Кароткая генеалогія крыўскае ідэі |
| Андрэй Казакевіч 24.06.2009 г. 722 | |
|
Генеалогія «крыўскай тэмы» Фіксацыя крыўскае праблематыкі Канцэптуалізацыя Перапынак у культурнай і палітычнай рэпрэзентацыі Аднаўленне і сучасны этап развіцця Заключэнне Літаратура Нацыягенез не бывае цалкам цэнтралізаванай у інтэлектуальным сэнсе з’яваю, а нацыянальныя праекты аднароднымі. Канкрэтная канфігурацыя гісторыі і элементы ў культурна-нацыянальнай прыналежнасці не штосьці зафіксаванае і з’яўляюцца ўдзельнікамі гістарычнай і культурнай эвалюцыі. Эластычнасць гісторыі і ідэнтычнасці асабліва рэльефна праяўляюцца ў перспектыве гісторыі ідэяў[1], якая звычайна адлюстроўвае празмернасць палітычных і культурных праектаў, у тым ліку і ў радыкалізаваным выглядзе. Натуральна, не ўсепраекты, нават часткова, рэалізоўваюцца практычна, але захоўваюць свой ускосны і латэнтны ўплыў на палітычную і інтэлектуальнуюэвалюцыю. Ідэі адлюстроўваюць паўнату палітычнага кантэксту, структуру і логіку палітычнае дзейнасці, якая можа быць прыхаванаю ці ўвогуле нябачнаю ў палітычных практыках, якіямаюць цэнтральны статус. Акрамя гэтага, ідэі ствараюць актуальны архіў палітыкі, які можа быць скарыстаны (і скарыстоўваецца) у спрыяльных палітычных абставінах.
Крывія (Крыўя) — адна з дзвюх альтэрнатыўных версіяў ідэнтыфікацыі і вонкавай рэпрэзентацыі Беларусі, якія склаліся ў цяжкіх умовах нацыягенезу на працягу ХХ стагоддзя і апелявалі да адпаведных гістарычных традыцыяў[3]. Версіі мелі дастаткова шырокае распаўсюджанне ў сферы культурнае вытворчасці, у той час як іх рэпрэзентацыя на ўзроўні інстытуцыйнае палітыкі мела фрагментарны характар. Часта ідэя Крывіі мела характар спрэчкі пра назву, але паступова набывала і больш аўтаномныя формы, пераўтвараючыся ў альтэрнатыву і сродак (сама)крытыкі беларускасці. Пры гэтым захоўвалася яе значэнне як культурнае і літаратурнае метафары, сімвалу старажытнасці ды традыцыі. У гэтай сувязі існаванне «крыўскае праблематыкі» (у шырокім значэнні) нацыянальнага палітычнага і культурнага праекту падаецца дастаткова важным. Яна адлюстроўвае пэўную хаду думкі ў межах нацыянальнага руху і стан асэнсавання праблемаў палітычнага і культурнага развіцця. У выпадку з «крыўскай ідэяй» мы маем з’яву, якая спарадзіла ўласную версію гісторыі і шматлікія канцэпты, але толькі нязначная іх колькасць была замацаваная на ўзроўні агульнанацыянальнае рэпрэзентацыі. Генеалогія «крыўскай тэмы»Нацыянальная і гістарычная «памяць» — феномен эластычны і паддаецца зменам, за якія можа весціся палітычная барацьба. Крыўская праблематыка як феномен беларускае культуры моцна звязаная з развіццём беларускага нацыянальнага руху і была важным эпізодам барацьбы за памяць. Агляд генезісу «крыўскае ідэі» дазваляе вылучыць чатыры адрозныя этапы:
Вызначаныя назвы з’яўляюцца ўмоўнымі і ў будучыні патрабуюць удакладнення, як і часавыя рамкі перыядызацыі. Некалькі іншая перыядызацыя «крыўскае ідэі» была прапанаваная В. Корбутам[4] і выглядае наступным чынам:
Такое выкладанне ўяўляецца не дастаткова сістэмным, асноўныя падзеі проста падаюцца ў храналагічным парадку. Магчыма, аўтар і не ставіў сабе такой задачы, але для мэтаў гэтага артыкула, улічваючы рамку, звязаную з даследаваннем генезісу ідэяў, істотным з’яўляецца аналіз якасных зменаў у змесце крыўскай праблематыкі як культурнага і палітычнага феномена, таму мы лічым апраўданым выкарыстанне ўласнай перыядызацыі. Фіксацыя крыўскае праблематыкіПерыяд фіксацыі ў этнаграфічных, літаратурных і гістарычных тэкстах назоваў «крывіцкі», «Крывія», а таксама вытворных ад