EnglishFrenchGermanPolishRussianLatvianLithuanianUkrainian

«Мы — ратаі святла, крывічы»: тры вякі крыўскай ідэі

Віктар Корбут 05.09.2009 г. 1330   

Прадмова

Дзяржаве, што завецца Беларуссю, — менш за стагоддзе. Гэта, ведама ж, не значыць, што гісторыя краю, на абшарах якога паўстала беларуская рэспубліка, пачынаецца з 1918 г. (БНР) або з 1919 г. (ССРБ — БССР). Мінулымі вякамі зямля між Нёмнам і Дняпром звалася па-рознаму. Адзін з назоваў-канкурэнтаў Беларусі, што пэўны час актыўна прэтэндаваў на першынство, — Крывія.

Гэты тэкст прысвечаны некаторым эпізодам змагання крыўскага і беларускага (а ад пэўнага часу — часта адпаведна ды паралельна — балцкага і славянскага) ідэйных пачаткаў на нашай зямлі з ХIХ ст. і да сённяшняга дня.

Пасля далучэння Літоўскага гаспадарства да Расійскай імперыі афіцыйны Санкт-Пецярбург не забавіўся з ідэалагічным абгрунтаваннем інкарпарацыі новых абшараў. Славянская мова некалькіх мільёнаў жыхароў краю і колісь намінальна паноўнае на значных прасторах Вялікай Літвы праваслаўнае вызнанне сталі не абы-якім грунтам для падзелу краю на дзве нібы спрадвеку апрычоныя часткі — уласна Літву і «Бѣлоруссію». Як стала відаць пазней, Літва як шчыгрынавая скура няўхільна адступала на паўночны захад, урэшце сціснуўшыся да невялікага абшару між Балтыкай і Вільняй, а назоў «Бѣлоруссія» з часам раскінуўся на вялізарныя прасторы — ад Беластоку і Вільні да Смаленску[1].

Як менаваць славянскамоўны літоўскі люд? Адказ на гэтае пытанне быў дадзены не адразу. Наша шляхта, што ў першай палове ХІХ ст. пад павевамі рамантызму зацікавілася гісторыяй і этнаграфіяй тутэйшага люду, аніколі не мела пэўнага ўяўлення пра мяжу між літоўскім і тым, што пазней стала звацца беларускім[2]. Як пісала на пачатку ХХ ст. газета «Litwa», «„tutejsi“ po litewsku zapomnieli a za białorusinów siebie nie uważają„[3]. Пра тое ж сведчыў і Я. Станкевіч, кажучы, што „нашыя прэдкі самі называлі сябе <…> Крывіч, Ліцьвін, Крывія, Літва, мова крывіцкая, літоўская, руская, але ніколі беларуская“[4].

I. Крывіцкі рамантызм

Яшчэ Адам Нарушэвіч у «Historyi narodu polskiego», напісанай пад канец XVIII ст., аддаваў племю крывічанаў (Krzywiczan) абшары, што сягалі ад яго роднай Піншчыны да дняпроўска-дзвінскага міжрэчча. Дрыгавічоў і радзімічаў гэты гісторык «сяліў» на Падляшшы і Валыні. Як адзначае Алег Латышонак, з тых часоў стала шырыцца думка, што крывічы займалі большую часціну цяперашняй Беларусі[5].

Адным з першых, хто агучыў разуменне крывіцкага як нечага апрычонага, быў Ян Чачот. Аднак, не маючы на той час належнага навуковага грунту пад сваймі ўяўленнямі пра тутэйшую славянскую гаворку, якую ён даследаваў, Я. Чачот, адпаведна, не мог вывесці і формулы самастойнага развіцця і існавання крывіцкага люду. У прадмове да сваёй кнігі «Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny, niektóre przysłowia i idiotyzmy, w mowie Sławiano-Krewickiej, s postrzeżeniami nad nią uczynionymi» (Вільня, 1846 г.) Я. Чачот пісаў:

«Крывіцкі дыялект — прамежкавы паміж польскім, рускім і ўкраінскім. Украінскі, ці палянскі, па будове сваёй і даўжыні галосных больш падобны да польскага, крывіцкі — да рускага…»[6].

Крыху наіўнае і спрошчанае ўспрыйманне філалогіі на той час наўрад ці магло падвесці Я. Чачота да параўнання крывіцкай гаворкі з генетычна звязанаю з ёю літоўскаю моваю. Аднак, прыкладам, у ягоным спісе асобных крывіцкіх словаў і выразаў з Наваградскага пав.[7], што, паводле аўтара, розняцца значэннем ад словаў іншых славянскіх моваў, мы знаходзім значны пласт архаічнай балцкай лексікі, характэрнай для гэтага рэгіёну[8].

Для Я. Чачота крывіччына была толькі моўна-этнаграфічнаю з’яваю[9]. Ён, адзначаючы, што «крывіцкае племя <…> налічвае некалькі мільёнаў насельніцтва»[10], не прапаноўваў аніякіх канцэпцыяў яго самастойнага развіцця. Таму і ўважаць Я. Чачота за першага ідэолага крыўскага руху, мабыць, не варта. Пагатоў нельга казаць пра яго як пра «беларускага адраджэнца». Зборам «крывіцкай» сялянскай паэзіі ён займаўся на аматарскім роўні, тым часам як прафесійная творчасць ягоная прайшла цалкам у літоўскім духу і знайшла найбольш яскравае ўвасабленне ў славутых «Śpiewkach o dawnych Litwinach do r. 1434», упершыню апублікаваных у арыгінале, па-польску, і ў перакладзе на літоўскую мову ў 1994 г.[11]

Да крыўскай тэмы ўскосна спрычыніўся яшчэ адзін літоўскі літаратар ХIХ ст. Гэта — Вінцэнты Дунін-Марцінкевіч[12], які тутэйшаю славянскаю гаворкаю стварыў плойму арыгінальных твораў. У ягонай другой «вечарніцы», «Стаўроўскіх дзядах», на нашую тэму спатыкаем такія радкі: «Вот у Лагойску, над Гайнай-ракой, // Быў вельмі крэпкі замак крывічан; // Там малады княжыў Грамабой; // Добры, адважны, шчэры быў то пан»[13]. Нельга не адзначыць ідэалізавання пісьменнікам найдаўнейшага перыяду айчыннай гісторыі, пры гэтым, аднак, крывіцкія вобразы ў яго спатыкаюцца рэдка. Гэта пераважна напаўміфічныя сюжэты, параўн.: «Над ракой Дрысай у горадзе Краснаполлі панаваў некалі над мужным народам Крэвічан або Крывічан князь Бой»[14], ды г. д. З усяго гэткага не прабіваецца нічога большага за гістарычны рамантызм.

Сярод ведамых асобаў ХIХ ст., што цікавыя ў крыўскім кантэксце, нельга абмінуць Паўла Шпілеўскага. П. Шпілеўскі здабыў славу найперш дзякуючы свайму «Путешествію по Полѣсью и бѣлорусскому краю», апублікаванаму ўпершыню ў 1853 — 1855 гг. Для П. Шпілеўскага ўжо звычайныя тэрміны «Бѣлоруссія» і «бѣлорусскій». «Кривичскій» ён карыстае часцей як гістарызм, чымся як сучасны яму панятак. Пры гэтым, цікава зацеміць, ён усё ж яшчэ не адважваецца адзначыць пячаткаю беларушчыны кожны без вынятку куток краю. Захад Палесся для яго пакуль захоўвае сляды літоўшчыны, а жыхары Белавежскай пушчы «составляют какое-то отдельное племя, не то литовское, не то русское; язык их — смесь древнелитовского с русским, малороссийским и полесским»[15]. І на гэтым фоне крыўская тэма ў творчасці П. Шпілеўскага займае не апошняе месца. Вось што ён піша:

«Так как между славянскими племенами самым многочисленным и сильным было племя кривичское, и соседние литовцы все оселища славян называли Krewen-zemla, землей кривичей, то очень может быть, что и всех славян называли именем этой главной отрасли славянства — кривичским»[16].

П. Шпілеўскі перакананы, што «кривичи сделавшись постоянно оседлыми по Днепру, Западной Двине, Соже и Припяти, вели жизнь мирную, домоседную и оттого во всей чистоте и целости сохранили первоначальный свой славянский быт, свои верования и наконец свой кровный язык»[17]. Развагі гэтыя сталі вельмі папулярнымі ў тутэйшых славянафільскіх асяродках, а пасля былі некрытычна перанятыя некаторымі дзеячамі беларускага руху пачатку ХХ ст.[18] Хібнасць развагаў П. Шпілеўскага вынікае з іх большай эмацыйнасці, як навуковасці.

П. Шпілеўскі разважаў цалкам у рэчышчы «западно-руссизма»[19]. «Бѣлорусское», «кривичское» для яго ёсць сінонімы рускага і славянскага[20]. Кажучы аб мінуўшчыне роднага краю, П. Шпілеўскі завастрае ўвагу на сведчаннях пра яго праваслаўнасць, «беларускасць» у процівагу каталіцкасці і «польскасці» ды літоўскасці. Досыць красамоўная ў яго інтэрпрэтацыя далучэння Літвы да Расіі: «После тяжких годов иноплеменного ига потомки кривичей <…> наконец, вздохнули свободно и зажили жизнью родной — белорусской. Власть Литвы и Польши свержена»[21]. Словы гэтыя, бадай, гавораць самі за сябе.

Прыхільнікам тэрміну «крывічы» як сіноніму «беларусаў» быў складальнік славутага «Словаря Бѣлорусскаго нарѣчія» Іван Насовіч. У прадмове да гэтага слоўніка ад імя Аддзелу рускай мовы і літаратуры Імператарскай Акадэміі навук гаворыцца:

«Бѣлорусское нарѣчіе <…> является господствующимъ на обширномъ пространствѣ отъ Нѣмана и Нарева до верховьевъ Волги и отъ Западной Двины до Припети и Ипути»,ім «говорятъ жители сѣверо-западныхъ и нѣкоторыхъ частей смежныхъ съ ними губерній, или тѣхъ мѣстностей, которыя нѣкогда населяло Кривичское племя»[22].

Ёсць звесткі, якія даюць падставы меркаваць, што ў назове Насовічавага слоўніка заміж слова «бѣлорусскій» спачатку меўся быць акурат прыметнік «кривичскій». Каментатар гэтай інфармацыі Я. Станкевіч адзначае, што «Расійская Акадэмія прызнала, што назоў „Крывічы“ быў назовам агульна-нацыянальным <…> і ў тый самы час зьмяніла, супроць волі аўтара, „крывіцкі“ на „беларускі“»[23]. Такую выснову гэтаму даследніку дазволіў зрабіць сатырычны верш «Явка Белорусского словаря по выходе из печати к своему в Мстиславле автору», дзе між усяго Аўтар, г. зн. І. Насовіч, звяртаючыся да свайго Слоўніка, кажа: «Ба! из Петербурга. // Что-ж это? Ты, брат, стал курнос! // Неужто ты в руках хирурга // Оставил свой кривичский нос?» Намёк на магчымага цэнзара пацвярджае Слоўнікаў «адказ»: «К моей-же сжалясь кто то роже, // На нос кривичский не похоже, // Красивый носик приклеил»[24]. У некаторых іншых сваіх публікацыях І. Насовіч выказваўся ў тым духу, што назоў «крывічы» належаў да ўсіх плямёнаў (апрача літвіноў), што насялялі Беларускі край[25]. Аднак анічым адметным гэты погляд сярод іншых, што прагучалі на крыўскую тэму ў ХIХ ст., не вылучаецца[26].

Аналагічныя па духу думкі сустракаем і ў Міхаіла Без-Карніловіча:

«Бѣлоруссы. Потомки принявшихъ Христіанство Кривичей <…> отъ своихъ предковъ наслѣдовали привычку жить одиноко по лѣсамъ, въ мѣстахъ пустынныхъ и глухихъ», а «названіе Кривичи произошло отъ испорченнаго переписчиками а можетъ быть и самыми лѣтописцами Литовскаго слова Крейвасъ, Крейвайтись, означающаго первосвященника»[27].

Мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі за крывічоў уважаў насельнікаў не толькі «Бѣлоруссіи», але і тагачасных Пскоўскай, часткова Пецярбургскай, Цвярской і Смаленскай губ. Яму здавалася, што жыхары названых абшараў завуцца крывічамі, бо гэта «народъ Славянскій, коего рѣчь такъ сильно измѣнилась, и который отъ смѣшенія съ Чудью (и съ Латышами) могъ казаться соплеменникамъ не настоящимъ Славянскимъ народомъ»[28].

Уладыслаў Сыракомля не меў пэўнага ўяўлення пра крывічоў: ён уважаў іх за народ, які поруч з дрыгавічамі за даўнейшых часоў быў «рассеяны на шырокіх прасторах ад Дзвіны да Прыпяці, ад Дняпра да Нёманскіх крыніц», а за ягонага часу гаварыў на «беларускім дыялекце», які «ўяўляе сабою пераход ад вялікарасейскае мовы да мовы Украіны»[29]. «Крывіцкай» У. Сыракомля мянуе «чарнарускую» гаворку, якая разам з «беларускай», «маларускай» і «галіцыйскай» складае «русінскую» мову люду Літоўскай Русі[30]. Крывіцкаю моваю, паводле У. Сыракомлі, «размаўлялі тры чвэрці даўняй Літвы»[31].

У бадай гэткім жа кантэксце як і П. Шпілеўскі ды М. Без-Карніловіч назоў «крывічы» ўжывалі і некаторыя іншыя сучасныя ім расійскія інтэлектуалы ХIХ ст.: Ф. Булгарын, Н. Кастамараў (апошні адзначаў, між іншага, што крывічы былі ў этнічным плане блізкія да «пруска-літоўскага цэнтру»), А. Сапуноў, В. Турчыновіч ды інш.[32]

Зарыян Далэнга-Хадакоўскі, называючы часам „беларускі дыялект“ „крывіцкім“, акрэсліваў тэрыторыю яго пашырэння ад Беластоку да Цверы і ад Роўна да Старой Ладагі (Аксамітаў А. Ля вытокаў беларускага мовазнаўства: Са спадчыны Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага // Роднае слова. 1992. № 5. С. 52 і наст.; гл. карту на с. III вокладкі).} Аднак на гэтых імёнах крывіцкая гісторыя ХIХ ст. не канчаецца. Вядома, што ў 1868 — 1870 гг. у Санкт-Пецярбургу існавала асветнае таварыства „Крывіцкі вязок“, створанае і кіраванае Вайніславам Казімерам Сулімам-Савічам-Заблоцкім. Таварыства мела народніцкі кірунак і ставіла за мэту вывучэнне беларускай мовы ды выданне папулярных кніг, аднак распалася праз рэпрэсіі з боку ўладаў, а яго сродкі пайшлі на карысць цэркваў Паўночна-Заходняга краю[33].

Найменне „крывічы“ як даўні назоў „беларусаў“ актыўна выкарыстоўвалася „западно-руссами“. Сведчаннем гэтага можа быць у т. л. артыкул „Кто булы наши найдавнійшіи диды и якая ихъ була доля до уніи?“, напісаны адною з заходнепалескіх гаворак і апублікаваны ў 1863 г. у выдадзеным у Вільні зборніку „Разсказы на бѣлорусскомъ нарѣчіи“. Невядомы аўтар таго тэксту пісаў:

„Сторона, дэ живуть тэпэръ Пыньчуки, Мыньчуки, Вытобци, Могилевци, зовэтця Билою Русью; въ гэтуй сторони зъ вэльмы давныхъ часувъ живъ народъ Словяньскій; рудный зъ народамы, которыи давній жилы и тэпэръ живуть въ полуднёвыхъ и всхуднихъ русськихъ краяхъ. Народъ той впэршъ звався Крывычамы, альбо крывыцькымы Словянами…“ Абшар, „дэ живъ Билорусській народъ“, „наши диды-Крывычи“, аўтар абмяжоўваў тагачаснымі Віцебскаю, Магілёўскаю, часткамі Пскоўскай і Смаленскай, значнай паловай Менскай (з Пінскам, Мазыром і Туравам), часткаю Віленскай губ. („до рички Дзитвы“), далучаючы да ўсяго яшчэ „добрый кавалокъ“ Гарадзенскай (з Ваўкавыскам і Берасцем)[34].

Да ўсяго дадамо, што выяўленыя адзінкавыя нясмелыя выпадкі карыстання тэрмінам „крывіцкі“ ў першым дзесяцігоддзі ХХ ст. У 1908 г. у Вільні выйшла кніжачка ведамага літаратара і краязнаўца Аляксандра Ельскага „100 prykazak, zahadak, prydumak i gawendaŭ, dla pażytku Biełaruskaho (Krywickaho) narodu“. Гэтаксама ў Янкі Купалы ў ягоным вершы „Песня сонцу“ (1910 г.), дзе народ звяртаецца да вышняга свяціла, спатыкаем радкі:

Дык глянь з хорамаў вольных, высокіх
Да крывіцкіх туманных нізін…
Казкай векаў блізкіх і далёкіх
Клічам, сонца, цябе як адзін!“[35]

У вершы „У вырай“ (1920 г.) пясняр кіруе заклік ужо беспасярэдне да народу:

Гэй, вольныя птахі, патомкі крывічаў!
Да неба! Па зоры і гром перуновы…
Час крылле расправіць — пагудка ўжо кліча,
Ўжо віхры цярэбяць да шчасця шлях новы![36]

І ўсё ж трэба прызнаць: Купалава крывіцкасць выпадковая і непаслядоўная, яна так і не стала для паэта ідэйным арыенцірам, не перайшла ў суцэльную лінію.

Такім чынам, відаць, што сярод пісьменнікаў і гісторыкаў XIX — пачатку ХХ ст. „крывіцкае“ найчасцей выступала як сінонім „беларускага“. Пры гэтым важна адцеміць, што пад „беларускімі“ разумелі ў той час найперш землі Верхняга Падняпроўя і Падзвіння. Расійскі этнограф С. Максімаў, які наведваў у свой час Смаленшчыну і Віцебшчыну, прызнаваў: 

»Названіе «Бѣлоруссъ» — искусственное, книжное и офиціальное. Сами себя потомки Кривичей подъ этимъ именемъ не знаютъ…«[37]

Між тым, і «крывічамі» сябе тутэйшыя людзі у ХIХ ст. наўрад ці менавалі. У літаратуры сустракаюцца звесткі, што ў Віленскай губ. сярод розных народнасцяў жылі і крывічы: пад гэтым імем к 1861 г. было зафіксавана, як, прыкладам, дае адна з тагачасных статыстык, 23.016 чалавек[38]. Наколькі гэта праўдзівая інфармацыя, можна меркаваць з таго, што ў той жа статыстыцы поруч з крывічамі сярод насельнікаў  г. зв. Заходняга краю фігуруюць іншыя «летапісныя» плямёны: бужане, дулебы, паляне, драўляне, ціверцы, углічы, ятвягі. Іх рэальнае існаванне ў той час здаецца непраўдападобным[39]. Я. Станкевіч, каментуючы гэтую інфармацыю, адзначае, што ў свой час статыстычныя звесткі маглі збіраць асобы, якія былі прыхільнікамі тэрміну «крывічы», — і таму запісалі частку тутэйшага насельніцтва пад гэтым імем, рэдактары ж статыстычных табліц з недагляду прапусцілі тыя звесткі ў друк, «можа на’т ня ведаючы, што гэта за народ»[40]. Трэба зважаць і на тое, што ў названай крыніцы ўсе 23.016 «крывічоў» запісаныя як каталікі. Этналінгвістычная сітуацыя ў Віленскай губ. дае падставы бачыць у крывічах ужо славянскамоўных літвіноў. На карце А. Карэвы гэных «крывічоў» мы бачым на поўдзень ад суцэльнага літоўскамоўнага абшару між Лідаю (уключна) з захаду, Ашмяною з поўначы ды Вялейкаю з усходу побач з гэткімі ж міфічнымі чарнарусамі на захадзе і беларусамі з усходу і поўдня[41].

У літаратуры выказвалася меркаванне, што ў ХIХ ст. «свядомыя беларусы» зыніцыявалі «ўзнаўленне» назову «крывічы» ў якасці агульнанацыянальнага[42]. Ёсць падставы сумнявацца, што назоў «крывічы» беларусам спрабавалі «прышчапіць» польскія этнографы першай паловы ХIХ ст., нібы маючы на мэце «из самого имени белорусов удалить напоминание о родстве их с русским народом»[43]. Сітуацыя з нацыянальным назовам беларусаў была няпростая[44]. Крывіцкасць ХIХ ст. з гістарычнага рамантызму не адразу перарасла ў нацыянальную ідэалогію. Яна нібы «пералівалася» польскімі ды расійскімі колерамі. Трансфармацыя яе ў самастойны нацыянальны праект адбудзецца толькі ў ХХ ст. і пройдзе паступова ды не заўсёды ўсвядомлена.

II. Народзіны ідэі

Хто ж першы вывеў крыўскую ідэю, так бы мовіць, «у народ»? Гісторыя не дае на гэта адназначнага адказу, аднак пэўныя весткі даносіць.

