьця (што паказвае яе кiлбасную мэнтальнасьць). Пры слабасьцi нацыянальнай iдэалёгii кiдацца ў вiр вольнага лiбэралiзму тым больш небясьпечна, што няясная нават далейшая эвалюцыя маральных асноваў цяперашняга заходняга грамадзтва. Можна чакаць, што гадоў праз 20 там будуць дазволеныя, напрыклад, шлюбы памiж чалавекам i жывёламi — з аднаго боку дарогу да гэтага пракладаюць абаронцы сэксменшасьцяў, з другога — абаронцы правоў жывёлаў. Яшчэ адным аргумэнтам на карысьць лiбэральнага рынкавага ладу зьяўляецца наступнае: хай сабе дрэнны гэты лад, але ж лепшага не прыдумалi. Дык i праўда — цi ёсьць альтэрнатыва савецкаму iнтэрнацыяналiзму i лiбэральнаму касмапалiтызму? Як заўсёды, альтэрнатывай хаосу ёсьць парадак, гэтак жа i для лiбэралiзму альтэрнатыва — кансэрватызм. Што мы можам убачыць у гэтым кшталце ў сябе ў Эўропе? Эўрапейскiя «новыя правыя» ў савецкiя часы, ды й цяпер звычайна падаюцца савецкай i заходняй прапагандай як нэафашысты, хаця наступнiкамi Мусалiнi i Гiтлера яны не зьяўляюцца. Iхная iдэалёгiя даволi простая i натуральная — «суцэльны сьвет, складзены з разнастайных народаў» (Eine heterogener Welt homogener Völker). Эўропа тутэйшых нацыяў. Неад’емная частка гэтай iдэалёгii — расiзм. Другiмi словамi, нэгр можа быць маiм лепшым сябрам, калi ён жыве ў сябе ў Афрыцы, а я — ў сябе тут, мы можам езьдзiць адзiн да аднога ў госьцi, i цiкавыя адзiн адному якраз сваёй непадобнасьцю. Мы мусiм культываваць i берагчы сваю адрознасьць — кожны ў сябе дома, што дазволiць пазьбегнуць непатрэбных узаемаўплываў, якiя i выклiкаюць звычайна канфлiкты памiж людзьмi. А iначай — ня будзе нi чорных, нi белых, а будуць адны толькi шэрыя… Наступствы экспансiяў мы можам бачыць на прыкладзе былых калянiяльных iмпэрыяў — напрыклад, сёньня ў некаторых мясцовасьцях на поўднi Францыi большасьць насельнiцтва складаюць арабы, выхадцы з былых калёнiяў у Паўночнай Афрыцы. Урэшце, любы вясковы дзядзька — кансэрватар, расiст i нацыяналiст, бо ён хоча спакойнага жыцьця, а не рэформаў, i ён — заўсёды за «нашых». Толькi трэба яму ў час растлумачыць, хто — нашы. Калi ты ня ўмееш растлумачыць, дык гэта зробiць хто iншы, напрыклад, чарговы Лукашэнка. Колер скуры і раса — толькi адно адрозьненьне памiж людзьмi. Часам важнейшым бывае адрозьненьне ў мэнталiтэце. З маiх назiраньняў, у Беларусi большасьць кiраўнiкоў i працаўнiкоў сярэдняга зьвяна бiзнэс-структураў — расейцы, даволi часта — дзецi расейскiх вайскоўцаў. Лягiчна зрабiць выснову, што яны хутчэй рэагуюць на зьмены i прыстасоўваюцца да абставiнаў. Але тут нашым нацыянал-мазахiстам трэба ня плакаць пра ўяўную недалужнасьць беларусаў, а абараняць iх саматоеснасьць. Вось у Латвii падобныя праблемы — увесь бiзнэс абселi «русскоязычные», але ж латышы не скуголяць ад таго, што чужакi больш разваротлiвыя, а абараняюць сябе на дзяржаўным узроўнi. Што датычыць нашай цяперашняй дзяржавы, дык яна зацiкаўленая, гледзячы па ўсiм, у адваротным. У