Энэргетыка міфа |
| Аляксей Дзермант 04.03.2009 г. 1134 | |
|
Але нейкае папраўдзе апакаліптычнае адценне міфу і падзеям, якія ў ім апавядаюцца, надае навіна пра пабудову беларускай АЭС акурат у тым самым месцы, каля Валэйкішак. Шмат ужо казалася ды пісалася і пра патрэбу ў станцыі і пра месца яе меркаванага будаўніцтва. Бадай, самыя пераканаўчыя ды вельмі рацыянальныя аргументы супраць выбару Астравеччыны ў якасці пляцоўкі для будаўніцтва прывёў Алесь Юркойць. Каму як не мясцоваму краязнаўцу ўсведамляць магчымыя наступствы здзяйснення гэтага праекта на сваёй радзіме. Не будзем зноў паўтараць гэтыя аргументы, звернем увагу зусім на іншае. Звычайна, калі размова ідзе пра экалогію, маецца на ўвазе абарона прыроднага асяроддзя ад негатыўнага ўплыву тэхнагеннай цывілізацыі і спажывецкага да яго стаўлення, якое найчасцей апраўдваецца эканамічнымі прычынамі. Пры гэтым вельмі рэдка зважаюць на яшчэ адзін аспект гэтага процістаяння — на «экалогію культурнага краявіда». Між тым, тут напружанне ня менш моцнае, а страты нават больш адчувальныя. Дагэтуль ідзе пастаяннае змаганне за захаванне помнікаў архітэктуры ад хцівых памкненняў сумнеўных «інвестараў» як, прыкладам, у выпадку з менскім касцёлам Св. Язэпа або ў разе з разбуральнай «рэстаўрацыяй» Лошыцкага палацу. І гэта толькі каліва, факты і прыклады можна прыводзіць бясконца. Адчуванне такое, быццам ідзе татальная вайна з ахітэктурнымі здабыткамі, праўдай мінуўшчыны, культурнай традыцыяй як падмуркам нацыянальнай ідэнтычнасці. Вядзецца гэтая вайна падступнымі метадамі — тое, што руйнуе, апраўдваецца як неабходнасць, тое, што нельга зруйнаваць, знішчаецца стылістычна, пазбаўляецца аўтэнтычнасці, ператвараецца ў гламурны сімулякр. Вайна пачалася даўно і лінія фронту праходзіць не толькі праз помнікі архітэктуры. Бо сама культурная традыцыя фармуецца ў тым ліку праз асэнсаванне прыроднага асяроддзя. Таму і шматлікія паданні, легенды, міфы, звязаныя з пэўнымі мясцінамі таксама ёсць помнікамі гэтай традыцыі. Складнікамі нашай культурнай памяці. І некаторыя з іх паводле сваёй унікальнасці і адметнасці могуць быць параўнаныя з выбітнымі будынкамі ды літаратурнымі творамі. Прыродныя аб’екты: камень, дрэва, возера, лес разам з фальклорным кантэкстам ствараюць «святое сеціва», кропкі сакральнага, якія ёсць апірышчам боскага на нашай зямлі. На жаль, тыя, для каго святым ёсць толькі ўлада альбо грошы, і чые загады выконваюць тыя, у каго няма сумлення, не шкадуюць ані культавых камянёў, ані камянёў звычайных. Хто часта ездзіць па Беларусі пэўна бачыў уздоўж аўтамабільных дарог фарбаваныя камяні з надпісамі або малюнкамі, што заклікаюць берагчы прыроду. Але што можа быць больш здзеклівым з гэтай самай прыроды як спаскудзіць безгустоўна-яскравымі фарбамі натуральны колер каменя? Вось і ўвесь наш край можна параўнаць з гэткім сівым валуном, запэцканым мярзотнымі фарбамі. А пад імі схаваная зямля, дзе ўсё яшчэ жыве Міф.