У канцы лістапада 1922 г. Ян Станкевіч, будучы ў Празе, піша ў Коўна ліст да Вацлава Ластоўскага, у якім, між іншага, кажа, што

«многія (калі ня ўсе) сьвядомыя Беларусы нездаволены нашым цяперашнім назовам „Беларусь“ і г. д.„ Я. Станкевіч паведамляе В. Ластоўскаму: “…Я прастудыёваў ўсе нашыя нацыянальныя назовы ў розныя пэрыоды гісторыі нашага народу, напісаў аб гэтым даволі вялікі рэфэрат, у якім з усіх нашых быўшых і цяперашніх нацыянальных назоваў як Крывічы, Русіны й Беларусы, Літоўцы, у канцы даводжу, што найправільнейшым, найпрактычнейшым і найлепшым нашым нацыянальным назовам зьяўляецца Крывіч, край Крывія і прымета крывіцкі або крыўскі. <…> Ведама якісь час ужываліся-б абодва тэрміны — Крывіч і Беларус, потым Крывіч стаў-бы пераважаць і наканец сапхнуў бы зусім тэрмін беларус, які ўжываўся-б толькі дзеля абазначэньня тых, каго мы цяпер завём тоже-бѣлоруссомъ і tež-białorusinem„. У лісце Я. Станкевіч звяртаецца да В. Ластоўскага па падтрыманне сваёй ідэі: “…Спадзяюся ад Вас пахвалы „крывічу“, прыпамінаючы, што Вы самі ў 1917 г. выдавалі ў Вільні журнал „Крывічанін“[45] і значыцца былі першым ініцыятарам увядзеньня гэтага назову»[46].

Каментатар Станкевічавага ліста С. Шупа адназначна цвердзіць, што тут словы «Крывія» і «крыўскі» ўжытыя першага разу як альтэрнатыўныя тэрмінам «Беларусь» і «беларускі». Мы, не насмельваючы пакуль рабіць адназначных высноваў (хаця Станкевічава сведчанне на першы погляд досыць празрыстае), адзначым: ход разваг Я. Станкевіча і В. Ластоўскага, відаць, адбываўся паралельна, мабыць, не без узаемнага ўплыву, і за першых крыўскіх ідэолагаў у пэўнай ступені можна ўважаць абодвух дзеячоў, пагатоў у сваім імкненні пашырыць назоў «Крывія» яны выступалі ў згодзе ажно да выезду В. Ластоўскага на пачатку 1927 г. у БССР[47].

В. Ластоўскі не толькі бадай першы сярод прадстаўнікоў беларускага руху свядома выкарыстаў найменні «Крывія»[48] і «крывічы» як агульнацыянальныя заміж словаў «Беларусь» і «беларусы» (у аповесці «Прыгоды Панаса і Тараса» (1912 г.) В. Ластоўскі вуснамі аднаго з галоўных герояў прамаўляе:

«І вось кожны народ асеў на сваёй зямліцы, сваёй гаспадарцы: расейцы — у Расеі, немцы — у Нямеччыне, французы — у Францыі, паляке — у Польшчы, крывічэ — у Крывіі. Да крывічоў і мы належым, але як нашая зямелька вялікая, то каб адрожніць, хто адкуль паходзіць, дык маем яшчэ асобныя мясцовыя назовы»[49]),

але гэтаксама паслядоўна тлумачыў і абгрунтоўваў патрэбу ўводу іх у шырокі ўжытак, паўсюль іх прапагандаваў, застаючыся верным гэтым сваім перакананням да апошніх дзён жыцця.

У 1918 г. В. Ластоўскі выдае першы і адзіны нумар часопісу «Krywičanin», дзе ўжо праглядаюцца абрысы будучай «крыўскай канцэпцыі», якую ён пазней разам з паплечнікамі будзе развіваць у заснаваным у Коўне з дапамогаю літоўскага ўраду часопісе «Крывіч»[50].

У 1924 г. выходзіць Властаў „Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік“ з гэткім тлумачэннем яго назову: »Назваў я гэты слоўнік «Расійска-Крыўскім», бо як гісторыя сьведчыць, нашае запраўднае племянное і націянальнае найменьне ёсьць Крывічы«[51].

Тэму назову краю і народу В. Ластоўскі аргументавана развівае ў некалькіх артыкулах. У адным з іх ён, заклікаючы

„крэпка трымацца імені Крывічы як адзінага імені, якое прыналежыць вылучна толькі нашаму народу«, разважае: »Вялікае значэньне ў гісторыі і ў жыцьці народаў мае іх націянальнае імя. Імя народу або яго зьлівае і зьмешывае з другімі, або яго адзьдзяляе ад другіх. У шуканьні сваей індывідуальнасьці мы павінны мець волю спыніцца на тым з паміж нашых гістарычных імён, каторые найбольш поўна і праўдна акрэсьляе нас як народ. Дзеля гэтага ня можа нас здаволіць імя Беларусы. «Беларусы» — гэта пераходная ступень, часьць цэлага рускага, якое, як нам ведама, абыймае конглёмарат народнасьцяў самых рожнаякіх рас і плямён, ад Балтыку да Владзівастоку. У гэтай безбярэжнай мозайцы мы як бела-русы будземо толькі нязначным, безіндывідуальным камешкам, празначаньне якога будзе стушавацца ў цэлым“[52].

Самастойныя спробы вывучэння даўняга назову нашага краю рабіў і Я. Станкевіч. Аднак ягоныя захады ў гэтым кірунку трэба прызнаць не надта плённымі. У адной са сваіх першых публікацыяў на гэтую тэму Я. Станкевіч рабіў выснову, што

„была пара, калі назоў Крівіч, Крывія быў пашыраны на ўвесь наш народ«. Датаваў ён гэты час XII — XIV стст., пасля чаго гэты назоў »быў выцісьнены памалу двумя іншымі назовамі: рэлігійна-культуральным германскім «Русь» і палітычным (а мо й нацыянальным) нашым ці літоўскім «Літва»“[53].

Станкевічавы погляды не ўва ўсім супадалі з гледзішчам В. Ластоўскага. Прыкладам, ён уважаў, што «В. Ластоўскі робіць абмылу, лічачы, што спачатна ўвесь наш народ зваўся Крывічамі і толькі пасьлей мясцовыя яго часьці сталі звацца Дрыгвічамі, Радзімічамі, Северанамі». Паводле Я. Станкевіча, агульнанацыянальным назоў «крывічы» стаў тады, калі найвялікшае і найдужшае племя з гэтым імем падпарадкавала сабе іншыя[54].

Станкевічавы і Властавы распрацоўкі выклікалі праўдзівы пераварот у мысленні беларускай інтэлектуальнай эліты. Аднак не ўсім гэткія ідэі былі даспадобы. В. Ластоўскаму неаднаразова даводзілася адказваць на закіды сваіх апанентаў:

«Не маючы аргументаў, каб запярэчыць ачавістай праўдзе, што імя „крывічы“ ёсць стары і ўласны назоў нашага народа і краю, які мае не толькі роўнае права на існаванне з іншымі навейшымі і са стараны накінутымі нам назовамі, але больш таго, як назоў самаістны, можа павясці крывічоў да акрэслення свае нацыянальнай істоты, без наменклатурнай залежнасці ад „общерусскости“, — праціўны абоз падсоўвае нашым ворагам мысль разбівання крыўскага адраджэння пры помачы племяннога дзялення адзінага і суцэльнага крыўскага народа. <…> Яны разважаюць самі ў сабе так: калі гэта мае быць самаісты народ, а не набела фарбаваная русь, то хай жа ён разаб’ецца на дробныя сепаратныя адзінкі і згіне. Дзеля гэтага крычаць нашы фарбаваныя русы аб дрыгвічах, драўлянах, радзімічах і інш., стаўляючы іх побач з агульнанацыянальным імем „крывічы“»[55].

Нямала непрыхільнікаў меў Власт і ягоная ідэя. Адным з праціўнікаў В. Ластоўскага быў ведамы беларускі палітычны і грамадскі дзяяч Аляксандр Цвікевіч. Ён супраціўляўся Властавай палітыцы, накіраванай на ўз’яднанне Беларусі і Літвы дзеля супольнага змагання за свабоду роднага краю[56]. В. Ластоўскаму даводзілася прыкладаць шмат высілкаў дзеля пераконвання літоўскіх урадоўцаў у патрэбе падтрымання беларускіх арганізацыяў у Літве. Аднак гэтаму шкодзілі тыя «варожыя сілы» ў беларускім руху, якія, паводле В. Ластоўскага, знаходзіліся пад «усходнімі ўплывамі». Сярод гэных «усходнікаў» лідэрскія пазіцыі займаў акурат А. Цвікевіч[57].

На пачатку 20-х гадоў Масква рыхтавала спецыяльны план з мэтаю пазбавіць урад БНР яго паўнамоцтваў. У выніку ў кастрычніку 1925 г. у Берліне адбылася Другая Беларуская нацыянальна-палітычная нарада, у часе якой тагачасны старшыня Рады Міністраў БНР А. Цвікевіч падпісаў акт пра спыненне існавання свайго кабінету. У часе той нарады было ўзнятае і «крыўскае пытанне». Адна з пастановаў гэнага сходу, а менавіта рэзалюцыя «ў справе так зв. „крывічскай прапаганды“», прынятая 14 кастрычніка 1925 г., гаварыла:

„…Нарада лічыць, што думка аб перамене нацыянальнага імя Беларусі на „Крывію“ есьць сьведчаньне гістарычнага рамантызму і у плашчыне акадэмічнай не зьяуляецца небяспечным. Аднак, прыймаючы пад увагу, што гэтая прапаганда 1) вядзецца і у плашчыне палітычнай і імкнецца надаць назове „Крывія“ агульна-дзяржауны характар 2) што гэтая прапаганда актыуна падтрымліваецца суседнімі з Беларусьсю дзяржавамі у сваіх мэтах разьдзелу беларускай зямлі[58] 3) што гэтая прапаганда уносіць разлад у сьвядомасьць народа у цяперашні цяжкі момант падзелу Беларусі 4) што краевые арганізацыі рашучча высказаліся супроць яе, — Конфэрэнцыя, не уваходзячы у акадэмічны разгляд пытаньня, лічыць „крывічскую прапаганду“ шкодная інтэрэсам беларускага нацыянальнага адраджэньня“[59].

Зацемім, што аўтары гэтай рэзалюцыі, мабыць, не маглі не ўсведамляць хісткасці гэткіх вінавачанняў на адрас сваіх палітычных праціўнікаў, таму і ўхіліліся ад «акадэмічнага разгляду пытання».

В. Ластоўскі не пакідае без увагі нападаў сваіх няпрыяцеляў, а гэтаксама сілкуе новымі ідэямі аднадумцаў. Ён залучае чарговыя аргументы на карысць сваёй рацыі:

«Жаданне паставіць на годную вышыню імя „крывічы“ лагічна выплывае з разумення адраджэнча-нацыянальнага руху, які павінен апірацца на гістарычную мінуўшчыну і самаістную індывідуальнасць нашага народа, а не на расійскія русіфікатарскія традыцыі. <…> Збіваючы крывічоў на ролю правінцыяльнай адмены „агульнарускага“ пня, нашы пазаднікі гэтым самым пазбаўляюць наш народ яго самаістай гісторыі, яго асобнай культуры і ў будучым — дзяржаўнага адраджэння. Бо якое ж апраўданне могуць мець у вачах усяго свету на асобную самаістную культуру і на асобнае дзяржаўнае існаванне русы ад русаў (белыя ад вялікіх)?!»[60]

А. Цвікевіч, між тым, будучы ўжо ў БССР, працягваў адсочваць падзеі на «крыўскім фронце». У верасні 1926 г. ён выступіў з артыкулам, у якім пісаў, што ўрад Латвіі не дае разгарнуцца беларускім арганізацыям у гэтай краіне: «Разам з гэтым пачалася ўзмоцненая латышызацыя беларускіх вёсак, у чым прынялі ўдзел ня толькі ўрад і палітычная прэса, але і „навуковыя“ органы („IzglitibasMinisterijasMenesraksts“). Узьняліся тэорыі, што беларусы — гэта крывічы, а крывічы — гэта абславяненыя латышы„[61]. Пра сур’ёзныя захады латвійскага ўраду ў гэтым кірунку сведчыць той розгалас, які яшчэ доўгі час мела тая палітыка ў асяродках беларускага руху. Нейкі М. Зінук пры канцы 1941 г. прыгадваў:

“У апошнія гады ульманісаўскае ўлады знайшліся, нават, гэткія псэўданавукоўцы з латыскіх шовіністаў, якія пачалі даводзіць, што ўсе Беларусы ў Латвіі зьяўляюцца зрусыфікаванымі латышамі. Адзін з гэтых „вучоных“ нейкі Вільбэрт Краснайс дайшоў, нават, да таго, што ўвесь дваццацімільённы народ беларускі абвесьціў галіною маленькага латыскага народу, што налічвае ўсяго мільён з чверцю чалавек. Невялічкая брашурка гэтага „вучонага“ так і завецца „Беларусы як галіна латыскага народу“„[62].

Цяпер, праз шмат дзесяцігоддзяў, што мінулі па Цвікевічавым і Зінуковым выступах, дзякуючы дасягненням навукі, якая пацвердзіла колішнія здагадкі пра этнічную роднасць крывічоў і латгалаў, а яшчэ шырэй — беларусаў і латышоў, можна сказаць, латвійскі бок меў пэўную рацыю[63].

Пра тое, што беларусы — гэта даўнія крывічы, ведаў Яніс Райніс. Ён быў перакананы, што

“ў беларусаў няма ніякага другога накірунку, як на Балтыйскае мора. Яны па-сваяцку сябруюць з Украінай. Сама ж Украіна, або Маларасія, ад беларусаў вельмі далёка. Украіна бліжэй да паўднёвага мора, а беларусы бліжэй да паўночнага мора. Значыць, беларусы пры сваім геаграфічным становішчы бліжэй да літоўскай дзяржавы і Латвіі. <…> Калі мы гаворым пра розныя камбінацыі, якія магчымы пры існаванні Латвіі, тады ў гэтыя камбінацыі трэба ўключаць не толькі літоўцаў, але і беларусаў„. Латышскі пясняр адначасна тлумачыў дэпутатам парламенту сваёй краіны, што беларусы — гэта нашчадкі паўднёвых суседзяў латышоў, крэваў, і што назоў Крэвія (Krievija) несправядліва тарнуецца да Расіі[64].

Тым часам крыўская ідэя, якая, дзякуючы руплівай працы Власта, набыла абрысы нацыянальнай альтэрнатывы беларушчыне, працягвала жыццё. Не ўсе, аднак, узяліся апантана шырыць яе. “Разьбівае гэта наш яшчэ нескалочаны рух і ставіць у тупік інастранцаў. Мала таго — нашы драгвічы і радзімічы крыху абражаны„, — адгукаўся ў студзені 1924 г. ў лісце да В. Ластоўскага Канстанцін Езавітаў. Власт не адступаўся:

“Крыўскае адраджэнне ад сваіх першых пачаткаў мае на мэце злучыць разбіты гістарычнымі падзеямі вялікі і слаўны крыўскі народ духова і фізычна, а не разбіць яго. Прыняць той ці іншы назоў для абазначэння сябе залежыць ад нас саміх, а не ад тых ці іншых чужынцаў»[65].

У выніку такой дыскусіі ўжо ў жніўні 1925 г. К. Езавітаў, які быў адным з лідэраў беларускай дыяспары ў Латвіі, прапаноўваў В. Ластоўскаму даслаць артыкул з аглядам матываў «за» Крывію дзеля арганізацыі палемікі ў справе «Беларусь — Крывія» ў рыжскай газеце «Голас беларуса»[66].

Стаўленне да крыўскай ідэі, тым не менш, заставалася неадназначным. Напрыклад, Тамаш Грыб у ліпені 1925 г. скардзіўся В. Ластоўскаму: “А ведаеш, мне ўжо папала за Крыўю»[67]. З іншага боку, вядома, што ксёндз Ф. Чарняўскі даслаў у жніўні 1925 г. В. Ластоўскаму з Рыму ліст з падтрыманнем прапановы прыняць назоў «Крывія»[68]. А яшчэ вясною 1925 г., з нагоды сёмай гадавіны абвяшчэння незалежнасці БНР, у Празе было ўтворанае Крывіцкае (беларускае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Сярод заснавальнікаў таварыства фігуруюць імёны І. Дварчаніна, М. Ілляшэвіча, згаданага ўжо Т. Грыба, Ф. Грышкевіча, Я. Станкевіча ды А. Клімовіча. Адольф Клімовіч прыйшоў да крыўскай ідэі пад Станкевічавым уплывам, а следам за У. Жылкам умацаваўся ў ёй. Гэта дазволіла яму аднойчы прызнацца: «Так — я крывіч і хачу, каб была на свеце крывіцкая нацыя», уважаючы сябе да скону за нашчадка гордых і слаўных крывічоў[69].

Власта ды ягоных паслядоўнікаў не разумелі некаторыя сучаснікі, а сёння ўжо смела можна гаварыць пра тое, што В. Ластоўскі — гэта не толькі нястомны даследнік культуры свайго народу, але і творца нацыянальнага стылю беларусаў[70],

«валхвец і прарок іх будучага нацыянальнага адраджэння <…> — „футурыст“, які ўглядаецца ў мінуўшчыну, каб прадбачыць і праектаваць будучыню сваёй нацыі», рэпрэзентуючы «аптымістычны, дыянісійскі, „вясёлы“ аспект сялянскага традыцыяналізму„[71].

У Менску ідэі В. Ластоўскага паволі пранікалі ў розныя асяродкі грамадства. Як успамінае Антон Адамовіч, у 20-я гады ў Менску існавала нелегальная моладзевая арганізацыя — Беларуская юнацкая грамада, БЮГ: “А тады, калі даведаліся, што Ластоўскі прапануе крыўскі назоў, то ўжо звалася КБЮГ»[72]. Адным з перакананых Властавых прыхільнікаў быў этнограф Аляксандр Шлюбскі. Ён хіба адзіны з беларускіх савецкіх даследнікаў таго часу актыўна супрацоўнічаў з часопісам «Крывіч». У лісце да В. Ластоўскага ў канцы ліпеня 1925 г. ён пісаў: «Прыблізна на Каляды гэтага году Інсцітут Беларускае Культуры рыхтуецца склікаць зьезд працаўнікоў на крывіцкай навуковай ніве „з усяго сьвету“ (як абвешчана ў газэтах)[73], я на гэтым зьездзе хачу прачытаць даклад на тэму „Аб тэрмінах: беларус, беларусін і крывіч“. Мне хацеласяб больш меньш навукова абаснаваць патрэбнасьць ужываньня апошняга тэрміну, але гэта цяжкая справа з прычыны навізны пытаньня і адсутнасьці належных крыніц. У грунт прыдзецца класьці, галоўным чынам, матар’ялы Вашых выданьняў»[74].

У 20-я гады тэрміны «крывіч», «крывічанін», «Крывія», «крывіцкі», а нават «крыўскі» ў значэнні «белорус», «Белоруссия», «белорусский» змаглі трапіць у некаторыя слоўнікі, што выйшлі ў Савецкай Беларусі[75]. Падобны прэцэдэнт пасля паўтарыўся толькі аднойчы — у слоўніку Я. Станкевіча, выдадзеным ужо па аўтаравай смерці, на пачатку 90-х гадоў, у ЗША[76].

 В. Ластоўскі, як сведчыць Яўхім Кіпель,

«упорыста прапагандаваў назоў Крывія. Пры гэтым важна падкрэсьліць, што Ластоўскі ня думаў загадам зьмяніць назоў, а ён абгрунтоўваў неабходнасьць яго ўвядзеньня»[77]. Дый сам Власт пацвярджаў, што «мы не затое, каб адкідаць найменьне Беларусь і замяніць яго нашым старым дзяржаўна-племянным найменьнем, як гэта ўжо некаторыя хочуць нам навязаць. Мы лічым, што і адно і другое найменьне ходам гісторыі сталіся нашымі, і нам німа рацыі іх выракацца, ні веравызнаўча-дынастычнага — Беларусь, ні дзяржаўна-племяннога — Крывічы. Гэтыя абодвы найменьні знамяніта могуць ужывацца абодвы разам: Крывія-Беларусь, крыўска-беларускі і г. п.»[78]

Пры гэтым В. Ластоўскі нястомна і няспынна шукае абгрунтавання нясвойскасці рушчыны на нашых землях:

«Пашырэньне імені „Русь“ на тэрыторыю Крывічоў, адбывалася не дынастычным парадкам, а шляхам пашырэньня хрысьціянства. Прыняцьце хрысьціянства, В. Кн. Кіеўскім Валадзімерам, мела вельмі важныя вынікі для дынастыі Русаў і іх дружыны. Дынастыя, з дружынай, пад ўплывам славянскай граматнасьці, асымілявалася з падбітымі славянамі (таксама, як раней у Баўгарыі было), прыняла іх мову; ў свой чарод хрысьціянства, якое, сьпершапачатку, было верай пануючага клясу, князёў і дружыны, верай русаў, атрымала найменьне „рускай веры“. „Рус“ і „Хрысьціянін“ былі найменьні ўзаемна сябе пакрываючыя. <…> Манаполь хрысьціанства, ў руках Кіеўскіх Русаў, сыграў грамадную ролю, ў сэнсе угрунтаваньня іх ўлады і пашырэньня ўплываў. <…> Старыя племянныя і дзяржаўныя найменьні прасьледуюцца, як азнака зваяванага паганства, як азнака адсталасьці і некультурнасьці. У пераходны час ад паганізму да хрысьціянства, прыймаецца імя „Русь“ і Крывічанскім народам»[79].

