Купальская традыцыя ва ўмовах сучаснага горада (на прыкладзе г. Барысава) |
| Зміцер Скварчэўскі 02.06.2009 г. 899 | |
|
Неаднаразова ў шматлікіх працах, прысвечаных беларускім традыцыйным святам, даследчыкамі адзначалася архаічнасць беларускай традыцыйнай культуры, якая захавалася ў вёсках. Пра захаванасць традыцыйных святаў можна казаць, як пра ўнікальны феномен Беларусі. Такі погляд з’явіўся яшчэ ў ХІХ ст. і дажыў да нашых часоў. Аднак,
Безумоўна, пад уздзеяннем гарадской цывілізацыі свядомасць вяскоўца пачала імкліва змяняцца. У выніку атрымалася, што былыя звычайныя рэчы пачалі альбо знікаць зусім, альбо захоўвацца ў дэфармаваным выглядзе, губляюць (ці набываюць новы) свой змест, часам набываючы выродлівыя формы. Як бы тое не было, у У дадзеным артыкуле мы разгледзім святкаванне Купалля ў сучасным горадзе на прыкладзе Барысава, які прадстаўляе буйны прамысловы цэнтр Мінскай вобласці. Падставай для дадзенага артыкула сталі ўласныя назіранні аўтара. Цікавым падаецца зрабіць параўнанне сучасных назіранняў з назіраннямі святкавання Купалля ў Барысаве і Барысаўскім павеце ў ХІХ ст. Дзеля параўнання і пошуку сувязей возьмем апісанні Я. Тышкевіча[1] і А. Багдановіча[2]. Асабліва цікавымі з’яўляюцца сведчанні Я. Тышкевіча, бо яны апісваюць святкаванне менавіта ў самім горадзе, а не ў павеце: «У нас, у Барысаве, гэты дзень адзначаюць наступным чынам…»[3]. Неабходна яшчэ адзначыць і тое, што аб’ектам разгляда будзе святкаванне, якое зладжана самім народам (тут будзем называць яго традыцыйным), а не пэўным Домам культуры, фальклорным калектывам, неапаганскай групоўкай, што таксама набыло шырокае распаўсюджванне ў сучаснай Беларусі.
У Барысаве святкаванне Купалля захавалася пераважна на ўскраінах горада, а таксама ў прыватным сектары пасярод горада на берагах Бярэзіны, а таксама ў раёнах, якія прылягаюць да рэк Сха і Пліса. Гэта абумоўлена некалькімі фактарамі: блізкая крыніца сыравіны для вогнішча, наяўнасць вольнага ад забудовы месца, традыцыя святкавання ля рэк і інш. Спыніцца хацелася б на наступным моманце. Калі ў прыватным сектары ў старой частцы (гістарычным цэнтры) горада захаванасць купальскай традыцыі абумоўлена магчымай пераемнасцю пакаленняў (хаця і там шмат жыхароў з’явілася пасля Вялікай Айчыннай вайны), то святкаванне Купалля ў шматпавярховых раёнах (пабудаваныя ў
Месцам пад вогнішча абіраецца вялікая па памерах боль-меньш аддаленая ад пабудоў пляцоўка, на якой можа сабрацца вялікая колькасць людзей. Па звестках Я. Тышкевіча, вогнішча ўвечары распальвалі ў канцы вуліцы[4]. Канец вуліцы выступаў у якасці мяжы паміж «сваім» і «чужым» светам, адзначаў пераходны момант свята. Цяпер выбар месца пазбаўлены сімвалічнага зместа. Вогнішча робіцца з прыцягнутых з лесу бярвенняў, дошак, абавязковым атрыбутам сучаснага купальскага вогнішча сталі аўтапакрышкі і шыны. Іх альбо адразу кладуць, альбо потым закідваюць у полымя. Часам пакрышкі і шыны падвешваюць на цантральны слуп, ці нанізваюць на яго. Таксама вельмі часта ў якасці паліва выкарыстоўваюць старыя непатрэбныя фрагменты мэблі, старых рэчаў, анучы, скрыні і інш. Гэта адпавядае звесткам ХІХ ст., згодна якім вогнішчы рабілі з «разных отбросов и негодных вещей»[5]. Калі раней для распалкі выкарыстоўвалі атопкі (рэшткі лапцяў, якія цэлы год праляжалі на старсе хаты)[3], то цяпер для гэтага бяруць бензін ці салярку. Вогнішча звычайна складваюць клінам з цантральным слупом, але ў апошнія часы трапляюцца і незвычайныя формы. Такога віда вогнішчы ўжо стварае моладзь, якая прадстаўляе пакаленні, нарадзіўшаеся і выхаваная ўжо цалкам у гарадскіх умовах.