Святое месца пустым не бывае. Яго можна выкарыстаць, напоўніць сваім зместам, падпарадкаваць, нейтралізаваць яго сілу альбо проста знішчыць. Метад стары як свет. Раней хрысціянскія храмы часта будаваліся на месцах і замест язычніцкіх святыняў, пазней бальшавікі бесцырымонна руйнавалі ўжо хрысціянскія бажніцы або забівалі сакрум, выкарыстоўваючы іх у сваіх мэтах. Вынікі гэтай прыктыкі вядомыя — рэшткі менскага капішча знішчылі ўшчэнт пры пабудове метро, Нямігу, суток якой са Свіслаччу разам з бажніцамі ды канчаткова зрытым ў Вядома, усё можна патлумачыць выключна рацыянальным спосабам, маўляў, была нейкая, цяпер ужо мала каму зразумелая, патрэба альбо гэта проста збег абставінаў. Сапраўды, не варта паўсюль шукаць канспіралагічныя матывы, але пытанні ўсё адно застаюцца. Чаму бальшавікі зацята змагаліся не толькі з бажніцамі, але і з культавымі камянямі, не шкадуючы на іх выбуховых рэчываў? Чаму менавіта на колішніх святых месцах будаваліся «храмы навукі» — тэхнагенныя монстры. Гэткія як Лукомская ГЭС, што знявечыла краявід на дзясяткі кіламетраў. Нагадаем, што ваколіцы возера — гэта нашае Лукамор’е, месца, дзе адбываўся «асноўны міф» індаеўрапейцаў, звязаны з касмаганічнай бітвай Цмока і Грымотніка. Тутэйшая версія гэтага міфа паводле сваёй структуры і архаічнасці адпавядае хіба аналагічным сюжэтам з «Рыгведы». Чаму магістральныя электрасеці праходяць акурат над вытокамі Вяллі і Бярэзіны, міфалагічны кантэкст якіх мае значэнне для ўсяго балтыйскага рэгіёну? Пры тым, што тамтэйшыя балоцістыя мясціны не надта прыдатныя для якога-кольвек будаўніцтва.
Незайздросны лёс чакае і камень ля Валэйкішак. Хутчэй за ўсё яго знішчаць, нават не згадаўшы. Паводле логікі міфа забіты Цмок адраджаецца ў новай якасці, з яго ахвяры паўстае Космас. А тут заб’юць сам міф. Космас непатрэбны, патрэбная танная электрычнасць. «Месцы моцы», якія здаўна сілкавалі сваёй духоўнай энэргетыкай людзей, дзіўным чынам аказваюцца ўлучанымі ў сістэму ўжо матэрыяльнай энэргіі. Або можна сказаць Багата няўцямнага ў гісторыі з АЭС. Цяжка знайсці тлумачэнне чаму з усіх меркаваных пляцовак для будоўлі станцыі абіраецца менавіта Астравеччына. Гэта, бадай, самы небяспечны варыянт, а сам край найбольш адметны сваім прыродным асяроддзем ды геаграфічным становішчам. Калі папраўдзе не знаходзіцца рацыянальнага адказу на гэтае пытанне, міжволі напрошваецца адказ ірацыянальны. Таму што атамная станцыя ў любы момант можа стаць атамнай бомбай у самым сэрцы даўняй Літвы. Каму гэта выгодна? Тым хто дагэтуль знішчае нашую Традыцыю і хто баіцца энэргіі тутэйшых міфаў. Мы надта шмат і доўга трывалі эксперыменты над сабой і сваёй зямлёй, адзін з якіх скончыўся трагедыяй у Чарнобылі. У Беларусі і Літве ўжо адбываюцца стыхійныя і арганізаваныя пратэсты супраць авантуры, што можа стаць рэальнай небяспекай для ўсяго рэгіёну паміж Менскам і Коўняй. Але гэтага мала. Трэба зацята і трывала бараніць апошнія рубяжы. За імі ўжо няма амаль нічога, апрача веры ў Міф. Але мы яшчэ можам злучыць духоўныя і фізічныя сілы дзеля таго, каб разам з Цмокам не загінуў увесь наш свет. |

Каля хутара Валэйкішкі, што на Астравеччыне, ёсць культавы камень, пры якім паводле падання жыў цмок Вяль (звязана з літ. Velnias, Velinas ‘чорт, цмок, валадар свету памерлых’). Згодна з класічным сюжэтам «змеяборчага» міфа, цмок быў забіты, але паміраючы ён зароў і яго пачуў у Кракаве цмок Крак, які таксама зароў ды сканаў. Апрача сваёй змрачнаватай літоўскай чароўнасці, гэтае паданне цікавае тым, што своеасаблівая, міфалагічная памяць пра Рэч Паспалітую Абодвух Народаў дагэтуль захоўваецца ў свядомасці простага люду. «Ягелонская» ідэя жыве нават у такой форме.