Гэткія Властавы думкі пацвярджае сучасная гістарычная навука, што за асноўную прычыну замацавання за насельніцтвам будучай Беларусі энтаканфесіёніму «русь», які змяніў колішнюю тутэйшую этнічную самаідэнтыфікацыю (у тым ліку крыўскую), уважае хрысціянізацыю нашых земляў на «рускі» (праваслаўны) ўзор[80]. З разумення гэтага лагічна вынікае і ацэна той ролі, якую навязаная звонку хрысціянская рэлігія адыграла ў гісторыі крыўскага народу:

«І вось усё, што не ўкладалася ў рамкі хрысціянства, як яго разумелі візантыйцы (і варагі-русь), лічылася адрынутым, „бесаўскім“. Усякае выражэнне дахрысціянскага верання, безумоўна, асуджалася і праследавалася як чартоўскае… Пад гэтае паняцце <…> падтасоўвалася і праяўленне народнасці (гэта знача, — мова мясцовых плямён, іх звычаі, абычаі і нацыянальныя імёны)»[81].

Не застаецца па-за ўвагаю В. Ластоўскага і значная шкода, зробленая царкоўнай славяншчынай адной з асноўных прыкмет нашай этнічнай апрычонасці — мове:

«Тысячалетняе панаваньне царкоўнай славяншчыны, вытваранай на грунце баўгарскай мовы і прасычанай візантыйскімі паняцьцямі, палажыла глыбокі сьлед. Яна, асобную мову крыўскага племя, зблізіла з мовамі іншых усходна-славянскіх плямён. Асымілятарскі тысячалетні ўплыў баўгаршчыны значна аддаліў нашу мову ад яе першапачатковых форм і занячысьціў нескладнымі, чужымі духу і традыціям нашага народу, словамі»[82].

Супастаўляючы гэтае Властава меркаванне з апошнімі дасягненнямі лінгвістыкі, можна прызнаць, што панаванне царкоўнай славяншчыны не гэтулькі зблізіла балцкую ў сваёй аснове крыўскую мову са славянскаю, колькі агулам надало ёй той самы славянскі характар. Тутэйшы люд не мог процістаяць славянізацыі, бо, як зацямляе В. Ластоўскі, «царкоўна-славянская мова, як мова рэлігіі і дзяржавы, прымае ў вачох падбітага народу азнаку чагосьці вышэйшага, сьвятога, чаго ня мае права перайначыць або зьмяніць звычайны сьмяротны»[83].

Выступаючы яшчэ як прыхільнік «славянскай чысціні» беларусаў, В. Ластоўскі, між тым, выказваў думкі, блізкія да сённяшняга аб’ектыўнага погляду на этнічную гісторыю нашага народу. Вось як, да прыкладу, сімвалічна ён тлумачыў змест крыўскага варыянту быліны пра Іллю Мурамца, намагаючыся знайсці ў ёй рэальны этнагістарычны грунт:

«Крыўскія землі, як ведама, ніколі не былі ўласнасцю кіеўскай дынастыі і не ўваходзілі ва ўдзельную сістэму гэнага княжага роду. Станавілі яны саўсім асобную дзяржаўна-палітычную адзінку. Самі полацкія князі хоць па веры сябе называлі „русамі“, але побач гэтага мянаваліся „крыўскімі“. Гэта, усё ўзятае разам, дало права аўтару ці аўтарам быліны асацыязаваць патомкаў Ізяслава — а па іх і ўсё крыўскае племя — як мяшанцаў нарманскай крыві з невядомым мясцовым племем. З гэтай прычыны пад сынам Латыгоркі і Іллі сімвалізаваўся крыўскі народ„[84].

Крыху раней паясняецца: “Баба Латыгорка, гэта не што іншае, як летапісная Латыгола, Лотыгола, Латыгора, Латигола, пад якімі найменнямі ў летапісах выступае народ летгола (латышы)»[85]. Цытаваныя кагадзе радкі напісаныя ў 1924 г. За наступныя гады Власт сабраў і прааналізаваў вялікую колькасць фактычнага матэрыялу, які дазволіў яму ў 1934 г. прызнацца, што «вывучэнне <беларускага> арнаменту і пабудоваў несуцяшальнае для славянскага сэрца», а «беларускія „шчэлепы“ (скулы) анічога супольнага не маюць са славяншчынай, як і — пераважная бальшыня — яго <беларускага народу> тапаграфічная наменклатура»В. Ластоўскі бачыў найбліжэйшыя аналогіі да беларускага матэрыялу ў «фінскіх прататыпах», аднак і тут мусіў быў прызнаць: «З гэтай блытаніны не магу знайсці выйсця»[86].

Выйсце знайшлі ягоныя паслядоўнікі, пра што яшчэ будзе падрабязная гутарка.

Власт не мог не прыкмячаць таго супольнага, што было ўласцівае крывічам (беларусам) і літвінам. Цікава, што ён актыўна выступаў за наданне статусу літаратурнай нормы «аднэй з галоўных уласьцівасьцяй крыўскай (беларускай) мовы» — дыфтонгам уо, іэ. Ён адзначаў, што, прыкладам, дыфтонг уо пашыраны «ў мове па ўсёй этнографічнай Крывіі (Беларусі)», а правіла аб ужыванні ў словах дыфтонгаў «добра ведае толькі прыродны крывіч або той з чужаземцаў, хто вучыўся-б нашай мове не па кніжцы, а па наслыху. Не памыліўся-б у гэтым выпадку і ліцьвін, бо ў літоўскай мове дыфтонг uo вымаўляецца таксама, як і ў нас»[87].

Цудоўна ўсведамляючы ўсю небяспеку рускага кантэксту для беларусаў, а таксама шчыльна знітаванага з ім маскоўскага шавінізму ды панславізму[88], В. Ластоўскі інстынктыўна адчуваў патрэбу пошуку генетычных вытокаў свайго народу і адпаведнай геапалітычнай арыентацыі ў балтыйскім кірунку. У лісце да эстонскага прафесара В. Андэрсана ён зацямляе з гэтай нагоды:

«Цяпер мы намагаемся вызваліцца ад бязглуздага тэрміну беларусы, які аднак глыбака ўкарэніўся ў масах, імкнучыся замяніць яго тэрмінам крывічы, на ўзор украінцаў, якія эвалюцыянавалі з маларосаў. З гэтаю мэтаю вельмі каштоўна сабраць як мага больш аргументаў на карысць назову „крывічы“, а гэтаксама звестак пра тое, што не ўсе нашыя суседзі ўважаюць нас за русаў <…> і што мы сваім паходжаннем больш звязаныя з народамі Прыбалтыкі <…>, чым з маскалямі, якія ёсць наша каланізацыя на ўсход, рашчыненыя ў мангольскай і ўсходняфінскай стыхіі. <…> Для нас надта важна вырваць наш народ з-пад рускага гіпнозу, паказаць яму іншыя вартасці і дарогі нацыянальнага жыцця, звярнуць увагу на патрэбу шчыльнейшага збліжэння з прыбалтыйскімі нашымі суседзямі. <…> Пасеянае ж цяпер у гэтым сэнсе насенне можа даць у будучыні вельмі добрыя парасткі, з якіх, пры добрай волі і выніку працы, магчыма, удасца стварыць Балтыйскую федэрацыю, карысным чальцом якой будзе крыўскі народ. Паводле майго пераканання, толькі гэткае федэратыўнае гаспадарства, ад Палесся і Дняпра да Фінскай затокі, здолее абараніць сябе ад пагрозы паглынання Масквою„[89]. Властава балтыйская арыентацыя вынікала з усведамлення ім адвечнага падзелу Усходняй Еўропы паводле дыхатаміі Поўнач — Поўдзень, у адпаведнасці з якой крыўскія землі “ўходзілі ў сфэру Балтыцкіх інтэрасаў„, тым часам як абшары “палуднёвых Славянаў ўходзілі ў сфэру камплексу інтэрасаў Чорнаморскага пабярэжжа„[90].

Да вобразу Крывіі В. Ластоўскі звяртаўся не толькі ў публіцыстычных, але і ў вершаваных творах, прасякнутых клопатам пра лёс паняволенай бацькаўшчыны:

Чаму зняслаўлена,
свабоды любае
здавён пазбаўлена,
О, Крыўская зямля!
Чаму Ты поішся
слязьмі гаручымі?
Чаму Ты поўнішся
бядой пякучаю?..„

Сваім адказам на гэтае пытанне аўтар упікае тых, хто, ашуканы чужынцамі, спрыяе гэткаму палажэнню краю:

Бо што ж, калі прывык
чужых багоў
ў чужацкай мове славіць,
з чужыны браць чужацкі полер
і чціць чужы на сцягах колер! (“О, Крыўская зямля…»)[91].

Дзеля засцярогі ад гэтага Власт заклікае пільнавацца абвешчаных ім ад імя народу «загадаў»:

«Я, Крывічанскі Народ, замучаны, распяты і падзелены, клічу да цябе: 1. Не спадзявайся, што хто-колечы з чужакоў высвабадзіць мяне з няволі. <…> 6. Не злучай сябе звязкамі жанімства з чужынцамі. 7. Не вер чужынцам. <…> 9. Не перасаджай чужых культур на грунт свой народны. <…> Любі народ і край свой Крывічанскі ўсім сэрцам, усёй душой, усімі мыслямі, думкамі і подумкамі сваімі!»[92].

Усю глыбіню сваёй веры ў крыўскую справу В. Ластоўскі выяўляе ў патрыятычнай малітве, складзенай у гонар адзінага праўдзівага для яго боства — Айчыны-Крывіі:

«Вітай, Крывічанская зямелька, потам і крывёй нашаю палітая, праўда з Табою. Благаслаўлена Ты паміж усімі краінамі свету, і благаслаўлен плод лона Твайго, Крывіч. Святая зямелька, Маці наша! Табе ў ахвяру складаем мы ўсе сілы свае цяпер і ў момант смерці нашай»[93].

Гэтыя апошнія словы трагічным чынам спраўдзіліся для самога Власта, які неўзабаве пасля пераезду ў БССР у 1927 г. стаў адною з першых ахвяраў сталінскага рэжыму.

III. Савецкі пагром

«Дагэтуль нас мары ўсё цешаць, // Ўсё Крывію снім залатую: // Чакаем — хто прыйдзе нас вешаць, // Айцоўскай рукой закатуе», — напісаў у 30-я гады паэт Уладзімер Хадыка[94]… Тэарэтычным абгрунтаваннем пагрому беларускай інтэлігенцыі ў БССР, а разам з тым і крытыкаю «крыўскай тэорыі» займаўся філосаф Сямён Вальфсон, які на пачатку 20-х гадоў пераехаў з Бабруйску ў Менск. Як успамінае Я. Кіпель, спачатку ён

«сядзеў досыць ціха, хоць часамі і прабаваў зьвягаць пра непатрэбу нацыянальных адраджэньняў», аднак, «як толькі ў паветры запахла пагромам беларускай інтэлігенцыі, ён зараз-жа пачаў публічна <…> пісаць на яе артыкулы, даносы…»[95].

Апрача выступаў у прэсе з гучнымі артыкуламі[96] С. Вальфсон з калегамі падрыхтаваў цэлае даследаванне «шкодніцкай» чыннасці нацыяналістаў у беларускай савецкай рэспубліцы[97]. Спецыяльны раздзел гэтай працы, напісаны брыгадай кафедры марксізму-ленінізму, быў прысвечаны і крытыцы г. зв. «волатаўска-крыўскай тэорыі»[98]. Нягледзячы на сваю адыёзнасць, гэта была, з сённяшняга гледзішча, фундаментальная праца, што давала панараму крыўскага руху фактычна ад канца XVIII ст.

Трэба сказаць, што крытыка пры яе агульнай ідэалагічнай устаноўцы на разгром нацыянальнай інтэлігенцыі[99] выявіла шмат якія памылкі і недакладнасці ў этналагічных штудыях В. Ластоўскага і ягоных паслядоўнікаў. Відавочна, аднак, што маладая беларуская навука таго часу не мела накшага шляху ў вывучэнні роднага краю як праз памылкі[100]. Каб асэнсаваць іх, патрэбен быў час, якога С. Вальфсон і ягоная „брыгада“ проста не давалі. Заміж гэтага выносіўся абвінаваўчы прысуд:

„Нацдэмы ўсяляк стараюцца давесьці, што крывічы, г. зн. беларусы, пачынаючы з старадаўніх часоў, на працягу ўсёй сваёй гісторыі мелі вышэйшую культуру, чым іншыя нацыі, у прыватнасьці, вялікаруская і ўкраінская“, а „для абгрунтаваньня сваіх тэорый аб волатах, крывічох і г. д. нацдэмы, апрача археолёгічных матар’ялаў і гістарычна-географічнай номэнклятуры, таксама карысталіся і фольклёрам“[101].

Па вайне ў змаганні з некаторымі поглядамі на апрычонасць нашага народу адзначыўся Міхаіл Грынблат, колішні член Вальфсонавай „брыгады“. Ужо як ведамы этнограф ён выступіў з пярэчаннямі на адрас канцэпцыі Валянціна Сядова пра балцкую аснову беларускага этнасу[102]. Нягледзячы на тое, што гэты навуковец зрабіў нямала для вывучэння беларускай этнаграфіі, а гэтаксама браў удзел у даследаванні праблемы славянізацыі балцкага (літоўскага) аўтахтоннага насельніцтва сучаснай паўночна-заходняй Беларусі[103], ён не ўстрымаўся ад чарговай магчымасці „выкрыць“ „беларускіх буржуазных нацыяналістаў“, між іншага, у сувязі з „крыўскай тэорыяй“, якая, на думку М. Грынблата, была прыдуманая дзеля таго, каб „разорвать родственную связь между белорусским и русским народами“[104].

Асабліваю актыўнасцю і зацятасцю ў змаганні з „крыўскай тэорыяй“ адзначыўся гэтаксама этнограф Васіль Бандарчык[105], падобныя тэндэнцыі відаць і ў іншых даследнікаў[106].

Трэба сказаць, што гэткі крытычны кірунак у беларускай савецкай навуковай думцы заўсёды быў агульным правілам. Выняткам тут фігуруе Аляксей П’янкоў, які насмеліўся выказаць здагадку, нібы некалі існаваў Крыўскі пляменны звяз, што генетычна лучыў з крывічамі дрыгавічоў, радзімічаў, вяцічаў і севяранаў. Даследнік, уважаючы гэты саюз перадусім за вайскова-палітычны, адзначаў гэтаксама, што этнічнаю асноваю аб’яднання выступалі тутэйшыя ўсходнябалцкія плямёны[107]. Такім чынам, А. П’янкоў фактычна працягнуў і развіў развагі Власта ды ягоных паслядоўнікаў[108].

Больш карэктна выказаў сваю нязгоду з крыўскай канцэпцыяй паходжання нашага народу сучасны беларускі этнограф Міхаіл Піліпенка. Ён робіць выснову: меркаванне, што крывічы — беспасярэднія продкі беларусаў, абмыльнае, бо

«кривичи, а следовательно, и их этническая территория, Кривия, исчезли к середине 12 в., а белорусы как этнос, его этническая территория в это время еще не сформировались»[109].

IV. Адлега ў часе навальніцы

Пасля больш як дзесяцігоддзя гáнення ў Менску на кароткі адцінак часу крыўская ідэя была рэабілітаваная перад тысячамі беларусаў на пачатку 40-х гадоў. У гэтым плане знакавы быў 1943 г., калі адзначалася 60-годдзе В. Ластоўскага, у сувязі з чым яму было прысвечана колькі спецыяльных публікацыяў у тагачасным друку[110]. Пры ідэалізацыі Власта, што немінуча ў юбілейных артыкулах, адзначаўся і крытычны падыход да творчай спадчыны Вялікага Крывіча. Паказальная тут цытата з артыкулу невядомага аўтара:

«…Ён <Ластоўскі> ня раз падыходзіў да нашае мінуўшчыны з памылковымі канцэпцыямі, якія потым направілі іншыя. Але з другога боку, ён выказаў багата правільных, у ягоную пару арыгінальных паглядаў і думак, даючы ім адначасна абгрунтаваньне. І гэта пераважае усе нястачы ягоных працаў. У ягонай асобе мы маем прыклад зялезнай энэргіі беларускага дасьледвальнага розуму, што собскімі сіламі хацеў заглыбіцца ў тайніцы мінуўшчыны свайго народу». Далей той самы аўтар аналізуе погляды В. Ластоўскага на назоў нашага краю: «…Ластоўскі — гэта змагар за стары назоў нашага народу і бацькаўшчыны — крывічы, Крывія — заміж новага й накіненага нам Масквой — беларусы, Беларусь. <…> Ластоўскі угледзеў палітычны сэнс гэтага назову <Беларусь>, які яму надала Масква, і зразумеў, што гэты назоў зьяўляецца паважнай перашкодай у разьвіцьці нашага нацыянальнага сьветагляду. <…> Але Ластоўскі прыйшоў позна. Назоў „беларус“, „Беларусь“, меў ужо сваю гісторыю і змагаўся за сваё права на існаваньне. Элімінацыя яго ужо у часох Ластоўскага была-б апэрацыяй лішне балючай. Сяньня — пагатоў. Таму жыцьцё, здаецца, знайшло кампраміс. Абодвы назовы зьяўляюцца роўнапраўнымі назовамі нашага народу і бацькаўшчыны. Крывіч і беларус, Крывія і Беларусь — гэта тое самае»[111].

Сярод публікацыяў ваеннага перыяду на крыўскую тэму адзначым працы Міколы Шкялёнка, між іншага, ягоны тэкст «Biełaruś — Litva — Kryvija»[112]. Да крыўскай тэмы беспасярэдняе або ўскоснае дачыненне маюць, аднак, адно некалькі першых артыкулаў названай працы. Яшчэ раней, у сакавіку 1941 г., у берлінскай беларускай газеце «Раніца» з’явіўся Шкялёнкаў артыкул, прысвечаны розным найменням нашага краю. Кажучы пра «Крывію», аўтар адзначае, што гэты назоў «нейкі час (прыблізна да 1928 г.) ува Ўсходняй Беларусі пачаў вельмі пашырацца <…>, аж пакуль новая хваля русыфікацыі, несеная гэтым разам не татарскай, а бальшавіцкай Масквой, пашырэньня яго не спыніла». Гаворачы аб «Крывіі», «Літве» і «Беларусі», М. Шкялёнак адзначае, што «ўсе тры назовы аднолькава добрыя, усе тры зусім добра азначаюць нацыянальнасьць Беларусаў»[113].

Некаторыя публіцысты выказвалі меркаванне, што яшчэ ў старажытнасці назоў «крывічы» «мог-бы — пры спрыяльных абставінах — стацца агульнанацыянальным нашым імём, абыймаючы ўвесь наш народ», як, прыкладам, імя «ляснога племяні „палянаў“ у дачыненьні ляскага народу»[114].

Між тэкстаў «Раніцы» нельга абысці ўвагаю нарысу нейкага «Крывіча» пра народную псіхіку. На думку аўтара артыкулу, беларусаў у іх нялёгкай гістарычнай дарозе ратавала «спэцыфічная наша псыхіка, паўстаўшая з сынтэзы славянскага і балтыцкага элемэнтаў»: «Крывіч, сьціснуўшы зубы, цярпеў і церпіць за сваю справу і права хоць-бы і тады, калі яно выдаецца яму бязконцым і бяз будучыні». Трываласць прыроды крывіча-беларуса вынікае з яго «вялікага псыхічнага потэнцыялу, што нарадзіўся ў нашым народзе, які дае яму маральнае права ўжыцьцёвіць вялікую містыку Крывічоў у рэальных формах яе існаваньня. Гэтая містыка беларускае душы дае нам права верыць у наш вялікі, несьмяротны народ, які знаходзіцца ў маршы да сваёй будучыні»[115].

Ужыванне слова «крывічы» і прыметніка «крывіцкі» мела на мэце падкрэсліць даўнюю гістарычную традыцыю нашага народу. Прыкладам, 15 студзеня 1944 г. у Вялейцы адбыўся арганізацыйны сход Беларускага таварыства культуры, у часе якога апрача іншых пытанняў асаблівая ўвага была звернутая, як паведамляла прэса, «на культывацыю нашае старадаўнае крывіцкае мовы на тое, каб кажны сябра таварыства зорка сачыў за яе чысьцінёю, імкнуўся пазнаць тайнікі яе хараства і мілагучнасьці і вырабіць у сабе паважныя да яе адносіны»[116]. Пры апісанні важных грамадскіх падзеяў крыўская тэрміналогія імгненна прываблівала ўвагу чытача, узмацняла эфект ад успрыймання інфармацыі. Прыкладам, да рэпартажу з «вялікай беларускай маніфэстацыі», якая адбылася 26 красавіка 1944 г. у Кёнігсбергу, газета «Раніца» дала адметны загаловак — «Мы задзіночаныя супольнымі думкамі і імкненьнямі з крывічамі на Бацькаўшчыне»[117].

З крывіцкіх крыніц сілкаваліся дзясяткі маладых паэтычных талентаў у ваенную пару. Адзін з іх — Алег Лойка, які зусім нядаўна быў прызнаўшыся, што гады акупацыі былі для яго «гадамі адукацыі». Тады ж адбыўся і дэбют будучага літаратуразнаўца ў «Baranavickaj Hazecie», дзе быў надрукаваны ягоны першы верш. «Некалькі радкоў памятаю:

»Мы ў шарэнгах стаім у мундурах, не страшымся мы злыдняў, нікога, бо над намі крывіцкі наш сьцяг!« Такіх вершаў было шмат. Потым я закапаў іх у гумне, і іх там мышы зьелі. Мне шкада іх, яны былі размалёваныя бела-чырвона-белымі сьцягамі. Пасьля акупацыі я нідзе не прызнаваўся, калі й дзе дэбютаваў у друку. Афіцыйна лічылася, што ў 1951-м», — успамінаў пазней А. Лойка[118].