Як ужо адзначалася, гледачоў збіраецца шмат. Паўстае пытанне: а што ж яны робяць? Ёсць адрозненні ў занятках адпаведна з узростам. Дзеці, якіх у гэты вечар звычайна бацькі адпускаюць на уліцу дапазна, гуляюцца. Моладзь і дарослыя маюць іншы занятак. Калі моладзь збіраецца ў свае кампаніі «па інтарэсах», то дарослыя звычайна заводзяць гутаркі на актуальныя для іх тэмы. Часам можна пачуць ад старэйшых аповяды пра тое, як адзначалі Купалле ў іх вёсках. Амаль заўсёды прысутнічае музыка — гарманіст. Магчыма, што ў ранейшыя часы гэтая роля належыла дударам, якія былі вельмі распаўсюджаны ў Барысаўскім павеце і актыўна прымалі ўдзел у святах[7]. Людзі старэйшага пакалення спяваюць і танчаць, аднак ужо цалкам адсутнічаюць традыцыйныя купальскія абрадавыя спевы. Пераважае рэпертуар савецкіх часоў. Не абыходзіцца справа і без алкагольных напояў, як тое было і ў ХІХ ст.: «Падмацаваўшыся і абудзіўшы гарэлкаю да ўсяго вялікі спрыт і ахвоту, пачынаюць танцаваць і спяваць купальскія песні»[3]. Зрэдку паўстае і пытанне наступстваў празмернага ўжывання. Як адзначаюць даследчыкі, колішнія рытуальныя бясчынствы моладзі іншы раз ператвараюцца ў непрыхаванае хуліганства. Так, у купальскую ноч п’яныя падлеткі ломяць платы, брамы, разбіваюць вывескі на школах, будынках сельсаветаў (апсіваецца сітуацыя ў вёсках — заўв. аўт.), клубаў, крамаў, шыбы ў вокнах аднавяскоўцаў[9]. Гэта яскравы прыклад дэфармацыі купальскай традыцыі і пераход яе ў маргінальны стан, які выкліканы стратай сакральнага зместа святочных дзеянняў. Але разам з гэтым трэба адзначыць, што ў гэты час назіраецца меньшая колькасць моладзевых боек, якія часта адбываюцца пры масавым зборы людзей на іншых святах.
Як ужо адзначалі, цяперашняе Купалле не захавала сваіх спеваў, але захаваліся некаторыя «класічныя» купальскія павер’і. Такіх адразу можна вылучыць два. Першае павер’е: на Купалле на ўзыходзе Сонца пачынае «іграць» (г. зн. пераліваецца рознымі колерамі, разыходзіцца і сыходзіцца, з’яўляецца кола вакол свяціла і г.д.). Другое павер’е распавядае пра тое, як у купалськую ноч расквітае кветка папараці. У 2008 г. у прыватнай размове давялося пачуць ад аднаго дзеда, што ў яго вёсцы кветку папараці шукаюць не хлопцы, а толькі дзеўкі, якія хочуць выйсці замуж. Пра захаванасць астатніх павер’яў цяжка казаць, бо не праводзіліся адпаведныя даследванні. Таксама з сучаснага Купалля зніклі тыя моладзевыя абрадавыя гульні, рытуалы, спевы і танцы, якія апісваў А. Багдановіч[10].
Такім чынам, можна адзначыць, што з усяго комплексу купальскіх абрадаў і рытуальных дзеянняў ва ўмовах сучаснага горада вельмі добра захаваўся звычай распальваць вогнішчы, які набыў сучасныя вонкавыя рысы, але фактычна нічым не адрозніваецца ад таго, што было ў ХІХ ст. Як бачна, сучасныя купальскія вогнішчы працягнулі традыцыю гарадскога Купалля ў Барысаве, калі свята адзначаецца не «У
Гэта можа быць справядлівым толькі да пэўных груповак насельніцтва, але не для ўсіх. Прычым, гэта будуць пераважна якраз карэнныя гараджанне. Таксама не трэба забываць, што моладзь ніколі не губляла цікавасць да гэтага свята, а ўсплеск ў
|

Купалле ў Барысаве святкуецца ўвечары 6 ліпеня, ці ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Аўтары ХІХ ст. не пісалі, калі адзначалі свята ў іх час, але можна меркаваць, што раней гэта было 23/24 чэрвеня, як і на ўсёй тэрыторыі сучаснай Беларусі. Вогнішча пачынаюць складваць звычайна з ранку ці днём (недзе ля
Вогнішча запальваюць з надыходам цемры. Да гэтага часу ля яго ўжо збіраюцца людзі. Запальваюць тыя, хто і раскладваў. Вядомы выпадкі, калі
Людзі не разыходзяцца, пакуль вогнішча не прагарыць. Дзеці і падлекі часам скачуць праз яго невялікія рэшткі.