іх не з’яўляецца часткаю ўласна гісторыі «крыўскае ідэі», але мае значэнне для разумення падставаў яе ўзнікнення. Афармленне крыўскае праблематыкі адбываецца ў другой палове XVIII — пачатку XIX стагоддзя. Пад праблематыкаю мы будзем разумець выкарыстанне крыўскае тэрміналогіі ў дачыненні да «тутэйшых» Беларусі, адпаведных версіяў старажытнай гісторыі і адпаведнае вырашэнне праблемы этнічнага апазнання мясцовага насельніцтва, якое да гэтага не мела прызнанае (легітымнае) і самастойнае назвы. У гэтым ангажаваныя даследчыкі могуць бачыць палітычны падтэкст — імкненне польскіх (польскамоўных) этнографаў і гісторыкаў парушыць памяць пра роднасць беларусаў і рускага народа[6], але да такіх высноваў, відавочна, маюць мала падставаў. Тым больш, што тэрмін «крывічы» пазней актыўна выкарыстоўваўся навукоўцамі заходнерускае арыентацыі (П. Шпілеўскі), а тэрмін «Беларусь» уводзіўся ў зварот польскамоўнымі аўтарамі (Я. Баршчэўскі). Крыўская тэрміналогія ў дачыненні да беларусаў («тутэйшых») мела гістарыяграфічнае паходжанне. Польская гістарычная традыцыя другой паловы XVIII стагоддзя пашырала зону засялення племені крывічы ў раннім сярэднявеччы практычна на ўсю тэрыторыю сучаснае Беларусі. Гэта, натуральна, не адпавядае сучасным гістарычным ведам (мяркуецца, што крывічы засялялі толькі паўночныя і часткова цэнтральныя рэгіёны Беларусі), але стала падставаю лічыць крывічоў непасрэднымі продкамі славянскага насельніцтва, якое пазней атрымала назву «беларусы». Паўстанне «крыўскай» візіі старажытнага мінулага Беларусі звязваецца звычайна з даследаваннямі А. Нарушэвіча (1733 — 1796)[7], які ў сваёй вядомай працы «Historyja narodu polskiego» сяліў крывічоў не толькі паміж Дзвіною і Дняпром, але і на Палессі (дрыгавічы і радзімічы размяшчаліся, адпаведна, на Падляшшы і Валыні)[8]. Крывічам аддавалася асноўная ўвага ў кантэксце палітычнага развіцця краю ў старажытную эпоху (што, дарэчы, часткова робіцца і ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі, дзе асноўныя сюжэты эпохі ранняга сярэднявечча звязаны з Полацкім княствам). Польская гістарыяграфія была цалкам натуральнай і часта адзінай крыніцай веды пра мінулае для Беларусі XVIII — першай траціны ХIХ стагоддзя, і «крыўскае» разуменне гістарычнага мінулага «тутэйшых» стала сустракацца ў даследаваннях і літаратурных тэкстах. У гэтым кантэксце назва «крывічы» (і вытворныя) ужывалася ў этнаграфічных даследаваннях як адна з назваў мясцовага насельніцтва і пры пазначэнні асобных з’яваў традыцыйнае культуры, прыгадванні гістарычнага мінулага. Легітымнае і прынятае назвы для мясцовага насельніцтва на гэты час не існавала, а «крывічы» ўжываліся паралельна з «беларусамі». У гэтым сэнсе крыўская тэрміналогія была сінанімічная беларускай, хоць паступова першая пачынае функцыянаваць як гістарыцызм. Паказальным ёсць ужыванне словаў «крывіцкая» Я. Чачотам і «Беларусь» Я. Баршчэўскім у тэкстах першай паловы ХIХ стагоддзя, якія адыгралі сваю ролю ў вонкавай рэпрэзентацыі краю[9]. Як саманазва насельніцтва Беларусі «крывічы» не фіксуюцца, за выключэннем дастаткова спрэчных выняткаў. Галоўным фактам фіксацыі такое свядомасці з’яўляюцца дадзеныя статыстыкі Такім чынам, крыўская тэрміналогія выступала для апазнавання насельніцтва сучаснае Беларусі, а таксама прыгадвання яе мінулага. Але на працягу ХIХ стагоддзя слова «крывічы» паступова пераўтвараецца ў гістарыцызм, саступаючы цэнтральнае месца ў палітыцы і даследаваннях назве «Беларусь». Галоўным фактарам тут выступіў палітычны кантэкст: «адкрыццё» рускасці насельніцтва былое Літвы расійскімі