Пачатак вайны, змена ўлады на бацькаўшчыне — усё гэта, мабыць, не магло не паўплываць на колісь заўзятых актывістаў крыўскага руху. У 1941 г. Я. Станкевіч у Празе выдаў кнігу «Курс гісторыі Крывіі-Беларусі»[119]. Гэтая праца важная тым, што ў ёй бадай ўпершыню ў гісторыі беларускага думання было адкрыта выказанае і абгрунтаванае меркаванне пра вызначальную ролю балтаў у этнагенезе нашага народу.

У 1942 г. у Менску накладам 50 тыс. асобнікаў выходзіць зменены варыянт той жа кнігі — «Крыўя-Беларусь у мінуласьці»[120]. Нягледзячы на не навуковы, а папулярны выклад фактаў гісторыі краю і відавочную ідэалагізаванасць зместу, кніга мае пэўнае значэнне ў сувязі з крыўскай і балцкай ідэяй. Я. Станкевіч зрабіў вельмі важныя назіранні, што толькі праз шмат гадоў па вайне сталі агульнапрызнанымі ў беларускай навуцы[121]. На самым пачатку кнігі, у першым раздзеле «Беларуская раса», Я. Станкевіч піша:

«Беларуская мова ёсьць аднэй з моваў славянскіх; із старых элемэнтаў іншых у ёй толькі малая жменька слоў паходжаньня балтыцкага. З другога боку, па ўсёй займанай Беларусамі тэрыторыі расьцярушана мноства географічных і ня мала асобавых (прозьвішчы) назоваў балтыцкага паходжаньня. Далей, ад найдаўнейшых часоў <…> у народным мастацтве беларускім <…> пануе орнамэнт геомэтрычны. З народаў, гукаючых славянскімі мовамі, ніякі іншы народ у сваім народным мастацтве орнамэнту геомэтрычнага ня знае. Затое, як у Беларусаў, геомэтрычны орнамэнт пануе ў народным мастацтве народаў балтыцкіх (Ліцьвіноў, Латышоў). Ведама, у народным мастацтве адбіваецца псыхіка народу». Гаворачы пра нашую псіхіку, Я. Станкевіч адзначаў, што «натура Беларуса глыбокая, трывалкая, узьдзержлівая, ён станаўкі, упорысты і вельмі адпорны на ўсякі націск, даволі скрытны, ня лёгка праяўляецца (трэба зь Беларусам доўга пажыць, каб яго пазнаць), гэта рысы тыпу балтыцкага. Да рысаў балтыцкіх трэба аднесьці і тое, што Беларус ня ўспыхвае й ня выбухае, на’т ня борзда загараецца, але ўгарэўшыся, гарыць доўга, гарыць ўнутры на’т тады, калі знадворку здаецца згаслым»[122].

Між тым, здагадку пра ўдзел балтаў у этнагенезе беларусаў ужо згадваны М. Шкялёнак быў агучыўшы яшчэ ў 1938 г. у артыкуле кампіляцыйнага характару «Тэрыторыя Беларусі і яе дагістарычнае насельніцтва»[123]. Выказаныя там тэзы былі зноў паўтораныя праз чатыры гады[124]. Праўда, за гэты час М. Шкялёнак удакладніў некаторыя дэталі свайго погляду на паходжанне беларусаў. У сярэдзіне 1941 г. ён пісаў: «Bałty — heta supolny substrat, na jakim paŭstali biełaruski i sučasny litoŭski narody, z tej roźnicaj, što Biełarusy paŭstali z miešaniny Bałtaŭ i Słavianaŭ a sučasnyja Litoŭcy — Bałtaŭ i manholskich Finaŭ»[125]. Разглядаючы перыяд Вялікага Княства Літоўскага, М. Шкялёнак адзначае, што яго кіроўная дынастыя была «kryvicka-bałtyckaha pachodžańnia»[126]. Развіваючы сваю канцэпцыю, М. Шкялёнак наблізіўся, хаця так і не падышоў усутыч да раскрыцця істы этнічных працэсаў на нашых землях. І ўсё ж некаторыя выказаныя ім думкі нельга пакінуць без увагі. Даследнік між іншага піша:

«Да культуры й наагул мінуўшчыны балтаў сяньня маюць прэтэнзіі і беларусы, і жмудзіны, і латышы кажны ў сваім засягу. Калі скончыўся працэс поўнага растапленьня балтаў у Беларусі ў славянскім беларускім элемэнце, сказаць трудна. Аўтар уважае, што канцом яго трэба лічыць канец ХIII ст.»[127].

Названую дату можна прызнаць правільнаю, калі яе прыймаць за час даволі значнага пашырэння славянскай гаворкі на тутэйшых балцкіх абшарах, аднак мова яшчэ не ёсць сведчанне метысацыі славянскага і балцкага элементаў на Беларусі, пагатоў няма сведчанняў пра змешванне фінаў з балтамі ў Літве, хаця, як слушна дапускае М. Шкялёнак, гэткае магло быць у Латвіі[128]. Шкялёнкава ж меркаванне, што «сяньня няма прадстаўнікоў чыстых балтаў»[129],без належнай аргументацыі гучыць непераканаўча.

Вяртаючыся да Я. Станкевіча, адзначым, што свой погляд на этнагенез беларусаў і істотную ролю ў ім балцкага складніка гэты навуковец паслядоўна развіваў і па вайне[130]. Дадамо, што ў гэтым кірунку некалькі каштоўных думак выказаў яшчэ і Вітаўт Тумаш[131], а ў эміграцыйным друку на «балцкую тэму» адбылася даволі цікавая дыскусія[132]. Рэакцыяй на абмеркаванне за акіянам названай праблемы стаў выхад славутай прапагандысцкай брашуры Лаўрына Абэцэдарскага, у якой некалькі старонак былі прысвечаныя і разгрому балцкай канцэпцыі этнагенезу беларусаў. Довады Л. Абэцэдарскага даволі красамоўныя і па стылістыцы працягваюць традыцыю антыкрыўскіх публікацыяў ягоных папярэднікаў. Толькі цяпер разгромленая крыўская ідэя перадавала, так бы мовіць, эстафету пакутаў балцкай.

«Выконваючы загад сваіх сучасных гаспадароў, - піша Л. Абэцэдарскі, — былыя гітлераўскія паслугачы назойліва паўтараюць, што „беларусы сваім прыходам із Захаду, сваёй культурай, доўгі час балцкай… вельмі розніліся ад усіх народаў славянскае мовы“. <…> Хлуслівыя сцвярджэнні сучасных фальсіфікатараў гісторыі Беларусі, нібыта яшчэ ў VI ст. існавала балцкая па свайму паходжанню беларуская народнасць <…> не маюць ніякай падставы…»[133].

Л. Абэцэдарскі ды ягоныя паслядоўнікі, аднак, толькі стымулявалі прыхільнікаў крыўска-балцкай ідэі на новыя пошукі, ужо не могучы іх спыніць.

V. Яблык разладу

«У Крывію дух мой імкнецца, а кодаўб вязу я ў Амерыку» — гэтае крыху іранічнае выказванне Рыгора Крушыны[134] на адрас Я. Станкевіча можа быць ужытае і ў дачыненні да іншых тысяч беларусаў, што пакінулі бацькаўшчыну па 1944 г.

Крыўская тэма на Беларусі як да, гэтак і па вайне была забароненая, да прыметніка «крывіцкі» нярэдка тарнавалася азначэнне «фашысцкі». Таму карыстальнікам гэтага тэрміну давялося выступіць з апраўданнем сваёй пазіцыі. Праваднікамі крыўскай ідэі ў эмігранцкіх асяродках былі Я. Станкевіч і А. Адамовіч. Апошні быў аўтарам спецыяльнай папулярнай брашуры, у якой абгрунтоўвалася прыдатнасць назову «Крывія» як агульнанацыянальнага (выйшла ў 1948 г.). Выхад брашуры, як гаварылася ў прадмове да яе, быў выкліканы тым, што

«вакол пытаньня пра нашыя нацыянальныя назовы апошнім часам нарасла цэлая маса непаразуменьняў і сьведамых хвальшаваньняў ды перакручваньняў із спэцыяльнаю мэтаю поўнага дэзарыентаваньня шырэйшага грамадзтва»[135].

Вартасць гэтай публікацыі ў тым, што ў ёй дадзены нарыс гісторыі нацыянальных назоваў («Русь» і яе адменнікі, «Літва», «Крывічы»), звесткі пра тых, хто карыстаўся тэрмінамі «Крывічы», «Крывія» — ад даўніх часоў да сучаснасці, рабілася спроба абгрунтаваць паходжанне і значэнне тэрміну «крывічы», а гэтаксама высвятлялася беспадстаўнасць некаторых памылковых поглядаў на яго з боку часткі тагачаснай беларускай эміграцыйнай супольнасці, выказвалася і абгрунтоўвалася непрыйманне назову «Беларусь». А. Адамовіч, як і ў свой час В. Ластоўскі, заклікаў не адмаўляцца зусім ад назову «Беларусь» на карысць тэрміну «Крывічы», а паступова кіравацца да «адсоўваньня аднаго з гэтых назоваў, як некарыснага, на задні плян і высоўваньня на пярэдні плян назову больш карыснага»[136].

Як ужо гаварылася, гэтая на першы погляд лінгвістычная дыскусія мела і палітычны бок.

Уцекачы з канчаткова занятай улетку 1944 г. савецкімі войскамі Беларусі мелі патрэбу ў задзіночанні. Дзеля гэтага ў амерыканскай акупацыйнай зоне ў Нямеччыне 6 чэрвеня 1945 г. быў заснаваны Беларускі нацыянальны камітэт. Неўзабаве паўстала патрэба стварэння арганізацыі, аналагічнай Беларускай цэнтральнай радзе, што ў апошнія месяцы нямецкай акупацыі выконвала ў Генеральнай акрузе «Беларусь» ролю своеасаблівага беларускага цывільнага ўраду з дарадчымі функцыямі пры нямецкай адміністрацыі. Па-за межамі Беларусі БЦР страчвала ўплыў. Заміж яе 15 жніўня 1945 г. быў створаны Беларускі нацыянальны цэнтр. З гэтым пагадзіўся прэзідэнт БЦР Радаслаў Астроўскі. Старшынём БНЦ быў абраны Мікола Абрамчык, ягоным намеснікам Аўген Калубовіч. Аднак БНЦ не здолела кансалідаваць эмігрантаў…

Канфлікт пачаўся з прапановы сябраў кіраўніцтва БНЦ Я. Станкевіча і А. Адамовіча ўвесну 1946 г. перайсці ад назову «Беларусь», які на Захадзе паводле сугучча трывала асацыяваўся з Расіяй, да «Крывіі»[137].

За гэткую змену выказаліся і іншыя кіраўнікі БНЦ: Аўген Каханоўскі, Сымон Кандыбовіч, Станіслаў Станкевіч, Франц Кушаль, Мікола Абрамчык ды інш. Падтрымалі гэтую ідэю прадстаўнікі інтэлігенцыі, пераважна выхадцы з колішняй Заходняй Беларусі. Пачаўся паступовы перавод дакументацыі, з’явіліся арганізацыі з выкарыстаннем слова «крывіцкі». Бальшыня эмігрантаў, пераважна сялянскія масы з усходу краю, паставіліся, аднак, адмоўна да гэтай ініцыятывы[138]. Паказальны тут прыклад ліста бацькоў навучэнцаў да дырэкцыі Крывіцкай (беларускай) гімназіі ў Рэгенсбургу (чэрвень 1946 г.). У ім між усяго адзначалася, што

«ўжываньне назову „Крывіцкая“ ў дачыненьні гімназіі на школьных пасьветчаньнях можа выклікаць сумлівы што да важнасьці і запраўднасьці іх, як дакумантаў, і ў значнай меры пашкодзіць нашым дзецям пры пераходзе альбо паступленьні ў іншыя беларускія і небеларускія вышэйшыя ці сярэднія школы, а таксама можа быць перашкодаю ў прыняцьці іх на якую-небудзь працу»[139].

Гэткі чыста абыватальскі падыход быў незразумелы кіраўніцтву «крывіцкай партыі». Канфлікт нарастаў…

У 1946 г. епіскапы Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы заявілі пра далучэнне да «Российской православной зарубежной церкви». БНЦ асудзіў гэты акт як здраду. Да тых, хто падтрымаў БАПЦ у яе ўчынку, неўзабаве далучыліся колішнія прыхільнікі БЦР. У выніку сябры гэтага хаўрусу сталі менавацца «зарубежнікамі», а прыхільнікі БНЦ — «крывічамі»[140]. 29 снежня 1947 г. кіраўнік БНЦ М. Абрамчык абвясціў пра «аднаўленне» чыннасці Рады БНР, а сябе прызначыў яе прэзідэнтам. 25 сакавіка 1948 г. Р. Астроўскі рэанімаваў БЦР[141]. З таго часу найменне «крывічы» стала знакам падзелу беларускай паваеннай эміграцыі і даўгі час у сувязі з гэтым мела негатыўнае адценне. Выхад прапагандавай брашуры, пра якую было сказана вышэй, мабыць, не паправіў заганнай сітуацыі[142]. А. Адамовіч, як і ў свой час В. Ластоўскі, зацята бараніў сваю крыўскую ідэю:

«Нас ня ганьбіць назоў Крывіч, аналёгамі якога зьяўляюцца: нацыяналіст, аўтакефаліст, незалежнік, патрыёт, змагар і жаўнер Беларускага Народу. Мы ня хочам цягнуцца <…> у Маскву і мець назоў зарубежнікаў, русафілаў, фэдэралістаў, абласьнікоў, рэакцыянэраў, апартуністаў і здраднікаў беларускіх інтарэсаў — Аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі». Адзін з Адамовічавых апанентаў, нейкі Міхась Крыніцкі вінаваціў «крывічоў» у тым, што яны «на старонках свае прэсы аплёўваюць праваслаўнае веравызнаньне, якое вызнае пераважная бальшыня нашага народу, і недарэчна спрабуюць замяніць яго рэлігійнай вуніяй» (цыт. паводле: Юрэвіч Л. Патрыёт крыўскае дзяржавы. С. 32—33). З гісторыі эмігранцкіх спрэчак на «крыўскую тэму» параўн. яшчэ: Юрэвіч Л. Антон Адамовіч… С. XXV-XXX.}.

А пры канцы 50-х гадоў Я. Станкевіч, вядомы сваёю прынцыповасцю, нечакана змяніў пазіцыю: заміж крыўскай ён захапіўся вялікалітоўскай ідэяй. Даследнікі адзначаюць, што гэткая перамена ў ягоных поглядах адбылася не без старонняга ўплыву[143].

З выкарыстаннем слова «крывіцкі» на Захадзе ў пасляваенны перыяд выйшла мноства выданняў (сярод іх уплывовыя газеты «Бацькаўшчына» і «Беларус»), у сваім тытуле яго мелі некаторыя арганізацыі. Прыкладам, Я. Станкевіч разам з Л. Акіншэвічам, А. Адамовічам і А. Багдановічам у чэрвені 1946 г. заснаваў «Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны», праз якое было выдадзена нямала каштоўных працаў з гісторыі і культуры Беларусі, пад эгідаю таварыства выходзіў часопіс «Веда». Дзеяла КНТ да траўня 1949 г. у Нямеччыне, а з таго часу і да Станкевічавай смерці ў 1976 г. — у ЗША, атрымаўшы ў лістападзе 1959 г. афіцыйную рэгістрацыю[144]. Знакавай падзеяй быў выхад у 1947 г. у Рэгенсбургу Станкевічавага «Падручніка крывіцкае (беларускае) мовы».

Былі выпадкі і антыкрыўскай (праўда, скарэй нясведамай) чыннасці ў творчых асяродках нашай эміграцыі, як, напрыклад, выхад кніжачкі Сяргея Хмары, у якой даваўся скажоны і ілжывы выклад міфалагічных уяўленняў нашага народу, сфантазіяваных самым аўтарам[145]. Скажэнне крыўска-літоўскай гісторыі ўласцівае «штудыям» Вацлава Пануцэвіча[146]. Часам імкненне да максімальнага пашырэння крыўскай тэрміналогіі прыводзіла да недарэчнасцяў. Гэтак, у славутым Багдановічавым вершы «Пагоня» слова «літоўскі» было замененае на «крывіцкі», ды г. д. Ініцыятыва такіх зменаў часцяком выходзіла ад Я. Станкевіча, і яму пасля даводзілася абгрунтоўваць гэткае собскае свавольства[147].

VI. Чарадзеі і творцы

Крыўская ідэя натхняе і жывіць шмат якіх беларускіх літаратараў. І гэта невыпадкова. Паэтка Людка Сільнова на гэты конт трапна зацямляе: «„Крыве“ — жрэц (на сучаснай літоўскай мове). Крывічы — народ стваральнікаў, творцаў, чарадзеяў, валхвоў, разьведчыкаў, воінаў, жрацоў, паэтаў, крэатараў. Крыві — гэта творцы!»[148]

Імя «крывіч», або «крывічанін» было вельмі папулярнае на працягу ХХ ст. у шмат якіх беларускіх пісьменнікаў, якія карысталі яго не толькі дзеля называння народу, але і ў якасці псеўданімаў[149]. На некалькіх постацях «крыўскай плыні» ў нашай літаратуры запынімся спецыяльна.

У розных пісьменнікаў нераўнамерна выяўляецца крыўскі кірунак у творчасці. Крыўскія матывы не былі чужыя Уладзімеру Дубоўку, які нават карыстаўся псеўданімам Янка Крывічанін[150]. Між тым у Наталлі Арсенневай крыўская тэма невыразная[151], як і ў Масея Сяднёва[152], Зніча (Алега Бембеля)[153]. З іншага боку, сучасны бард Эдуард Акулін выпусціў у 1995 г. альбом сваіх песняў пад назовам «Мая Крывія»[154]. Адзначым тут пазіцыянаваннем крыўскасці і гурт «Kriwi».

Адным з тых, хто пакінуў след у крыўскім ідэйным руху, быў найвыдатнейшы наш празаік Міхась Зарэцкі. Ягоны раман «Крывічы» выйшаў у пару, калі Савецкая Беларусь была наконадні вялікага пагрому нацыянальнага руху. Аўтар аднак насмеліўся задэклараваць у апублікаваным пачатку раману некаторыя канцэптуальныя ідэі. Супярэчнасць між гэтымі ідэямі і тагачаснаю савецкаю рэчаіснасцю агучвае герой твору Сляпень. Сляпень уважае беларушчыну за спадкаемцу крыўскай ды літоўскай традыцыяў; ён іранічна канстатуе тую непрыязнасць, якую выклікае ўсё тутэйшае ў шараговых абываталяў:

«Анэкдоцікі! Жарцікі!.. Беларрусізацыя!.. Дзяржаўнасьць будуем… Узрываем пласты гісторыі, адраджаем мінулае… вольнасьць Полацку, бляск залатога веку Літвы… чарадзейную сілу Ўсяслава… гордую непакорнасьць Рагнеды… Ха-ха-ха!.. Ужо ўецца высока ў хмарах магутная постаць „Пагоні“… Крэкча бабулька Крывія, узьнімаецца, лезе на свой старадаўны пасад… ха-ха-ха!..»[155]

Пралетарская крытыка па выхадзе пачатку раману абрынулася на М. Зарэцкага, і ў 1931 г. пісьменніку давялося вырачыся раней напісанага. Што ж не спадабалася «крытыкам» у рамане М. Зарэцкага? Старшыня ЦКК УсеКП(б) па абследаванні практыкі нацыянальнай работы ў БССР У. Затонскі абураўся з таго, што аўтар «выказвае ў адкрытую сімпатыі нацыяналістам, якія ставяць найвышэй за ўсё сваю „бацькаўшчыну“ (родину), здзекваецца над беларусізацыяй, як сродкам падману„[156]. Не менш рэзка прагучала заява члена ЦК КП(б)Б С. Будзінскага:

“Квасной патриотизм Зарецкого — прославление Беларуси кулацкой — дошел до своего апогея в романе „Кривичи“. Чего стоит одно название? „Кривичи“ — это имя вызывает ненависть среди трудового населения Белоруссии. „Кривичи“ — это символ национал-фашизма… Зарецкий мечтает о Белоруссии похожей на Немеччину, ну, конечно, с фермером-кулаком. Вот она прославленная самобытная Беларусь!„[157]

М. Зарэцкі быў не адзінотны ў сваіх інтэнцыях да «бабулькі Крывіі». Да крыўскай тэмы звяртаўся і адзін з найвыдатнейшых літаратараў 20-х — пачатку 30-х гадоў Лукаш Калюга. У аповесці «Дзе косці мелюць» заміж «беларускага» Л. Калюга ўсё тутэйшае азначае словам «крэўскі»[158].

Да найбольш прынцыповых прыхільнікаў крыўскай ідэі ў 20-я гады належаў Уладзімер Жылка. Дзеля ілюстрацыі прывядзём урывак з ягонай рэфлексіі «Крыўя», напісанай між 1923 і 1926 г.:

«Вы чуеце ману, як зыблае балота, у гэтым слове (Б<еларусь>), пакуль мы белар<усы> — мы не будзем сапраўднымі мы. Мы толькі частка, толькі галіна, адлом. А наша жаданне быць сапраўдным арганізмам. Мы хочам творчасці. Для яе трэба індывідуальнасць. Мусіць быць самавызначэнне. Іншым яно не можа быць як — крывіцкім. Беларусь — гэта толькі магчымасць, паўсвядомасць дзіцяці, нацяк на гісторыю, але яшчэ этнаграфія. Паўразвітасць, недаразвітасць нацыянальнага жыцця — нарадовая імпатэнцыя, не меней агідная ад нацыянальнай эратаманіі. Крыўя — гэта творчасць і форма, сутнасць якое — нацыя. <…> Для нас сёння Б<еларусь> не толькі этнаграфічная цікавасць, але і актуальная праблема для вырашэння грамадскіх, сацыяльных, эканамічных, рэлігійных і інш. узаемаадносін у нашым шматмільённым Краі. Так усвядомленая Бел<арусь> можа быць толькі Крыўяй»[159].