Беларусi за постсавецкi пэрыяд асела каля мiльёну нелегальных мiгрантаў з Усходу, яны тут жывуць, займаюцца камэрцыяй, трымаюць пад кантролем ценявы бiзнэс, адным словам, што хочуць, тое й робяць. Прыгадваецца, як недзе ў У Расеi iдэi эўрапейскiх «новых правых» iнтэрпрэтуюць Нацыянал-бальшавiкi лiчаць, што расейскай нацыянальнай iдэi цалкам адпавядаў бы СССР, толькi пазбаўлены марксiзму-ленiнiзму. «Эўразiйцы», зыходзячы з роднасьцi паходжаньня цюркаў i славянаў, бачаць у антызаходняй Расейскай iмпэрыi (Савецкай Эўразii) жаданую цывiлiзацыю будучынi. Як i эўрапейскiя «новыя правыя», расейцы найперш працуюць на iдэалягiчным фронце, а на нiжэйшым, практычным узроўнi дзейнiчаюць iншыя групоўкi, кшталту РНЕ. Усё ж расейцы маглi б зьяўляцца для эўрапейскiх «новых правых» стратэгiчным саюзьнiкам, як своеасаблiвая затычка для Азii. Што датычыць Беларусi, дык тут выяўляецца закон «прырода ня церпiць пустэчы»: дзе няма Беларускага Нацыянальнага Адзiнства, дык там месца займае РНЕ. Вiдавочна, што нi эпатажны Правы Рэванш, нi дахадзяжная Партыя Свабоды гэтую праблему ня вырашаць, таксама ж не запоўнiць гэтую пустку шоў беларушчыны ў стылi Маладога Фронту. Трэба ўлiчыць, што любыя сапраўды раўнапраўныя кантакты з маскоўскiмi «эўразiйцамi» маглi б быць толькi пасьля таго, як будуць паадбiваныя галовы iхным прыхiльнiкам у Беларусi. Гэта можа не падабацца хiба толькi нашым «русскоязычным», для якіх «русскоязычное» РНЕ было б блiжэй, чым нешта такое тутэйшага паходжаньня. Як паказчык: iнтэрвiю з прыхiльнiкам менскага РНЕ ў «Белорусской деловой газете» выглядае няйначай рэкляма. Але ж думаецца, што адбiваць галовы надта многiм не давядзецца, бо не выглядае, каб гэтая арганiзацыя магла б пусьцiць глыбокiя каранi ў Беларусi. Характэрна, што ўзначальваў менскую арганiзацыю чалавек з татарскiм прозьвiшчам Валiулiн. Калi ў Расеi РНЕ спрабуе выкарыстаць элемэнты расейскай нацыянальнай культуры, дык iх мясцовыя прыхiльнiкi ведаюць яе хiба што з кнiжак, а беларускай традыцыяй яны, канечне, не цiкавяцца. Магчыма, неўзабаве чарговыя адраджэнцы будуць плакаць, што беларусаў зноў абакралi. У Расеi геамэтрычны арнамэнт са свастычнымi элемэнтамi сустракаецца хiба ў заходнiх рэгiёнах, прылеглых да Беларусi, трохi на Поўначы i ў Сiбiры, куды ў пачатку гэтага стагодзьдзя беларусы перасялялiся цэлымi вёскамi. (У Тут таксама мы мусiм Часам эўрапейскiя культурныя традыцыi адназначна выводзяць з хрысьцiянства. Але вось Этыёпiя хрысьцiлася цi не раней за Эўропу, але ад гэтага эўрапейскай ня стала. Розныя канфэсii ў Беларусi, бясспрэчна, мусяць быць беларускiмi, але ж даволi наiўнымi у наш час выглядаюць спробы пакласьцi ў падмурак нацыянальнай iдэi хоць якую плынь хрысьцiянства. Падмурак гэты быў бы ненадзейным Мы павiнны добра разумець, што змаганьне за новую Эўропу нiколi ня скончыцца, i не павiнны наракаць, што нам нехта не падрыхтаваў добрага жыцьця. Трэба толькi ведаць, што Эўропа — тут, i |