ўладамі і разгортванне расійскага каланіяльнага праекту з адпаведнымі палітычнымі, культурнымі і даследчымі практыкамі. КанцэптуалізацыяКалі ў папярэдні перыяд ужыванне крыўскае тэрміналогіі мела логіку апазнавання і прыгадвання мінулага, то на стадыі афармлення «крыўскасці» як ідэйнае плыні сітуацыя мяняецца. Канцэпт «Крывіі» (што пазней афармляецца ў сістэму, якую мы ўмоўна пазначаем як ідэю) успрымаецца як сродак канчатковае дэкаланізацыі нацыянальнае тоеснасці. У сваю чаргу Беларусь («Белая Русь») разглядаецца як форма ідэнтыфікацыі, моцна злучаная з каланіяльнай залежнасцю, навязаная адміністрацыяй Расійскае імперыі. У гэты перыяд у большасці выпадкаў Крывія ўжываецца як сінонім Беларусі, але як сінонім адлюстроўвае і розныя культурныя і гістарычныя канатацыі. Акрамя гэтага, частка беларускіх інтэлектуалаў пачынае інтуітыўна адчуваць «крыўскасць» як метад разбору славяна(руса)цэнтрызму (у прыватнасці праз пазнейшую актуалізацыю балцкіх элементаў), які быў пакладзены ў аснову новае беларускае ідэнтычнасці. Часам гэта мела навуковы грунт, часам выглядала малапраўдападобна, але на першым месцы была, відавочна, інтэнцыя да канчатковае дэкаланізацыі нацыянальнага наймення, а значыць і рэпрэзентацыі нацыі[11]. З новай назваю Беларусі не было пэўнасці, што ілюструе практычныя цяжкасці з ажыццяўленнем праекту. Красамоўным прыкладам можа быць ужыванне розных назваў Беларусі Я. Станкевічам: «Крывія» («Курс гісторыі Крывіі-Беларусі», 1941), «Крыўя» («Крыўя-Беларусь у мінуласці», 1942) «Крывіч-Беларусь» («Кароткі начырк гісторыі Крывіч-Беларусі», 1951)[12]. Але пераважна выкарыстоўвалася «Крывія». Акрамя гэтага, што вельмі істотна, «Крывія» і вытворныя ад яе словы становяцца пашыранаю метафараю і сімвалам старажытнасці і «гістарычнай даўніны» Беларусі. Сімвал замацоўваецца на агульнакультурным узроўні і пачынае цыркуляваць у літаратурных і мастацкіх тэкстах. У розных версіях і ў розных кантэкстах яго ўжывалі Л. Геніюш, У. Жылка, Я. Купала і іншыя. Што да ўласна «крыўскае ідэі», то ў большасці выпадкаў яна функцыянавала як ідэя назвы (звычайна размова ішла пра паралельнае функцыянаванне абодвух найменняў, прынамсі напачатку), якая была падтрыманая шэрагам уплывовых асобаў нацыянальнага руху (асаблівую ролю ў гэтым пытанні адыграла актыўнасць В. Ластоўскага і Я. Станкевіча). Паступова дыскусія пра назву набывае дадатковыя значэнні і пераўтвараецца ў спробы новай інтэрпрэтацыі «беларускасці», пошук аўтэнтычнага з асаблівай увагаю на старажытную гісторыю. «Сёння, калі народ сіліцца адрадзіцца ад самых каранёў сваіх і шукае старанна кожнага ценю свае індывідуальнасці (у мове, у абычаях, мастацтве і пісьменнасці), важна прыпомніць яму яго ўласнае імя, імя, каторае гаворыць аб лепшых днях жыцця нашага народа… Важна самім імем зазначыць, што ён — не фарбаваная адмена чыесць індывідуальнасці [»Белая Русь«. — заўвага аўтараў], а сам па сабе індывідуальнасць»[13]. Пошукі індывідуальнасці і вызваленне ад «наменклатурнай залежнасці» і агульнарускасці выступалі асноваю аргументацыі прыхільнікаў ідэі. Але казаць пра складванне крыўскае ідэі Нягледзячы на недастатковую ідэйную і палітычную аформленасць, «крыўская тэма» была заўважана ў БССР і стала адным з аб’ектаў крытыкі і ўціску з боку савецкіх афіцыйных структураў. Крытыка мела не толькі «навуковы», але і выразны ідэалагічны характар, інтэрпрэтуючы прыхільнасць да крыўскіх тэорыяў як праяву шавінізму і скрайняга нацыяналізму, часам нават фашызму. З Падчас нямецкае акупацыі ( Перапынак у культурнай і палітычнай рэпрэзентацыіКультурны і