Не менш красамоўныя і паэтычныя Жылкавы творы. Досыць будзе даць адзін урывак з ягоных «Вершаў аб Вільні»:

Ўсё пераможней нестрыманае
Стыхіі шум і бурны круг…
О, места роднае, каханае,
Цябе залье крывіцкі рух!

О, Вільня, крывіцкая Мекка!
О, места, — ўсё цуд, хараство!
Дзяржаўная думнасць павекаў,
Узнята рашуча брыво!»[160]

Заўважным ляйтматывам крыўская тэма праходзіць праз творчасць адной з найлепшых беларускіх паэтак — Ларысы Геніюш. Чуйна прыслухоўваючыся да галасоў роднага краю, яна агучвае словы нашых дзядоў:

І часта вецер ноччу на магіле
азвецца стогнам волатаў сівых:
— Мы Край грудзьмі сваімі баранілі,
каб ўнук ў няволі, ў сораме заціх?

Каб нашы землі, нашы пушчы, рэкі
чужак сваёй краінай называў
ды слаўна племя сяння мучыў здзекам
і нават мове волі не даваў?

Так стогнуць сэрцы волатаў магутных,
як быццам вецер жалем галасіў,
што расце Крывія маладая ў путах
ды ўнук аб славе дзедавай забыў
(«Дзяды»).

Справаю гонару, — цвердзіць Л. Геніюш, — быў для продкаў чын вызвалення сваёй радзімы:

Гэй збірайцесь, крывіцкія дзеці,
пад народны, пад горды наш сцяг!
Воля Краю нам зоркаю свеціць,
яго шчасце — у нашых руках!

Мы за волю крывіцкіх прастораў,
мы за спадчыну нашых дзядоў
аддамо, каб насыціўся вораг,
жыццё наша і нашую кроў. <…>

Нам не страшны сібірскі больш холад,
нам не страшны маскаль або лях,
чужы серп непатрэбны, ні молат —
мы разгорнем крывіцкі наш сцяг!
(«Моладзі»)

Такі імпэт жывіцца цвёрдай верай у немінучую перамогу:

Ударыць гром, ярмо нявольнік скіне,
жывы народ падымецца з калень.
Загіну я, ўсё ж Край мой не загіне,
крывіцкі, слаўны рассвітае дзень!
(«Пакуль аж смерць мне не закрые вочы…»)

Усім сваім паплечнікам і аднадумцам паэтка прызначае сустрэчу, на якой яны пазнáюць адно аднаго, прамовіўшы паролем магічнае імя:

А спаткаемся там, дзе нам рэха
з братніх сэрцаў паўторыць наш кліч,
недзе там ля саломенных стрэхаў,
там, дзе слова пачуем „Крывіч“!.. („Думы“)

Да тых, хто прыйшоў, звернуты жывы заклік:

Не сумуйце, дзецюкі, начамі —
ўжо не дасца спутаць вольны дух!
Мы былі і будзем Крывічамі
ад хваль Угры аж па сіні Буг! (“Не сумуйце„)

І ўрачыстаю прысягаю гучыць:

Ў агні куецца новы час!
Ударым ўсе ў гарон ахвотна
за прадзедаў святы адказ,
за славу Крыўі несмяротнай („Не жаль“)[161].

Сярод паэтаў беларускай эміграцыі найбольш паслядоўным у сваім ходзе ў крыўскім кірунку быў Алесь Салавей. Крыўскія матывы ягонай творчасці прасочваюцца яшчэ ў вершах часу вайны. У творы «На хуткіх крыллях вольнага Пегаса», напісаным у 1943 г., нягледзячы на неспакойны час усясветнай калатнечы, пясняр аптымістычна глядзіць у будучыню, верыць у добрую прышласць свайго краю, сваёй Крывіі:

Заціхне бой. За намі — перамога!
І новы дзень усходняя зара
народзіць. Дзень той абяцае многа…
Цяпер і ў прышласць зазірнуць пара.
Для Крывіча, а не для трутня злога
нясе яна і моц і плён дабра,
к сабе і кліча й вабіць маладога
прарока і паэту-змагара.
Як сымбаль вечнага жыцця, заззяе
над Крыўяй вольнай светланосны зніч.
Зямля на Пяруна ўладарны кліч
адкажа спорнай працай і ўраджаем.
І без чужое ласкі — сам Крывіч
гаспадаром здалее быць над Краем.

«Магуты, славы, вольнасці прыход // нязломнай Крыўі — сонечны і ясны. Яго ў баёх здабудзе мой народ», — ані на каліва не сумняецца ў сваёй нацыі найвыдатнейшы наш паэт[162].

Не будзе перабольшаннем, калі сказаць, што ў наш час прадаўжальнікам крыўскай паэтычнай традыцыі стаў Рыгор Барадулін. Ад канца 80-х гадоў ён перыядычна і паслядоўна звяртаецца ў сваёй паэзіі да крыўскай тэмы[163]. У вершы «Дваццаць пятага сакавіка» пясняр вястуе ўсяму свету:

Мы — ратаі святла,
Крывічы,
Верхачы неўміручай Пагоні.
Маладзік сакалом на плячы,
Гартны меч у цвярдое далоні.

Велічна гучаць Барадулінавы словы пра наш нацыянальны штандар:

Узвіўся, як крык, на крыжацкіх касцях —
І погань кіруе ў прадонне —
Бел-чырвона-белы крывіцкі сцяг
У вечным памкненні Пагоні!

Паэт, нібы святар, пазначае крыўскім «кляймом» кожную нацыянальную святыню, адзначае гэтым словам-сімвалам самую істу народу: «Я — арыец, // Гэта значыць з аратаяў, // З суверэнных, ссівярэлых крывічоў», або: «Крывічы крывіць душой // Не мелі моды» («Я — арыец»). Р. Барадулін годна абвяшчае: «Мы сплаўляем вякі, // Асначы-крывічы, // Мы не знікнем на радасць чужынцам» («Беларусам у выраі»)[164]. Крыўскасць для паэта неадлучная ад веры продкаў: «У нас, у крывічоў <…> самыя старадаўнія песні і казкі, бо яшчэ жывыя ў душы народа карані паганства»[165]. У пэўным сэнсе маніфестам гучаць Барадулінавы словы, сказаныя ў іншым месцы:

«Беларусаў трымаюць паганскія карані. Як балтаў, як скандынаваў. <…> Без паганскіх каранёў нацыя — перакаці-поле, народы так званыя інтэрнацыяналісты ці нават праваслаўныя атэісты. Дык трымаюцца за ўласны тын Беларусы — кшчоныя паганцы, самаісныя, як пан бурштын»[166].

Асаблівую важнасць крыўскаму надае Сяргей Панізнік. Паэтызуючы гістарычнае адзінства продкаў беларусаў і літвіноў, паэт заклікае нашчадкаў Вітаўта і Каліноўскага да паразумення:

Светлы Вільнюс —
любоў і ветласць.
Годы-коні наўздаль імкнуць…
Не забудзь ты
спрадвечную еднасць,
крэўнасць нашую не забудзь!
Ля брамы з „Пагоняй“ мы пройдзем пешшу
паслухаць: заместа варожай гайні
нам пільная Вільня намольвае вершы…
Іх шэпчуць літоўскімі вуснамі вежы
у сэрцы спрадвечнай крывіцкай радні.

С. Панізнік праз крыўскае пранікліва шукае нітак, што звязваюць нашыя народы:

З Вільнюса глядзіць нядзеля —
Вільня срэбная.
Засмужэла б’ецца жылка
крыўскай лініі.
Гэта балцкая спружынка — грыўка Віліі 
(„За Вілію“)[167].

Вольга Іпатава прыгадвала, як у савецкі час з вершаў Дануты Бічэль-Загнетавай “зацята, з нейкай упартай злосцю выкідвалася само гэтае слова „Крывія“, быццам у ім была нейкая небяспека…„[168]

Літоўска-крыўская тэма для нашай паэзіі яшчэ параўнальна новая. Да яе звяртаюцца адзінкі, і вельмі асцярожна, нярэдка намёкамі. Пры гэтым крыўскае, як і літоўскае кантрастуе з беларускім як нябеснае і зямное, акурат як у Ніла Гілевіча:

Ты, Крывія,
мой даліцвінскі лёс,
Ты, слынная Літва эпохі Вітаўта,
Ты, Беларусь,
уся з крыві і слёз…»[169]

У незвычайным кантэксце крыўская тэма фігуруе ў творчасці філосафа Ігара Бабкова, між іншага, у ягоным рамане «Адам Клакоцкі і ягоныя цені». Для мысляра словы Радзіма і Крыўя тоесныя. Герой І. Бабкова параўноўвае Крыўю, якая, на ягоную думку, «у восьмым стагодзьдзі апусьцілася на дно гісторыі», з легендарнаю Атлантыдаю. Крыўя сёння «пахаваная на ядлоўцавых пустэчах», «ціха пульсуе ў крыві», «існуе як культурны міт»[170].

Крыўская тэма не абмінула бадай ніводнага з выдатных літаратараў нашага часу. Нават у «мадэрновага» Адама Глобуса знаходзім гэткія радкі: «Мы — беларускі рух! // З намі крывіцкі дух» («Беларускі рух»)[171]. Крывія — гэта міфічная краіна, дзе творца знаходзіць тыя вобразы, якіх аніколі не зможа ўбачыць у рэчаіснасці, гэта тэрыторыя свабоды, якую, як трапна адзначае літаратуразнавец Алесь Пашкевіч, «не маглі ні паланіць, ні скарыць аніякія чужынцы з усходу і захаду, незалежнасць якой надавалася ад самага пачатку: калі спляжыць і зрабаваць маглі прасторы Беларусі (БССР, БНР), прастору Крывіі, паколькі яе граніцы — межы духоўныя, падпарадкаваць не маглі ні тэрорам, ні псеўдаідэямі. Крывія для беларускіх творцаў — як вечны Акропаль для грэкаў»[172]

VII. З гісторыі бяром агонь

Навуковая чыннасць у крыўскім кірунку аднавілася на Беларусі ў пачатку 90-х гадоў пасля стварэння ў Менску Цэнтру этнакасмалогіі «Kryŭja» . У ім згуртаваліся мысляры, навукоўцы, людзі мастацтва, «якія ставяць на мэце дасьледаваньне, рэканструкцыю й рэактуалізацыю этнічнага космасу крывічоў (беларусаў)»[173]. Сярод праблем, акрэсленых у якасці асноўных для вывучэння ў «Kryŭji», фігуруюць гэткія: этнагенез, этналінгвістыка, этнапсіхалогія, этнасеміётыка, культуралогія і тыпалогія культур, антрапалогія, археалогія, астраномія (палеаастраномія), палеабіялогія ды інш. У прадмове да першага нумару аднайменнага часопісу цэнтру[174] гаворыцца:

«Слова „Крыўя“ выкарыстоўваецца тут як адмысловае слова-сымболь, што адсылае да тых першых імпульсаў разьвіцьця нашай культуры, якія не згасаюць ужо колькі тысячагодзьдзяў і, спадзяемся, ніколі ня згаснуць. З гэтым словам распачаўся сучасны этап разьвіцьця нашай культуры <…>, зь ім ён быў працягнуты ў пачатку ХХ ст. <…>, і ня мала каго ўзрушае яно й сёньня, калі зноўку прамацваюцца пэрспэктывы блізкай і аддаленай нашай будучыні»[175].

Ініцыятыва стварэння «Kryŭji» належала мастаку Тодару Кашкурэвічу [176] ды філосафу Сяргею Саньку . Пэўны час пры цэнтры адбываліся семінары, на якіх выкладаліся і абмяркоўваліся актуальныя пытанні тутэйшай этнічнай культуры. Адбылося колькі прадстаўнічых міжнародных навуковых канферэнцыяў: «Балты і этнагенез беларусаў» (1993 г.), «Этнакасмалогія Усходняй Еўропы: балтыцкая мадэль свету» (1994 г.), «Беларусь у сістэме транс’еўрапейскіх сувязяў у I тыс.» (1996 г.)[177]. Плёнам чыннасці «Kryŭji» стаў амаль 600-старонкавы даведнік «Беларуская міфалогія»  — першы гэткага кшталту ў нашай краіне[178].

24 — 26 верасня 1993 г. у Менску адбыўся «Другі Балтыцкі дударскі фэст», зладжаны «Kryŭjaj» і арганізацыяй «Мядзяныя ваўкі». У фестывалі ўзялі ўдзел прадстаўнікі некалькіх краін Еўропы, сярод якіх анансаваліся, апрача Беларусі, Галандыя, Латвія, Літва, Нямеччына, Славаччына, Францыя, Шатландыя, Швецыя, Эстонія[179].

Чыннасць «Kryŭji» досыць прыкметная ў агульнабалцкім кантэксце. Як адзначае, гаворачы пра беларускі цэнтр этнакасмалогіі, Ёнас Трынкунас у сваім аглядзе «Балцкая цывілізацыя сёння», нягледзячы на пэўныя цяжкасці, «крывічы — гэтак сябе больш любяць менаваць балцкія беларусы — настроеныя рашуча»[180].

Дзейнасць «Kryŭji» атрымала збольшага станоўчую ацэну сярод прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты. Філосаф Валянцін Акудовіч у сваіх «Уводзінах у новую літаратурную сітуацыю» адзначае:

«Адметнай падзеяй сталася з’яўленне суполкi „Крыўя“ i выпуск „крывамi“ некалькiх альманахаў („Vieda“, „Крыўя“). Галоўным завадатарам ў „Крыўi“ быў Сяргей Санька, фiлосаф са строгiм i дакладным ладам мыслення, што адбiлася i на падборы тэкстаў для альманахаў i выбары тэмаў i ўдзельнiкаў канферэнцыяў, якiя ладзiлiся гэтай суполкай»[181].

Нельга абмінуць увагаю ў крыўскім кантэксце рэцэнзіі Андрыяна Меленіка (Андрэя Мельнікава) на знакавую кнігу С. Санька «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі» [182]. Рэцэнзент заўважае:

«Сяргей Санько і ягоны галоўны хаўрусьнік, аўтар вокладкі „Штудыяў“ мастак Тодар Кашкурэвіч — прадстаўнікі зусім не малой, багатай традыцыямі крывіцкай галіны самавызнаньня. <…> Нядзіва, калі пад час чарговай палітычнай „адлігі“ крывічы сур’ёзна актывізуюцца, прынамсі, ідэйная база для таго гатовая. Пакуль жа, не ў апошнюю чаргу і зь меркаваньняў салідарнасьці, яны захоўваюць ляяльнасьць да беларушчыны, заўважна дыскрэдытаванай у апошнія гады беларускімі палітычнымі „вяршкамі“»[183].

Пэўнае месца крыўская тэма займае ў сучасным перыядычным друку Беларусі. Выступаючы ў розным кантэксце, яна адлюстроўвае такія-сякія тэндэнцыі ў асяроддзі інтэлектуальнай і палітычнай эліты краіны[184].

У беларускім грамадстве ў 90-я гады абудзілася вялікая цікавасць да сваіх каранёў, вытокаў. Шмат хто ставіць пытанне: ці ж беларусы — славянскі народ? І крыўская тэма неадлучная ад гэткіх разваг. «Ці не называліся „славянамі“ крывічы гэтаксама як называюць пэўныя арганізацыі й структуры беларусаў „рускімі“? <…> Прусія — ці ж Нямеччына? Крывія — няўжо Славяншчына?„, — разважае адзін з публіцыстаў[185]. Як і ў 20-я гады, беларуская інтэлігенцыя застаецца ў няпэўнасці: які ж шлях слушнейшы — беларускі, літоўскі ці крыўскі? У гэтай дыскусіі пакуль назіраецца перавага беларускага элементу. Аднак і тыя, хто гэтак мяркуе, усё ж пакідаюць у т. л. і крыўскаму магчымасць для манеўру.

“Гісторыя вызначыла нашае беларускае Я. Наканавана было ўвайсьці ў III-е тысячагодзьдзе не крывічамі, не ліцьвінамі, не русінамі, а беларусамі. Камусьці здасца, што гэта ня лёс, а гвалт з нацыі. Ня думаю, факт ёсьць фактам — уся новая беларуская гісторыя прайшла пад знакам Беларусі. Да гэтага знаку можна дапісвацьлюбыя найменьні: -Літва, -Крывія і г. д. Адно застанецца непарушным — Беларусь»,  — яшчэ адзін аўтар шукае спосабы развязання «беларускага вузла»[186].

І ўсё ж крыўскі пачатак у параўнанні з беларускім у інтэлектуальнай прасторы рэпрэзентуецца вабнейшымі вобразамі. На сённяшні дзень найбольш пераканаўча прагучала абгрунтаванне крыўскай ідэі, прапанаванае Уладзімерам Лобачам:

«Імя — гэта характар, гэта адметнасьць і стыль. Паглядзіце навокал. Адзіная адметнасьць на сёньня — унікальны, нават па сусьветных памерах, фальклёр, што застаўся нам у спадчыну з Крывіцкае эпохі. Эпохі мужнасьці і сапраўднае незалежнасьці. Імя, падоранае вярхоўным жрацом Крыва-Крывайцісам, лучыла нашых продкаў зь небам, давала ім сілу (а не „талерантнасьць“) ня здраджваць самім сабе, бараніць Радзіму. І Ўсяслаў Чарадзей ня мог быць „беларусцам“, бо быў героем. Вацлаў Ластоўскі ня быў рамантыкам і летуценьнікам, калі ўсьвядоміў сябе крывічом. Зьзяньне праўдзівай сілы прыцягвае моцных, прыцемкі немачы — слабых. І было б цікава паглядзець, як прагнуў бы „інтэграцыі“ з рускім народам народ не бела-рускі, а крывіцкі„.

“Я ня прагну новага імя, хачу вярнуць адвечнае і быць вартым яго. <…> Мне ня шкода свойскага быдла — ваўчынымі ікламі паўстане Крыўя», — нібы адсякае ад сябе беларушчыну У. Лобач[187].

Пятро Васючэнка ў сваім «Крыўскім кішэнным слоўніку», пазначаючы крыўскасцю найбольш адметныя з’явы тутэйшага культурнага жыцця, дае гэткае азначэнне крыўскай ідэі:

«…Яна створана не дзеля раскідвання, а дзеля збірання беларускіх земляў. Яе нерва — унітарызм, а не рэгіяналізм. У падмурку яе — збіранне беларускіх земляў у імперыю або новую супольнасць, дзе Крыўя будзе як ядро ў арэху». Аўтар таксама ўдакладняе, што ў гістарычна-культурным кантэксце Крыўя «не сінонім Беларусі і не яе рэгіён, а адна з яе іпастасяў, накшталт Літвы»[188].

Не маўчаць і апаненты крыўскай ідэі. Пры гэтым у прэсе вельмі папулярныя спекуляцыі на тэму апошняй усясветнай вайны:

«И тогда, и сейчас радетели „новай Беларусі“ не видят иной альтернативы, кроме как „удушения“ соседа. Того, кто не „балт“, не „кривич“, кто имел несчастье родиться русским либо украинцем»[189].

З іншага боку, у сучасным беларускім друку крыўская тэма фігуруе і ў станоўчым кантэксце[190].

Гэткія газетныя «дыскусіі» ёсць толькі пачатак больш шырокага ідэалагічнага змагання, якое ўжо ідзе ў інтэлектуальнай прасторы Беларусі. На думку Сяргея Паўлоўскага (Дубаўца), беларусам наканавана «дзяліцца па лініі балты — славяне так, скажам, як ангельцы дзеляцца на кансэрватараў і лейбарыстаў»[191].

Гэты падзел мае не толькі гістарычны, але і ідэалагічны грунт. Паводле трапнай заўвагі Аляксандра Лукашэнкі, у прыхільнікаў неславянскай арыентацыі Беларусі «прицел дальний» — «отрубить белорусскую ветвь от общего духовного древа с его славянскими корнями». Знакавым выглядае той факт, што пры гэтым «древе» А. Лукашэнка разглядае Беларусь як «западный форпост России»[192], а беларусы і расійцы для яго — «это люди, абсолютно похожие, неразличимые, наверное, даже на генном уровне»[193]. «Простые россияне… наши братья по крови», — дэкларуе прэзідэнт Беларусі[194].

Але, тым не менш, як трапна адзначыў Генадзь Лех, кіраўнік Міжрэгіянальнага аб’яднання беларусаў Расіі, «у кожным беларусе „сядзіць“ балт, хочам мы таго ці не хочам»[195].

Прыхільнікі балцка-крыўскай арыентацыі бачаць наш край у „прасторы культураў паўночнага кола“[196]. Пры пераарыентацыі са славянскага на балцкае, паводле С. Дубаўца, „ніякай табе русіфікацыі, славянафілы адсякаюцца на корані“, „з гісторыі бярэм агонь, а ня попел“. Пры гэтым перспектывы балцка-крыўскага шляху не такія і ілюзорныя:

„Балцкая ідэалёгія, бадай, мела б шанцы на заўтра. Толькі спачатку нехта мусіць яе стварыць, выпісаць, зрабіць прывабнай. А тады ўжо на ёй меў бы шанцы ўзьехаць на пасад новы прэзыдэнт краіны“[197].

Аднак, карыстаючыся словамі В. Іпатавай, трэба прызнаць, што „гэта ніяк ня ўпісваецца ў нашае пра-славянскае і пра-праваслаўнае грамадзтва, якое будуецца цяпер“[198]. І славянска-рускія „просветители“ з незвычайнаю лёгкасцю прыручаюць „рахманых“ тубыльцаў. Гэта добра апісаў яшчэ ў 1934 г. у сваім абразку „На службе ў дужэйшага“ Альбін Стэповіч (Ул. Загорскі)[199]:

„Čymsia bolš u prostaha narodu zaciemnim razumieńnie jasnych rečaŭ — tym lahčejšaje budzie našaje ŭładarstwa nad dušami. Kab Krywickaje plemia było pasłuchmianaje i nia trywożyła pašyreńnia našaha panawańnia — trymajma ich u ššaśliwym stanie dziciačaj niawiedy“[200].

Ведамы беларусіст і габраіст Віталь Зайка сваім прыкладам дэманструе адзін са спосабаў выйсця з гэтага славянскага ментальнага нявольніцтва:

«У кожным разе для мяне асабіста блізкасьць словаў „раб“ і „cлавянін“ дадае імпэту лічыць сябе балтам — дняпроўскім, прыпяцкім — абы не славянінам»[201].

Паводле П. Васючэнкі, «беларусы, калі яны былі яшчэ балтамі або крывічамі, ад тых даўніх часоў, эпох неаліту ці жалеза <…> учэпіста трымаліся свайго кута, зямелькі, пільнавалі свае хаты. Краю»[202]. Цяпер толькі пільнаванне сваёй спрадвечнай ідэнтычнасці можа памагчы беларусам захаваць родны кут, зямлю, край.


Сёння крыўская тэма займае адно з апошніх месцаў у грамадскай свядомасці[203]. Але ігнараваць «крыўскае пытанне» немагчыма.

«Крывія, Русь, Літва, — пісаў В. Ластоўскі, —патройны вузел, трохпаверхні лабірынт, у якім блудзіла і дагэтуль блудзіць нашае націянальнае «я», наша зборная душа. У меры таго, як пачынае гаснуць і заміраць прастары вечавы уклад грамадзкага жыцьця, адыходзіць ўдаль, але не замірае, імя «Крывія», «Крывічы»«[204].

Вобразна кажучы, Крывія — гэта залаты век нашай мінуўшчыны, Літва — сярэбраны, а Беларусь — жалезны. Кожнае з гэтых імёнаў нашага краю адпавядае таму ладу, які панаваў або пануе на нашай зямлі. Крыўскі час святароў, літоўская ваярская эпоха змяніліся на эру заняпаду, дамінавання плебейскага пачатку, найгоршых якасцяў, што таіліся ў нашым людзе. Зрэшты, нашая сітуацыя не ўнікальная. Як адзначае французскі філосаф Ален дэ Бенуа, у еўрапейскай цывілізацыі адпачатку ўладар і святар стаялі вышэй за ваяра, а ваяр — вышэй за вытворцу і спажыўца. Іншымі словамі, душа і дух пераважалі над сэрцам, а сэрца над страўнікам. Цяпер гэтая герархія перакуленая[205].

Аднак цыклічны ход гісторыі не пакідае шанцу на вечнае панаванне беларушчыны і грамадства спажыўцоў, якое яна ўвасабляе на нашай зямлі, бо, запэўнівае Власт, „глыбока ў народнай сьвядомасьці жыве і пакутуе, чакаючы дня свайго уваскрэшаньня, напоў містычнае імя «Крывія», якому празначана ў жыцьці народу замкнуць круг гісторыі, быць ачышчаючым агнём, магічным дарожным знакам, гаючай і жывучай вадой Адраджэньня Народу“[206].

Няма сумневу: крыўская ідэя захавала сваю духоўную і палітычную актуальнасць і, паводле трапнага выказвання філосафа Уладзімера Конана, яшчэ „паслужыць каталізатарам для заглыблення даследчыцкай думкі ў глыбіню беларускай культурна-гістарычнай рэтраспектывы, каб па ёй вызначыць шлях у будучыню“[207].

Паслоўе

Літоўская ідэя, у якой (на жаль, пераважна прафанічнай[208]) форме яна ні фігуравала б у беларускім кантэксце, выступае як чыннік рэчаіснасці: над ёю рэфлексуюць, ёю спекулююць, яе штудыююць. Ідэя ж Крыўі дагэтуль не так часта заяўлялася як нешта самастойнае, «узнікаючы» перадусім у сувязі з асобаю В. Ластоўскага, што, праўда, невыпадкова, бо, як дакладна адзначыў У. Конан:

«у асобе Вацлава Ластоўскага маем пачынальніка, а можа, завяршальніка замешанага на крывіцкай ідэі беларускага фундаменталізму як пэўнай сістэмы ідэй і каштоўнасцяў. Гэты тып светапогляду выявіўся ў ідэалізацыі, нават апалагетыцы старадаўняга крывіцка-беларускага паганства, у крытыцы хрысціянскага універсалізму і касмапалітызму, у інтэнсіўнай нацыянальнай міфатворчасці, урэшце, у фундаменталісцкай канцэпцыі беларускай гісторыі і культуры, паводле якой Беларусь, альбо Крывія, пачалася ў дахрысціянскія вякі…»[209]

Маем прызнаць, што шмат якіх элементаў, названых філосафам, не стае сённяшняму беларускаму думанню. Мы асталіся ад Власта на дзесяцігоддзі, ад Крыўі — на вякі.

Крывія — гэта той этап нашай гісторыі, які па-ранейшаму, нягледзячы на «рэабілітацыю», ігнаруецца «грамадскаю думкаю». Інтэрпрэтатары тутэйшай мінуўшчыны з кола г. зв. «папулярызатараў», імкнучыся не да высвятлення таго, як было, а дыктуючы, як мела б быць паводле іх, прапануюць адлічваць наш радавод ад даты забойства Рагвалода і згвалтавання Рагнеды. На гэта ў свой час археолаг Эдуард Загарульскі справядліва заўважыў:

«А як быць з папярэднім перыядам гісторыі, першабытна-абшчынным ладам? Усё гэта наша гісторыя. Мы ж нашчадкі ўсяго культурнага, гістарычнага развіцця на тэрыторыі нашай рэспублікі ва ўсе часы — ад з’яўлення тут першых людзей»[210].

На жаль, высноваў з рэплікі гісторыка тыя, каму яна адрасавалася, не зрабілі дагэтуль. А крыўская ідэя дае магчымасць спазнаць свае карані, істу сябе і свайго народу — акурат ад з’яўлення першага чалавека на нашай зямлі.

Сем змешчаных тут нарысаў — тыя старонкі, якіх дагэтуль не ставала ў гісторыі нашай літаратуры, палітыкі, філасофіі. Не ўсе адназначныя, бясспрэчныя, — словы, ідэі, прамоўленыя тут, нельга далей замоўчваць. Сучаснікі ды нашыя нашчадкі, асэнсаваўшы ідэю Крыўі, прыймуць або адрынуць яе, усхваляць або зганяць, але тутэйшага чалавека яна не можа не ўразіць і пакінуць абыякавым.