палітычны перапынак крыўскай ідэі і праблематыкі пасля Другой сусветнай вайны быў, відавочна, вымушаны ва ўмовах жорсткага савецкага кантролю. Своеасаблівая савецкая версія гісторыі Беларусі паўстала яшчэ да Другой сусветнай вайны і ў паваенны час атрымала канчатковыя формы на аснове паслядоўнага русацэнтрызму з усімі належнымі элементамі (тэорыяй агульнарускае народнасці, літоўскага і польскага прыгнёту ў Вялікім Княстве Літоўскім, «добраахвотнага ўз’яднання з вялікім рускім народам» і г. д.). Гэтая візія замацавалася ў акадэмічнай сферы і была, натуральна, адзіна магчымаю на публічным узроўні. У такіх умовах крыўская ідэя, якая паўстала ў У час перапынку рэпрэзентацыі для будучыні «крыўскасці» важным з’яўлялася назапашванне эмпірычнага матэрыялу пра балта-славянскія дачыненні і ўплыў балтаў на этнагенез беларусаў. У гэты перыяд адбываюцца падзеі, якія зробяць значнае ўздзеянне на інтэрпрэтацыю «крыўскасці» ў сучасным разуменні, а дакладней спалучэнне «крыўскасці» з балцкай тэорыяй этнагенезу беларусаў. Аўтары З канца У Напрыканцы Аднаўленне і сучасны этап развіццяЗапатрабаванне ідэі «Крывіі» ў пэўных асяродках беларускага руху адбывалася практычна па тых жа матывах і кіравалася шмат у чым падобнаю логікаю, што і канцэптуалізацыя ў Калі каротка апісаць рэпрэзентацыю крыўскага руху ў культурнай прасторы, то цэнтральнае месца тут займае Цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя» (Kryuja) , якія быў утвораны на пачатку Акрамя гэтага, асяродак «Крыўя» адыгрывае значную ролю ў сучаснай канцэптуалізацыі беларускае этнічнае культуры (пры відавочнай стагнацыі гэтай справы ў афіцыйных інстытуцыях), адной з яскравых праяваў гэтага можна лічыць выданне даведніка «Беларуская міфалогія»[23]. У Непасрэдным працягам «Kryuja» можна лічыць альманах «Druvis», але калі «Kryuja» быў спецыялізаваным выданнем у галіне этнічнае гісторыі, то «Druvis» значна больш разнастайны і рэпрэзентуе крыўскую парадыгму ў розных ракурсах: ад літаратуры і фальклору да палітыкі. У пэўным сэнсе выданне дэманструе, як падаецца, новы этап развіцця «крыўскае супольнасці», арганізацыя выдання была звязана галоўным чынам з актыўнасцю маладое генерацыі[25]. Уласна публічная прэзентацыя крыўскае ідэі і ўплыў на частку грамадскае свядомасці адбываліся праз шматстайную публіцыстыку і літаратурную творчасць, у якой Крывія-Крыўя ўстойліва фігуруе як метафара, сімвал і канцэпт (Р. Барадулін, П. Васючэнка, С. Дубавец і г. д.). Шырокае выкарыстанне крыўскае тэрміналогіі паўставала часткова аўтаномна, часткова пад уплывам «крыўскіх» цэнтраў. Крыўя функцыянуе як важны вобраз мінулага (які адсылае, галоўным чынам, да гісторыі перад ХIII стагоддзем, часам проста да Полацкага княства), на які, у адрозненне ад ВКЛ, ніхто не прэтэндуе і які нельга лічыць, як Беларусь, створаным у сістэме каланіяльнага падпарадкавання. Калі пазначыць асноўныя ўласцівасці сучаснага этапу «крыўскасці», то першае, што трэба зазначыць, гэта адсутнасць прамое пераемнасці з папярэднімі эпохамі. Заключэнне«Крыўскасць» узнікае ў Пасля вымушанага перапынку ў Літаратура
Артыкул у PDF
|

У гэтым артыкуле ставіцца за мэту пазначыць (магчыма дастаткова павярхоўна, што непазбежна ў фармаце аднаго артыкула) асноўныя этапы генезісу «крыўскае ідэі» як плыні беларускае культурнае і інтэлектуальнае эвалюцыі. Тэрмін ідэя ў гэтым кантэксце мы ўжываем дастаткова адвольна. Магчыма, таксама, казаць пра «крыўскі праект», «мадэль ідэнтычнасці», «тэму», «праблематыку» і г. д. Пра цэласны крыўскі палітычны праект весці размову дастаткова цяжка (прынамсі да