  • [1] Назоў «Беларусь» пачаў пашырацца як найменне ўсяго дзвінска-дняпроўска-нёманскага краю ад канца ХIХ ст. не без уплыву з боку ідэалогіі «западно-руссизма» (Белы А. Хроніка «Белай Русі». Нарыс гісторыі адной геаграфічнай назвы. Мн., 2000. С. 189). Прынята ўважаць бадай за першага «маніфестанта» беларускай ідэі Францішка Багушэвіча, які ў прадмове да зборніка «Dudka Białaruskaja Macieja Buraczka» (Кракаў, 1891 г.) «у сярэдзіне Літвы, як тое зярно ў гарэху» змясціў «нашу зямліцу — Беларусь»: «ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак» (цыт. паводле: Багушэвіч Ф. Творы. Мн., 1991. С. 17).
  • [2] Мусім агаварыцца, што ў ХIХ ст. азначэнне «я — беларус» выступала найперш у тапанімічным значэнні, з часам напоўнілася культурна, а палітычны сэнс пачало набываць не раней за канец 10-х гадоў ХХ ст., яго ж этнічны змест дагэтуль застаецца досыць размытым. Параўн. меркаванні на гэтую тэму і звязаную з ёю праблематыку: Radzik  R. Między zbiorowością etniczną a wspólnotą narodową: Białorusini na tle przemian narodowych w Europie Środkowo-Wschodniej XIX st. Lublin, 2000. C. 168—186; Радзік Р. Беларусы (погляд з Польшчы). Мн., 2002. С. 37—42; Мяркіс В. Праблема паланізацыі і русіфікацыі ў Літве ХIХ ст. // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 3. Мн., 1994. С. 34—39; Кузьняева С. Нацыянальнае адраджэньне і нацыянальная сьвядомасьць беларусаў у першай палове ХIХ ст. // Беларускі гістарычны агляд. 1994. Т. I. Сш. 1. С. 54—65; Чаквин И., Терешкович П. Из истории становления национального самосознания белорусов (XIV — начало ХХ в.) // Советская этнография. 1990. № 6. С. 42—54; Зинкявичюс З. Восточная Литва в прошлом и настоящем. Vilnius, 1996; параўн. гэтаксама: Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХIХ і пачатку ХХ в. Мн., 1993. С. 147—148.
  • [3] M D S. Tutejsi mówiący po prostemu // Litwa. 1909. № 22. С. 316.
  • [4] Станкевіч Я. <Рэц. на:> Крывіч, месячнік літэратуры, культуры і грамадзкага жыцьця пад рэд. В. Ластоўскага. № 10 за ліпень — сьнежань 1925 г. Коўня. 124 балоны, у 16° // Станкевіч Я. Збор твораў: У 2 т. Т. I. Мн., 2002. С. 67.
  • [5] Латышонак А. Гутарка «царкоўнага старасты Янкі» з «Яськам гаспадаром з-пад Вільні» // Дзеяслоў. 2004. № 2. С. 197—198.
  • [6] Цыт. паводле перакладу К. Цвіркі: Чачот Я. Выбраныя творы. Мн., 1996. С. 216.
  • [7] Тамсама. С. 233—262.
  • [8] На жаль, К. Цвірка, каментатар выдадзенай у Менску Чачотавай спадчыны, гэтага моманту не адцямляе. Не маючы заданнем лінгвістычнага аналізу Чачотавага спісу, прапануем чытачу звярнуцца да адпаведнай літаратуры, якая дазваляе самастойна зрабіць належныя высновы. Гл., прыкл.: Лаучюте Ю. Словарь балтизмов в славянских языках. Л., 1982; Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча: У 5 т. Т. I — V. Мн., 1979 — 1986; Этымалагічны слоўнік беларускай мовы. Т. I — VIII. Мн., 1978 — 1993.
  • [9] Яна была гэткаю ж і для іншых тутэйшых польскамоўных патрыётаў, толькі пазней вырасшы ў нешта большае, параўн.: Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»… С. 104—105.
  • [10] Чачот Я. Выбраныя творы. С. 230.
  • [11] Čečiotas J. Giesmelės apie senovės lietuvius iki 1434 m. Vilnius, 1994; беларускі пераклад некаторых песняў гл.: Чачот Я. Выбраныя творы. С. 149—174.
  • [12] Сам пра сябе В. Дунін-Марцінкевіч пісаў: «Я не сніў такога цуду, // Каб, вырасшы між літвінаў, // Палюбіў беларусінаў!» (Дунін-Марцінкевіч В. Творы. Мн., 1984. С. 423)
  • [13] Тамсама. С. 212.
  • [14] Тамсама. С. 222.
  • [15] Шпилевский П. Путешествие по Полесью и белорусскому краю. Мн., 1992. С. 42.
  • [16] Тамсама. С. 98.
  • [17] Тамсама. С. 99.
  • [18] Гл., прыкл.: Янчукъ Н. Этнографическій очеркъ Бѣлоруссіи // Курс Белоруссоведения: Лекции, читанные в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 г. М., 1918 — 1920. С. 166; Азбукін М. Географія Эўропы. М. — Л., 1924. С. 261; Доунар-Запольскі М. Асновы Дзяржаунасьці Беларусі. Городно, 1919. С. 2, 13; Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992. С. 201; Смоліч А. Географія Беларусі. Мн., 1993. С. 126. У гэтых кнігах даецца амаль даслоўны пераказ поглядаў П. Шпілеўскага са шчырым да іх замілаваннем. Пры супастаўленні гэткіх развагаў з параўнальна нядаўна высветленаю балцкаю істаю беларускага народу яны набываюць зусім іншае кантэкстуальнае гучанне ды змушаюць убачыць у той чысціні прыроднага тыпу беларуса, якую прыпісваюць яму названыя аўтары, неспадзяваны навуковы грунт, пра што яшчэ будзе сказана далей.
  • [19] Гл.: Шпилевский П. Путешествие… С. 99 і наст.
  • [20] Параўн. выразы: «кривичское, русское начало», «кривичско-русские фамилии» (Тамсама. С. 134).
  • [21] Тамсама. С. 105.
  • [22] Словарь Бѣлорусскаго нарѣчія / Сост. И. Носовичемъ. СПб., 1870 (гл. уступны артыкул).
  • [23] Станкевіч Я. Беларускі слоўнік І. Насовіча і Расійская Акадэмія Навук // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. II. С. 17.
  • [24] Тамсама.
  • [25] Станкевіч Я. І. Насовіч праз назоў «Крывічы» // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. II. С. 63.
  • [26] Як і П. Шпілеўскі, І. Насовіч быў адным з першых, хто пачаў абуджаць у расійскай літаратуры цікавасць да Беларусі, але і ён, у чым трэба згадзіцца з А. Цвікевічам, бадай анічым не розніўся ад «западно-руссов» (параўн.: Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»… С. 328).
  • [27] Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи съ присовокупленіемъ и другихъ свѣдѣній къ ней же относящихся / Сост. М. Безъ-Корниловичъ. СПб., 1855. С. 240—241, 19.
  • [28] 6-й Отчетъ кандидата Станислава Микуцкаго // Извѣстія Императорской Академіи наукъ по Отдѣленію русскаго языка и словесности. 1855. Т. II. Арк. 4—7. Слуп. 112.
  • [29] Сыракомля У. Мінск // Сыракомля У. Добрыя весці: Паэзія, проза, крытыка. Мн., 1993. С. 357.
  • [30] Сыракомля У. Працы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча // Сыракомля У. Добрыя весці… С. 507.
  • [31] Цыт. паводле: Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХIХ ст. / Укл. Г. Кісялёў. Мн., 2003. С. 294.
  • [32] Бандарчык В., Чаквін І. Гістарыяграфія праблем паходжання і этнічнай гісторыі беларусаў // Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя. Мн., 1985. С. 24, 29—30; іншыя сведчанні: Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. New Jersey, 1978. С. 34—35; Белая кніга ў справе нацыянальнага назову (вып. 1) // Спадчына. 1997. № 5. С. 114—115. Восіп Турчыновіч у сваім нарысе гісторыі Беларусі (Турчиновичъ О. Обозрѣніе исторіи Бѣлоруссіи съ древнѣишихъ временъ. СПб., 1857) бадай ўпершыню выкарыстаў форму «кривскій» у выразе «Кривскія земли« (с. 79). Між іншага гэты даследнік адзначаў, што „религія Кривичей была сходна съ вѣрою Литовцевъ“ (с. 20). „Кривичи“ для яго — »это самое загадочное названіе; привевшее въ замѣшательство Шлёцера, усомнившегося даже въ славянскомъ происхожденіи Кривичей« (с. 19). Як піша В. Турчыновіч, А. Шлёцэр (Schlözer) не мог вызначыць этнічнай істы крывічоў: »были ль они, спрашиваетъ онъ, Латыши или Литовцы?«, бо „языкъ Кривичей не чисто славянскій« (с. 250). Няпэўнасць што да крывічоў выказвалася і з польскага боку, параўн.: »Krzywiczanie, Krywiczanie, Krewicze, Krywicze, Krzywicze, plemię nieoznaczonego dotąd pochodzenia, jak Jadźwingowie, stanowiło przejście od Litwy do Rusi; ich miejsce, od Smoleńska do Grodna, od Połocka do Mozyrza, zajęła dziś Ruś Biała i Czarna czyli Ruś Krywicka“ (Krzywiczanie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich / Pod red. F. Sulimierskiego, B. Chlebowskiego, Wł. Walewskiego. T. IV. W-wa, 1883. C. 806).
  • [33] „Крывіцкі вязок“ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. IV. Мн., 1997. С. 269; Конан У. Полацка-крыўская тэорыя беларускай дзяржаўнасці і культуры // Полацк: карані нашага радавода. Полацкая зямля як сацыякультурная прастора ўзнікнення і развіцця беларускага этнасу і нацыянальнай дзяржаўнасці: Міжнародная навуковая канферэнцыя (5 — 6 верасня 1995 г.). Полацк, 1996. С. 8—9; Казбярук У., Цвірка К. Энцыклапедыст з Замосця // Ельскі А. Выбранае. Мн., 2004. С. 11.
  • [34] Цыт. паводле: Латышонак А. Гутарка „царкоўнага старасты Янкі“ з „Яськам гаспадаром з-пад Вільні“. С. 203.
  • [35] Купала Я. Поўны збор твораў: У 9 т. Т. II. Мн., 1996. С. 106.
  • [36] Купала Я. Поўны збор твораў. Т. IV. Мн., 1997. С. 91; параўн. яшчэ верш 1920 г. „Пяць сенатараў“ (Тамсама. С. 79).
  • [37] Максимовъ С. Бѣлорусская Смоленщина съ сосѣдями // Живописная Россія. Отечество наше въ его земельномъ, историческомъ, племенномъ, экономическомъ и бытовомъ значеніи / Подъ общ. ред. П. Семенова. Т. III. Ч. 1—2. Литовское и Бѣлорусское Полѣсье. СПб. — М., 1882. С. 439.
  • [38] Лебедкинъ М. О племенномъ составѣ народонаселенія Западнаго края Россійской Имперіи // Записки Императорскаго Русскаго географическаго общества. 1861. Кн. 3. С. 142, 144, 150.
  • [39] У навуцы гэтыя звесткі ўжо ставіліся пад сумнеў, параўн.: Чаквин И., Терешкович П. Из истории становления национального самосознания белорусов… С. 51.
  • [40] Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. С. 35.
  • [41] Этнографическая карта Виленской губ. // Матеріалы для географіи и статистики Россіи, собранные офицерами Генеральнаго штаба. Виленская губ. / Сост. А. Корева. СПб., 1861.
  • [42] Станкевіч Я. І. Насовіч праз назоў «Крывічы». С. 63.
  • [43] Гринблат М. Белорусы: Очерки происхождения и этнической истории. Мн., 1968. С. 33.
  • [44] Цікавы факт: у 1904 г. на апытанне Віленскага рымска-каталіцкага біскупства пра нацыянальнасць святароў пробашч А. Асціловіч з Ваўкавыскага дэканату адказаў: «Имею честь почтительнейше донести, что я принадлежу к народности кривической» (Трацяк Я. Беларускае духавенства ў першай палове ХХ ст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne. 1999. № 12. С. 66).
  • [45] Папраўдзе адзіны нумар „biełaruskaha palityčna-literaturnaha miesiačnika“ „Krywičanin“ выйшаў у Вільні ў кастрычніку 1918 г. Пра выданне гл.: Ліс А. „Крывічанін“ // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. IV. С. 269—270.
  • [46] Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2 / Укл. С. Шупа. Vilnius — N. Y. — Мн. — Praha, 1998. С. 1357.
  • [47] Па заснаванні «Крывіча» В. Ластоўскі адразу ж запрашае да супрацы ў часопісе Я. Станкевіча, на што той у лісце з чэрвеня 1923 г. згаджаецца: «Прыймаю гэта з удзячнасьцяй» (Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2. С. 1395).
  • [48] Гэтае слова Власт вымаўляў з націскам на «і» (паводле: Адамовіч А. Так пяяў Салавей: Мэмуарна-камэнтатыўныя ды крытычна-тлумачальныя нататкі пра жыцьцё й творы Алеся Салаўя // Адамовіч А. Творы. N. Y., 2003. С. 426).
  • [49] Ластоўскі В. Прыгоды Панаса і Тараса // Ластоўскі В. Выбраныя творы. Мн., 1997. С. 45.
  • [50] Выйшла «Крывіча» ўсяго 12 нумароў. Рэдагаваў часопіс супольна з Властам Клаўдыюш Дуж-Душэўскі, ведамы перадусім як стваральнік бела-чырвона-белага сцягу ў якасці нацыянальнай эмблемы беларусаў. Пра фінансавую і арганізацыйную дапамогу Літоўскай дзяржавы беларусам як у Коўне, гэтак і ў Вільні ў першай палове 20-х гадоў гл.: Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 8. С. 210—213, 221, 226—229, 233; № 9. С. 218 (Властавы сведчанні на допыце ў АДПУ БССР у 1930 г.). Паводле характарыстыкі А. Адамовіча, «»Крывіч«выдаваўся ў дэмакратычнай Літве й быў голасам антыбальшавіцкай апазыцыі« (Адамовіч А. Супраціў саветызацыі ў беларускай літаратуры (1917 — 1957) // Адамовіч А. Творы. С. 187).
  • [51] Ластоўскі В. Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. Kaunas, 1924. С. VII.
  • [52] Ластоўскі В. Што спрыяе разросту і ўпадку народаў і дзяржаў // Беларуская думка ХХ ст.: Філасофія, рэлігія, культура (анталогія) / Укл. Ю. Гарбінскі. W-wa, 1998. С. 41—42.
  • [53] Станкевіч Я. Да назову «Крывічы», «Крывія» // Студэнская думка. 1924. № 1. С. 13—14.
  • [54] Станкевіч Я. <Рэц. на:> Крывіч… С. 64.
  • [55] Ластоўскі В. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь» // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 384—385.
  • [56] Урад БНР на чале з В. Ластоўскім у заяве з 26 студзеня 1921 г. дэклараваў, што «ўсе народныя сімпатыі цалкам на баку гістарычнага саюза з Літвой» (цыт. паводле: Ціхаміраў А. Беларусь у сістэме міжнародных адносін перыяду пасляваеннага ўладкавання Еўропы і польска-савецкай вайны (1918 — 1921 гг.). Мн., 2003. С. 343).
  • [57] Гл.: Ластоўскі В. <Ліст> І. Іонінасу // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 440—442; параўн.: Цьвікевіч І. Банкроцтва беларускай эмігранцкай акцыі ў Літве // Полымя. 1923. № 3—4. С. 81—85.
  • [58] Маецца на ўвазе Літоўская Рэспубліка. Гл. гэтаксама рэзалюцыю Другой Беларускай нацыянальна-палітычнай нарады ў справе беларуска-літоўскіх дачыненняў: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2. С. 1630—1631.
  • [59] Тамсама. С. 1629.
  • [60] Ластоўскі В. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь». С. 384—385.
  • [61] Цьвікевіч А. Пяць год (беларусы ў Латвіі) // Савецкая Беларусь. 1926. 12 верасьня.
  • [62] <Зінук М.> Беларусы ў Латвіі // Раніца. 1941. № 26; параўн.: Станкевіч Я. Латыскі шовінізм // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. I. С. 60.
  • [63] Параўн.: “У адпаведнасці з гідранімічнымі звесткамі і пазнейшай этнаграфічнай карцінай „лецкія“ элементы адзначаныя ў Віцебскай, Смаленскай, Калужскай, Маскоўскай, Цвярской, Пскоўскай губ. Размяшчэнне такіх астраўкоў у выглядзе перарывістага ланцужка дазваляе, відаць, рэканструяваць для нейкага ранейшага часу неперарыўнасць умоўна кажучы „латышскага элементу“ Балтыі і Славіі„ (Топоров В. К 800-летию основания Риги // Балто-славянские исследования. 2002. Т. XV. С. 12).
  • [64] Райніс Я. Беларускае пытанне (прамова на сейме) // Райніс Я. Выбранае. Мн., 1993. С. 443—445.
  • [65] Ластоўскі В. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь». С. 386.
  • [66] Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2. С. 1494, 1612. К. Езавітаў урэшце стаў прыхільнікам крыўскай ідэі. Параўн. ягоныя вершы «Даўгая-Даўгава» («Спытай у латыша, — // Назовы старыя ён добра памятае! // Мяне Даўгава называе, // Цябе ж заве крывіч ці крыўс») і «Благаславенне на бойку» («Дняпро, Дзьвіна, бацькі плямён крывіцкіх, // На бераг ваш імкнецца польскі бот! // „Ратуючы Эўропу з хмараў бальшавіцкіх“, // Крывёй крывіцкай хочуць ўскрывяніць чарот!„) (цыт. паводле: Крывіцкія руны: Беларускія пісьменнікі Латвіі / Укл. C. Панізьнік. Мн., 2003).
  • [67] Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2. С. 1609.
  • [68] Тамсама. С. 1621.
  • [69] Казлоўскі М. «Нашчадак слаўных крывічоў» // Куфэрак Віленшчыны. 2001. № 2. С. 15—16.
  • [70] Параўн.: В. Л. Аб патрэбе стылю у жыцьці народу // Наша Ніва. 1911. № 41.
  • [71] Конан У. Валхвец беларускага фундаменталізму // Крыніца. 1994. № 8. С. 26.
  • [72] А. Адамовіч пра В. Ластоўскага. Гутарка супрацоўніка «НН» Сяргея Шупы з Антонам Адамовічам, якая адбылася 10 лютага 1992 г. у Ню-Ёрку і ў якой бралі ўдзел Вітаўт Кіпель і Антон Шукелойць // Наша Ніва. 1993. № 17. Паводле іншых звестак, арганізацыю гэтую заснаваў А. Адамовіч разам са сваім сябрам Арсенем Дэкерам у малодшых класах сярэдняй школы, суполка іхная менавалася «крыўскай» не без уплыву ідэяў, прапагандаваных праз часопіс «Крывіч» (Юрэвіч Л. Патрыёт крыўскае дзяржавы // Спадчына. 2001. № 4. С. 17).
  • [73] Гаворка, мабыць, пра Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд, які адбыўся ў Менску ў лютым 1926 г.
  • [74] Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі. Т. I. Кн. 2. С. 1608.
  • [75] Гл.: Байкоў М., Некрашэвіч С. Беларуска-расійскі слоўнік. Мн., 1925 (1926). С. 152; Некрашэвіч С., Байкоў М. Расійска-беларускі слоўнік. Мн., 1928. С. 15. Цікава, што пад псеўданімам Мікола Крывіч публікаваўся адзін з аўтараў названых слоўнікаў Мікалай Байкоў.
  • [76] Станкевіч Я. Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік. N. Y., б/г. С. 590. Для «белоруса» Я. Станкевіч прапануе тэрміны «крывіч» і «крывічанін», для называння «совокупности всего подлинно великолитовского (белорусского)» — «крывіччына», а «Белорусь», або «Великолитва» ў яго — «Крывіччына» і «Крывічы».
  • [77] Кіпель Я. Эпізоды. N.Y., 1998. С. 112.
  • [78] Верашчака Ю. Расійскія вучоныя аб Крывічах (выпіскі) // Крывіч. 1923. № 5. С. 45.
  • [79] Верашчака Ю. Аб найменьнях — «Гуды», — «Крывічы», — «Русь»: Гісторыка-крытычны нарыс // Крывіч. 1923. № 1. С. 23—24.
  • [80] Paszkiewicz H. The Origin of Russia. London, 1954; Максімовіч Р. Гістарычная канцэпцыя Вацлава Ластоўскага ў працах сучасных гісторыкаў // Тумаш В. Выбраныя працы. Мн., 2002. С. 99—113; Белы А. Хроніка «Белай Русі»…; Марзалюк І. Ад этнасу да нацыі // Гістарычны альманах. 2002. Т. VII. С. 145—174; Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага й гістарычны тэрмін «Літва» (у парадку дыскусіі) // Запісы <Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва>. 1964. Кн. 3. С. 78—89; Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. С. 19—22, 26—33.
  • [81] Ластоўскі В. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь». С. 373.
  • [82] Ластоўскі В. Падручны Расійска-Крыўскі (Беларускі) слоўнік. С. II.
  • [83] Працы Акадэмічнае Конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (14 — 21 лістапада 1926 г.) / Пад рэд. С. Некрашэвіча і Ў. Ігнатоўскага. Мн., 1927. С. 254.
  • [84] Ластоўскі В. Крыўскі варыянт быліны аб Іллі Мурамцы // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 345.
  • [85] Тамсама. С. 343.
  • [86] Ластоўскі В. <Ліст> Адаму Багдановічу // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 445 (цыт. у перакладзе з расійскай мовы). Як адметныя беларускія з’явы В. Ластоўскі адзначаў цыкл валачобнай абраднасці, «крывыя вечары», своеасаблівую арнаментыку і касцюм, якія ўважаў за пазычанні з Захаду (Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 8. С. 222), хаця папраўдзе яны тутэйшыя з паходжання ды маюць аналогіі ў Літве і Латвіі. Тое ж трэба сказаць і пра адзначаны Властам доўгагаловы антрапалагічны тып беларусаў (Ластоўскі В. <Ліст> Адаму Багдановічу // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 448).
  • [87] Працы Акадэмічнае Конфэрэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі… С. 264.
  • [88] Параўн.: «Велікарусы, гэта мешаніна варагаў, крывічоў, украінцаў на 999/1000 фінаў і татараў, выдаюць сябе за „истинно славян“ і крычаць аб сваім славянскім прызванні (параўнай пажаданне Пушкіна, каб усе славянскія руччы зліліся ў рускім (маскальскім) моры)» (Ластоўскі В. Аб «славянстве» маскалёў // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 391—392).
  • [89] Ластоўскі В. <Ліст> В. Андэрсану // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 436—437 (цыт. у перакладзе з расійскай мовы). Усведамляць супольнасць лёсаў і тыпалагічную тоеснасць культур ды светаглядаў прыбалтыйскіх народаў і беларусаў пачынаюць і сучасныя мысляры, параўн.: “Самабытнасць жа беларускага народу (і, здаецца, таксама літоўскага, латышскага і эстонскага) у тым, што ён не далучыўся ні да аднога з <…> палярных <„заходняга“ або „ўсходняга“> тыпаў цывілізацыі, не прыняў іх месіянства„ (Конон В. О белорусской идее // Нёман. 1993. № 3. С. 129 (цыт. у перакладзе з расійскай мовы)).
  • [90] Власт. Пачатны летапіс аб крывічох у асьвятленьні гістарычнай крытыкі // Крывіч. 1925. № 2. С. 61.
  • [91] Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 223—224.
  • [92] Ластоўскі В. Патрыятычны малітвеннік // Ластоўскі В. Выбраныя творы. С. 423—424.
  • [93] Тамсама. С. 423.
  • [94] Цыт. паводле: Краса і сіла: Анталогія беларускай паэзіі ХХ ст. / Скл. М. Скобла. Мн., 2003. С. 186.
  • [95] Кіпель Я. Эпізоды. С. 117—118; гл. таксама: Зэт. Перасьлядаваньне Беларусаў бальшавікамі // Раніца. 1941. № 15; Лыч Л. Яўрэйская інтэлігенцыя і міжваенная беларусізацыя // Беларусіка = Albaruthenica. Вып. 4. Мн., 1995. С. 99—100. Рэзка, але трапна характарызуе С. Вальфсона Б. Сачанка: «С. Вальфсон проста знішчаў, палітычна дыскрэдытаваў, абліваў памыямі ўсіх дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху», «С. Вальфсон, а разам з ім і іншыя адмаўлялі беларусам права мець свае якія б там ні было традыцыі, святы, мець сваю гісторыю, культуру, мову, літаратуру. Нават быць патрыётамі, любіць свой край, сваю зямлю» (Сачанка Б. Сняцца сны аб Беларусі…: Літаратурна-крытычныя артыкулы, інтэрв’ю. Мн., 1990. С. 190, 191).
  • [96] Гл., прыкл.: Вальфсон С. Патрыёты «крыўскай дзяржавы» // Палеская праўда. 1930. № 300. Пры канцы гэтага артыкулу С. Вальфсон пафасна дэкларуе: «Мы будзем сумленна і настойліва будаваць Беларускую Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку, якую хацелі здрадзіць і прадаць паны-патрыёты „крыўскай дзяржавы“».
  • [97] «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэволюцыі. Т. I / Пад рэд. С. Вольфсона. Мн., 1931. Сімвалічна, што ў тым жа 1931 г. С. Вальфсон становіцца дырэктарам Інстытуту філасофіі і права Беларускай Акадэміі навук. Што да самой кнігі, дык ініцыятыва яе напісання ішла згары, пра што сведчыць спецыяльная рэзалюцыя бюро ЦК КП(б)Б, прынятая на пачатку снежня 1930 г. з загадам «мабілізаваць для гэтай мэты шэраг навуковых работнікаў, максімальна разгрузіўшы іх ад іншай работы». Цікава, што роўна праз год у пастанове ЦК і ЦКК КП(б)Б гаварылася, што нельга дапускаць пашыраныя ў кнізе «насмешлівыя і пагардлівыя адносіны да раду „дробязей“ нацыянальнай культуры, быту і г. д.», а сама кніга была абвешчаная адной з «вылазак» вялікадзяржаўнага шавінізму (На крутым павароце: Ідэолага-палітычная барацьба на Беларусі ў 1929 — 1931 гг.: Дакументы, матэрыялы, аналіз / Скл. Р. Платонаў. Мн., 1999. С. 298, 347).
  • [98] Выклад гэтай цікавай, але шмат у чым надуманай тэорыі гл.: Касьпяровіч М. Валатоўкі і зьвязаныя з імі перажыткі (першапачатковыя вынікі дасьледваньня) // Наш Край. 1929. № 6—7. С. 84—89. На допыце ў АДПУ БССР у 1930 г. Власт сведчыў, што тэму «Волаты» ён сам быў прапанаваўшы распрацоўваць свайму аспіранту М. Каспяровічу (Справа Вацлава Ластоўскага // Маладосць. 1993. № 9. С. 225); больш падрабязна пра гэта гл.: Бабровіч Л., Шпілеўскі І., Грынблят М., Ляўданскі А. Этнографія. Музэйная справа // «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэволюцыі. Т. I. С. 3—18 (151—166). І. Бабровіч разам са сваймі суаўтарамі выснаўляе, што «»волацкая«тэорыя ў нацдэмаў па сутнасьці зьяўлялася «крыўскай тэорыяй»« (Тамсама. С. 18 (166)).
  • [99] Параўн.: Нікольскі Н. Устаноўкі і мэтоды беларускай нацдэмаўскай этнографіі (Працы Сэкцыі Этнографіі <Беларускай Акадэміі Навук>. Вып. IV). Мн., 1933.
  • [100] Наконадні пагрому з’явіўся аб’ектыўны артыкул з крытыкаю тэорыі паходжання беларусаў ад легендарных волатаў: Ясінскі А. Два словы аб волатах: да проблемы першапачатковага насельніцтва Беларусі // Запіскі Аддзелу Гуманітарных Навук <Беларускай Акадэміі Навук>. 1929. Кн. 8. Працы Клясы Гісторыі. Т. III. С. 1—18 (199—216). З іроніі лёсу на гэты тэкст на пачатку 30-х гадоў і пазней любілі спасылацца Вальфсонавы „вучні“. Цікаўна гэтаксама, што з выкарыстаннем матэрыялаў рэпрэсаваных даследнікаў, між іншага М. Каспяровіча, у 1945 г. (!) быў апублікаваны тэкст, у якім „крамольная“ тэма волатаў была нечакана рэабілітаваная, гл.: Бараг Л. Да пытання аб волатах-асілках старажытных беларускіх паданняў // Полымя. 1945. № 10. С. 103—112. Л. Бараг выкладае назіранні пра тоеснасць беларускіх, літоўскіх, латышскіх ды іншых індаеўрапейскіх паданняў пра волатаў. З найноўшага на гэтую тэму параўн.: Іваноў С. Волаты — міф або рэальнасць? // Беларускі гістарычны часопіс. 1999. № 3. С. 63—65.
  • [101] Бабровіч Л., Шпілеўскі І., Грынблят М., Ляўданскі А. Этнографія. Музэйная справа. С. 29—30 (177—178).
  • [102] Гринблат М. К происхождению белорусской народности (по поводу теории субстрата) // Советская этнография. 1968. № 5. С. 79—92. Пазней М. Грынблат усё ж быў змушаны прызнаць рацыю В. Сядова, параўн.: Грынблат М. Беларуска-латышскія сувязі ў тапаніміі і антрапаніміі БССР // Беларуская анамастыка. Мн., 1977. С. 43.
  • [103] Гринблат М. К вопросу об участии литовцев в этногенезе белорусов // Вопросы этнической истории народов Прибалтики по данным археологии, этнографии и антропологии (Труды Прибалтийской объединенной комплексной экспедиции. Вып. 1). М., 1959; Гринблат М. Белорусы… С. 144—167.
  • [104] Гринблат М. Белорусы… С. 34.
  • [105] Цалкам тоесныя тэксты з крытыкаю „волата-крыўскай“ ды іншых тэорыяў самабытнасці беларусаў мы бачым у Бандарчыкавых працах 1972 і 1999 г.: Бандарчык В. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі. Мн., 1972. С. 71 і наст.; <Бандарчык В.> Беларусы: У 8 т. Т. III. Гісторыя этналагічнага вывучэння. Мн., 1999. С. 297 і наст.
  • [106] Параўн.: История БССР: Краткий курс. Ч. 1 (с древнейших времен до конца XVIII  в.). Макет (на правах рукописи). Мн., 1948. С. 89; Перцаў В. Метады і прынцыпы работы над курсам „Гісторыі БССР“ // Матэрыялы юбілейнай сесіі Акадэміі навук БССР. Студзень 1949 г. Мн., 1950. С. 61 і наст. (не абыходзіцца тут без прэтэнзіяў да канцэпцыі »выдуманай Ластоўскім Крыўскай дзяржавы або «Крыўі»»); Михнюк В. Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919 — 1941 гг.). Мн., 1985. С. 161 і наст. (В. Ластоўскі называецца «наиболее одиозной фигурой на буржуазно-националистическом небосклоне Белоруссии»).
  • [107] Пьянков А. Происхождение общественного и государственного строя Древней Руси. Мн., 1980. С. 158—165.
  • [108] Дзеля справядлівасці адзначым, што А. П’янкоў паспеў адзначыцца і ў «вайне» з «нацыяналістамі», параўн.: Пьянков А. Происхождение белорусского народа: Стенограмма публичной лекции, прочитанной в августе 1948 г. в г. Минске. Мн., 1948. С. 12.
  • [109] Пилипенко М. Возникновение Белоруссии: новая концепция. Мн., 1991. С. 123. Аднак і М. Піліпенка, на жаль, не наблізіўся да развязання праблемы паходжання беларусаў. У крытычнай зацемцы на Піліпенкаву працу Міхаіл Спірыдонаў лаканічна адзначае: «Частка важных палажэнняў „новай канцэпцыі“ супярэчлівая і недастаткова аргументаваная і таму выклікае сумненні ў адпаведнасці гістарычнай праўдзе» (Спірыдонаў М. Пошукі беларусаў і Беларусі // Звязда. 1992. 20 сакавіка).
  • [110] Кніжнік Ярыла (да шэсьдзесятгодзьдзя Вацлава Ластоўскага) // Беларуская Газэта. 1943. 20 кастрычніка; Езавітаў К. Вацлаў Ластоўскі // Новы Шлях. 1943. № 20. С. 12—13. Пры гэтым, трэба меркаваць, апрача публікацыяў у прэсе, юбілей Власта адзначаўся і культурнымі імпрэзамі, праўда, бывала, са спазненнем. Прыкл., у Слоніме вечар памяці «вялікай постаці у змаганьні за лепшую долю Крывіцкага Народу», як быў ахарактарызаваны В. Ластоўскі, адбыўся ажно 16 красавіка 1944 г. (А. Вечар прысьвечаны памяці В. Ластоўскага // Слонімская Газэта. 1944. 9 траўня).
  • [111] Крывічы і беларусы // Беларуская Газэта. 1943. 20 кастрычніка.
  • [112] Škielonak M. Biełaruś — Litva — Kryvija // Раніца. 1941. № 5 — 1942. № 2; гл. яшчэ: Z-a. Biełaruś (byłaja Kryvija) // Раніца. 1940. № 3; гэты нарыс друкаваўся з працягам, але далей пад іншым назовам: Karotki narys historyi Biełarusi // Раніца. № 4, 5, 7 (па нашай тэме, насуперак чаканням, анічога тут не знаходзім). Гэты ды іншыя цытаваныя тут Шкялёнкавы тэксты (дагэтуль амаль невядомыя шырокаму колу чытачоў) цяпер сабраныя пад адной вокладкай: Шкялёнак М. Беларусь і суседзі: Гістарычныя нарысы. Białystok, 2003.
  • [113] Ш<кялёнак>. Аб нашым нацыянальным назове // Раніца. 1941. № 3.
  • [114] Часлаў Б. Да гісторыі нацыянальнага ўсьведамленьня // Беларуская Газэта. 1942. 29 лістапада.
  • [115] «Крывіч». Бэларускі духовы потэнцыял // Раніца. 1941. № 13. Цікаўна, што тэкст гэты з’явіўся ў друку 30 чэрвеня, г. зн. акурат праз тыдзень па ўваходзе нямецкага войска на тэрыторыю Беларусі.
  • [116] Пад клічам крывіцкае стыхіі // Раніца. 1944. № 6.
  • [117] Раніца. 1944. № 19.
  • [118] А. Лойка: «Улада культывуе бездухоўнасьць» // <Перадача «Вольная студыя» / Гутарыў М. Скобла> // http://www.svaboda.org/news/articles/2003/08/20030819151052.asp (2003. 19 жніўня)
  • [119] Станкевіч Я. Курс гісторыі Крывіі-Беларусі. Praha, 1941. Гэтая ды іншыя цытаваныя і згадваныя тут Станкевічавы гістарычныя штудыі (дагэтуль малавядомыя шырокаму колу чытачоў) цяпер сабраныя пад адной вокладкай: Станкевіч Я. Гістарычныя творы. Мн., 2003.
  • [120] Паводле А. Адамовіча, менавіта Я. Станкевіч вытварыў форму «Крыўя», якую следам за мовазнаўцам карыстаў паэт Алесь Салавей, а пасля, маўляў, Я. Станкевіч ад свайго «неалагізму» адмовіўся (Адамовіч А. Так пяяў Салавей… С. 426—427). Але, магчыма, у Адамовічавых словах ёсць нейкая недакладнасць, бо паралельнае выкарыстанне формаў Крывія і Крыўя, паводле нашых назіранняў, здаецца, ідзе ад 20-х гадоў ХХ ст. Меркаванне пра штучнасць формы Крыўя нельга прызнаць бясспрэчным. Тут можна прывесці прыклад з назовам Іўе (размоўная форма можа быць і Іўя). Гэтае паселішча, размешчанае на этнічных літоўскіх землях паўночна-заходняй Беларусі, у літоўскіх гаворках вядомае як Вія, Івія і Іўя.
  • [121] Пра тое, што аўтахтоннымі насельнікамі Беларусі былі балты (літвіны), у расійскай навуцы было вядома ад канца ХIХ ст., параўн.: Кочубинскій А. Территорія доисторической Литвы // Журналъ Министерства Народнаго Просвѣщенія. Отдѣлъ наукъ. 1897. Январь. С. 60—94 (асабліва с. 68); Погодинъ А. Изъ исторіи славянскихъ передвиженій. СПб., 1901. С. 92 і наст. Беларуская навука нібы прыняла гэты погляд, але з розных прычын не развіла далей, параўн.: Довнар-Запольский М. История Белоруссии. Мн., 2003. С. 17 і наст.; Пичета В. Ранняя исторія бѣлорусскаго племени // Курс Белоруссоведения… С. 4; Анучинъ Д. Къ вопросу о бѣлорусской территоріи // Курс Белоруссоведения… С. 93—94; пераважна канстатавалася догма пра асіміляцыю «беларусамі» ятвягаў (ды зрэдчас згадвалі пра голядзь): Ластоўскі В. Кароткая гісторыя Беларусі. Мн., 1992. С. 7; Янчукъ Н. Этнографическій очеркъ Бѣлоруссіи. С. 166; Шчакаціхін М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Мн., 1993. С. 12—13 і наст.; Пьянков А. Происхождение белорусского народа… С. 13; Аб паходжанні беларускага народа: Скарочаная стэнаграма лекцыі старшага навуковага супрацоўніка Акадэміі Навук БССР Канстанцінава Ф., прачытанай у Доме партыйнай асветы ў г. Мінску. Мн., 1946. С. 16.
  • [122] Станкевіч Я. Крыўя-Беларусь у мінуласьці (адбітка зь «Менскае Газэты» з 12. ХI. 41 — 31. I. 42). Мн., 1942. С. 3—4. Гэтая кніга не раз будзе зганеная. М. Грынблат называе яе «бредовыми „очерками“„: “В ней всю историю Белоруссии Станкевич излагает в духе „кривской теории“ с заметным креном в сторону расизма„ (Гринблат М. Белорусы… С. 34). У вайну з нямецкага боку зрэдчас гучалі меркаванні, што беларусы, нягледзячы на сваю славянскую мову, — народ нардычнай расы, у этнагенезе якога меў удзел балцкі элемент, параўн. артыкул нейкага В. Эсэна ў адным з рыжскіх выданняў: Ostland. 1944. № 8 (паводле: Туронак Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй. Мн., 1993. С. 222). Цікава, што Вільгельм Кубэ, уважаючы беларусаў за “частку спрадвечных славянаў„, тым не менш, прызнаваў: “На працягу больш за тысячы год беларусы захавалі элемэнт здаровае нардычнае крыві. З вонкавага выгляду яны істотна розьняцца, асабліва на вёсцы, ад палякоў і расейцаў» (Кубэ В. Беларусы — не расейцы // Беларуская Газэта. 1942. 8 ліпеня). (Зацем рэд.)
  • [123] Шкялёнак М. Уступ да студыяў над гісторыяй Беларусі // Калосьсе. 1938. Кн. 2. С. 167—171.
  • [124] Шкелёнак М. Тэрыторыя й дагістарычныя насельнікі Беларусі // Раніца. 1942. № 27.
  • [125] Škielonak M. Biełaruś — Litva — Kryvija // Раніца. 1941. № 8.
  • [126] Тамсама; Шкялёнак М. Да мэтодолёгіі гісторыі Беларусі // Раніца. 1942. № 36.
  • [127] Раніца. 1942. № 34—35.
  • [128] Думка пра балцка-фінскае паходжанне латышоў не новая, між тым, меркаванне (як пасля высветлілася — памылковае) пра ўдзел фінаў у этнагенезе беларусаў (і літвіноў) стала культывавацца гэтаксама досыць даўна, параўн.: Сѣверо-Западный Край Имперіи, въ прежнемъ и въ настоящемъ видѣ // Журналъ Министерства Внутреннихъ Дѣлъ. 1842. Февраль. Кн. 2. С. 213—215; Пичета В. Ранняя исторія бѣлорусскаго племени. С. 4—5; Анучинъ Д. Къ вопросу о бѣлорусской территоріи. С. 93—94; Шчарбакоў В. Нарыс гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1934. С. 34; Łowmiański H. Studia nad dziejami Wielkiego Księstwa Litewskiego. Poznań, 1983. C. 16 і наст.
  • [129] Шкелёнак М. Тэрыторыя й дагістарычныя насельнікі Беларусі // Раніца. 1942. № 28.
  • [130] Гл., прыкл.: Станкевіч Я. Кароткі начырк гісторыі Крывіч-Беларусі // Веда. 1951. Люты — сакавік. С. 33—37; Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі; Станкевіч Я. Крывіччына ў «Толков’ым словар’у живаго великорускаго языка» В. Даля // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. I. С. 533—534; Станкевіч Я. Аканьне — балцкая рыса ў мове вялікалітоўскай // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. II. Мн., 2002. С. 392—422.
  • [131] Брага С. Балцкі элемэнт пры паўстаньні сучаснага беларускага народу // Тумаш В. Выбраныя працы. С. 25—36.
  • [132] Гл.: Будзька Ч. Балцкая тэорыя сьпераду й ззаду // Бацькаўшчына. 1961. № 7; Брага С. Балцкія перапалохі // Бацькаўшчына. 1961. № 23; Мікалаеня В. Балцкая тэорыя згары // Беларуская думка. 1961. № 2. С. 11—13.
  • [133] Абецадарскі Л. У святле неабвержных фактаў. Мн., 1969. С. 9, 16. З’яўленне кнігі Л. Абэцэдарскага было выкліканае, як можна меркаваць, публікацыяй асобным выданнем адмысловай рэцэнзіі на «Историю БССР» (Менск, 1954 г.): Станкевіч Я. Савецкае хвальшаваньне гісторыі Беларусі. München, 1956. У гэтай сваёй працы Я. Станкевіч адразу ж зацямляе, што аўтары «Истории БССР» «бязь ніякіх довадаў, a priori ўважаюць, што Беларусы славянскага паходжаньня» (с. 8), ды паказвае, што балты мелі вызначальную ролю ў фармаванні беларусаў. Між іншага, у водгуку на брашуру Л. Абэцэдарскага Паўла Урбан зацямляе, што «балцкая тэорыя» — «гэта ніякі ня „вымысел“ нейкіх „беларускіх нацыяналістых“„, а навукова абгрунтаваная яшчэ ад канца ХІХ ст. канцэпцыя, што толькі “зь нейкіх незразумелых прычынаў <…> не распрацоўваецца ў БССР» (Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў (у сувязі з брашурай Л. Абэцэдарскага). München — N. Y., 1972. С. 11).
  • [134] Цыт. паводле: Краса і сіла… С. 220.
  • [135] Белая кніга ў справе нацыянальнага назову… С. 102.
  • [136] Тамсама. С. 123. Раіса Жук-Грышкевіч успамінала пра А. Адамовіча«Ён быў Крывічом, хацеў, каб мы пазбавіліся ў сваім найменьні накінутае нам, як ён казаў, »рашкі«, — „Bela-russia“„ (паводле: Юрэвіч Л. Патрыёт крыўскае дзяржавы. С. 30). Л. Юрэвіч зацямляе, што менавіта А. Адамовічу “наканавана было працягнуць справу Вацлава Ластоўскага ва ўсіх галінах, дзе вёў рэй неадменны сакратар Адраджэння: у палітыцы, гісторыі, літаратуры, моваведзе, прыгожым пісьменстве, выдавецкай дзейнасьці. У справе адраджэньня Крывіі» (Юрэвіч Л. Антон Адамовіч: Біяграфічна-крытычны нарыс // Адамовіч А. Творы. С. V).
  • [137] А. Адамовіч пазней пісаў, што ў часе прымусовай рэпатрыяцыі нараджэнцаў Беларусі ў СССР тэрмін «крывіч» выкарыстоўваўся як «выратавальны знак», «бо ані брытыйцы, ані савецкія прадстаўнікі ня ведалі, што за людзі гэта былі крывічы» — і людзі, маўляў, уратоўваліся ад гвалтоўнага вывазу на Усход (паводле: Юрэвіч Л. Патрыёт крыўскае дзяржавы. С. 31). У інтэрпрэтацыі аднаго з праціўнікаў тэрміну «крывіч» усё выглядала гэтак, што «купка прапольскіх каталікоў-апартуністаў, выкарыстоўваючы небясьпечнае становішча беларускіх эмігрантаў, якім пагражала прымусовая рэпатрыяцыя проста ў Сібір, вырашылі захапіць у свае рукі кіраўніцтва над беларускім жыцьцём на чужыне і праводзіць сваю палітыку апалячваньня і прывярненьня беларусаў на вуніяцтва» (Шнэк-Случанскі У. Споведзь нацыяналіста // Спадчына. 2001. № 4. С. 120).
  • [138] Гардзіенка А. Паваенная беларуская эміграцыя і «Хроніка» Міколы Панькова // Панькоў М. Хроніка беларускага жыцьця на чужыне (1945 — 1984). Мн., 2001. С. 296; Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне. 1945 — 1950. N. Y. — Białystok, 1994. С. 84.
  • [139] Максімюк Я. Аднаўленьне Рады БНР пасьля Другое Сусьветнае вайны // Запісы <Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва>. 2001. Вып. 25. С. 43.
  • [140] Як адзначае даследнік праблемы Я. Максімюк, мянушка «крывічы» ўжывалася самымі яе носьбітамі з гонарам, тым часам як імя «зарубежнікі» мела адмоўную афарбоўку ды было навязанае апанентам іхнымі праціўнікамі (Максімюк Я. Беларуская гімназія імя Янкі Купалы… С. 86).
  • [141] Гардзіенка А. Паваенная беларуская эміграцыя і «Хроніка» Міколы Панькова. С. 297.
  • [142] «Зарубежнікі» актыўна процідзеялі «крывічам», параўн. антыкрывіцкія выданні: Стукаліч Ю. Адкрыты ліст да беларускай грамадзкасьці. Michelsdorf, 1947; Ці доўга будзем цярпець зьдзек і гвалт (агляд прэсы). <Нямеччына>, 1948; Характарыстыкі «крывічоў» і іх прыбочнікаў. <Эміграцыя>, 1948 <машынапіс>; Chto takija kryvičy? <Эміграцыя>, 1949; Асіпчык А. Адказ крывіцкім ганібалам. Chicago, 1955; Прадуха А. На крывіцкім панадворку. London, 1956; <Астроўскі В.> Paškvilantam na pamiatku. London, 1966 (паводле: Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе. Асобныя выданьні: Бібліяграфія / Скл. З. і В. Кіпелі. N. Y. — Мн., 2003. С. 72, 81, 89, 106, 159, 175, 267)
  • [143] Бушлякоў Ю. Ян Станкевіч як ідэоляг беларускага моўнага пурызму // Станкевіч Я. Збор твораў. Т. II. С. 550.
  • [144] Ляднёва А. Крывіцкае (беларускае) навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. IV. С. 268—269; Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002. С. 38.
  • [145] Хмара С. Аб багох крывіцкіх сказы (беларуская міталёгія). Toronto, 1986. Гэтая кніжыца выдавалася ў 1945, 1947 гг. па-нямецку, у 1946, 1948 гг. па-беларуску.
  • [146] Параўн.: Panucevič V. Žamojdź i Litva. Roznyja krainy i narody. T. I. Chicago, 1953 — 1954; Пануцэвіч В. З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы. Т. I. Назовы й архэалёгія. Chicago, 1965. Пануцэвічавы «штудыі» нагадваюць выдумкі расійскіх «гісторыкаў» пачатку ХІХ ст., якія, карыстаючыся выразам І. Барычэўскага, «здравая логика должна признать чистою фантазіею» (Боричевскій И. Изслѣдованіе о происхожденіи, названіи и языкѣ Литовскаго народа // Журналъ Министерства Народнаго Просвѣщенія. 1847. Ч. 56. С. 278).
  • [147] Станкевічавы тлумачэнні гл.: Скарыніч Б. Выясьненьне // Юрэвіч Л. Літаратурны рух на эміграцыі. С. 154—158. Перайначванне літаратурных твораў на «крывіцкі капыл» пачалося за часоў нямецкай акупацыі. Гэтак, славутая Багдановічава «Пагоня» загучала па-новаму яшчэ ў 1942 г. (гл.: Беларуская Газэта. 1942. 24 траўня)
  • [148] Сільнова Л. Крышталёвы сад: Маніфэст транслінгвізму і псыхадэлічнага літаратуразнаўства // Фрагмэнты. 2000. № 3—4. С. 264.
  • [149] Гл.: Пашкевіч А. Зваротныя дарогі: Проза беларускай эміграцыі ХХ ст. Białystok, 2001. С. 70—72; Белая кніга ў справе нацыянальнага назову… С. 115—116; Ластоўскі В. Аб назовах «Крывія» і «Беларусь». С. 383.
  • [150] Краса і сіла… С. 124.
  • [151] Гл. верш «Прысяга»: Арсеннева Н. Выбраныя творы. Мн., 2002.
  • [152] Гл. верш «Крывічом»: Краса і сіла… С. 324.
  • [153] Тамсама. С. 522.
  • [154] Тамсама. С. 778.
  • [155] Зарэцкі М. Крывічы // Полымя. 1929. № 4. С. 15; часава бліжшая публікацыя: Зарэцкі М. Збор твораў: У 4 т. Т. IV. Мн., 1992. С. 6—32.
  • [156] Платонаў Р. Лёсы: Гісторыка-дакументальныя нарысы аб людзях і малавядомых падзеях духоўнага жыцця ў Беларусі 20 — 30-х гадоў. Мн., 1998. С. 75.
  • [157] На крутым павароце… С. 171—172. Свой раман М. Зарэцкі пачынаў характэрным эпіграфам з верша тагачаснага паэта-футурыста Паўлюка Шукайлы “На Беларусі // вада з крыві, // палеткі з курганоў і крыжоў», але цэнзура яго выкрасліла (паводле: Рублевская Л. Не стреляйте в футуриста // Советская Белоруссия. 2004. 1 декабря).
  • [158] Калюга Л. Творы. Мн., 1992. С. 465, 471, 473—474.
  • [159] Жылка У. Выбраныя творы. Мн., 1998. С. 162—163.
  • [160] Тамсама. С. 76.
  • [161] Геніюш Л. Выбраныя творы. Мн., 2000. С. 41, 107, 46, 48, 57.
  • [162] Туга па Радзіме: Паэзія беларускай эміграцыі / Укл. Б. Сачанка. Мн., 1992. С. 531—532.
  • [163] Параўн. радкі з Барадулінавага верша, прысвечанага Першаму з’езду Беларускага народнага фронту за перабудову «Адраджэньне», што адбыўся ў 1989 г. у Вільні: «Я вітаю // Твой Першы з’езд // У літоўска-крывіцкай Вільні. // З годных местаў // Твой склаўся змест, // Бо не выправілі правільні, // Што хацелі на свой капыл // Крывіча абчасаць і знеміць, // Паабтрэсшы заезджы пыл, // Беларус мусіць жыць і кеміць! // О, Літоўскі Народзе, // Здавён // Поруч нашы харугвы і пікі. // Нашу крэўнасць не возьме // скон — // Асвяціў яе Вітаўт Вялікі!» (Літаратура і мастацтва. 1989. 7 ліпеня)
  • [164] Барадулін Р. Збор твораў. Т. II. Мн., 1998. С. 179, 178, 236—237, 247.
  • [165] Барадулін Р. Акно ў Еўропу // Багдановіч М. Цвяток радзімы васілька…: Вершы. Мн., 1992. С. 8.
  • [166] Барадулін Р. З запазухі // Наша Ніва. 2003. 12 верасьня.
  • [167] Бацькаўшчына: Зборнік гістарычнай літаратуры / Укл. С. Панізнік. Мн., 2001. С. 4, 8, 225.
  • [168] Выхоўваць гісторыяй // Спадчына. 1990. № 1. С. 7.
  • [169] Бацькаўшчына: Зборнік гістарычнай літаратуры. С. 121.
  • [170] Бабкоў І. Адам Клакоцкі і ягоныя цені: Раман у дзесяці гісторыях. Мн., 2001. С. 35.
  • [171] Глобус А. Тэксты: Парк. Адзінота на стадыёне. Смерць — мужчына. Скрыжаванне. Дамавікамерон. Толькі не гавары маёй маме… Круглы год. Койданава. Новы Дамавікамерон. Post scriptum. М., 2000. С. 275.
  • [172] Пашкевіч А. Зваротныя дарогі… С. 66.
  • [173] Дзерманіс А. Пра паганства і Друвінгаў // Наша Ніва. 2001. 29 кастрычніка.
  • [174] На гэты момант выйшлі тры нумары часопісу (у 1994, 1996, 1998 гг.). З матэрыяламі некаторых штудыяў цэнтру можна азнаёміцца праз наступныя публікацыі: Беларусь у сістэме трансеўрапейскіх сувязяў у I тыс. н. э.: Тэзісы дакладаў і паведамленняў міжнароднай канферэнцыі (Мінск, 12 — 15 сакавіка 1996 г.). Мн., 1996; Санько С. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі.  Мн., 1998; Санько С. Традыцыяналісцкі пагляд на традыцыю: «прэзумпцыя аўтахтоннасьці» і «дэканструкцыя традыцыі»  // Фрагмэнты. 1999. № 1—2. С. 98—115. Важна адзначыць, што С. Санько першы наважыўся агучыць і абгрунтаваць думку, што беларусы — гэта славянамоўныя балты (Санька С. «Балцкая тэма» // Наша Ніва. 1993. № 14).
  • [175] Kryŭja: Crivica. Baltica. Indogermanica. 1994. № 1.  С. 3—4.
  • [176] Параўн. Кашкурэвічавы развагі: «Культурная мадэль у нашай краіне складаецца з разрозненых аскепкаў колісь цэльнай мазаікі, якую канечне трэба зноў сабраць у адзін жывы арганізм, што трывала стаіць на карэнні сваёй зямлі. Я перакананы, што творчая асоба ў наш час мусіць мысліць цэльнымі культурнымі канцэптамі, а не вузкацэхавымі праблемамі. Грунтуючыся на гэтым, мы разам з культуролагам і філосафам Сяргеем Саньком заснавалі цэнтр этнакасмалогіі „Kryuja“ дзеля даследавання і рэканструкцыі спрадвечнай дахрысціянскай мадэлі свету нашага народу» (цыт. у перакладзе з расійскай мовы паводле: Корбут В. Возвращение забытого символа // Советская Белоруссия. 2002. 1 октября).
  • [177] Нямецкі даследнік Р. Лінднэр адзначыў гэтую канферэнцыю як зладжаную «выбітным колам арганізатараў», а тэматыка навуковага кангрэсу «засяроджвалася на еўрапейскім кантэксце ранніх формаў „беларускай дзяржаўнасці“»(Лінднэр Р. Гісторыкі і ўлада: нацыятворчы працэс і гістарычная палітыка ў Беларусі ХIХ — ХХ стст. Мн. — <СПб.>, 2003. С. 433).
  • [178] Беларуская міфалогія: Энцыклапедычны слоўнік / Навук. рэд. С. Санько. Мн., 2004 ; водгукі на кнігу: Воршыч А. Паганская энцыкляпэдыя // Наша Ніва. 2004. 12 сакавіка; Вераціла С. Скарбы роднае зямлі // Настаўніцкая газета. 2004. 23 сакавіка; Ці спатыкаў хто Кумяльгана?.. // Культура. 2004. 27 сакавіка — 2 красавіка; Шаўлякова І. Генплан рэканструкцыі космасу // Літаратура і мастацтва. 2004. 9 красавіка; Вітушка С. Сучасная палітыка ў люстэрку міталёгіі // Свабода. 2004. № 2; Мифы есть не только в Греции // Белорусская деловая газета. 2004. 13 апреля; Белохвостик Н. Белорусы поклонялись дубам и не верили в ад // Комсомольская правда в Белоруссии. 2004. 15 мая; Корбут В. Сказка — ложь? На что «намекают» наши мифы  // Советская Белоруссия. 2004. 19 мая; Шамякіна Т. След жывой даўніны // Голас радзімы. 2004. 19 жніўня; Знак М. Міфы, міфалогія і міфолагі  // Беларускі гістарычны агляд. 2003. Т. X. Сш. 1—2. С. 353—370.
  • [179] Наша Ніва. 1993. № 15.
  • [180] Trinkūnas J. Baltų civilizacija šiandien // Romuva. 2004. № 2. С. 4. Ё. Трынкунас — кіраўнік арганізацыі літоўскіх паганцаў «Romuva».
  • [181] Акудовіч В. Уводзіны ў новую літаратурную сітуацыю: Лекцыі для Беларускага Калегіюму // Фрагмэнты. 2000. № 3—4. С. 217. Дзеля праўды адзначым, што В. Акудовіч усё ж даволі скептычна ставіцца да «ідэі Крываў» (гл.: Акудовіч В. Разбурыць Парыж: Два няспраўджаных эсэ // Фрагмэнты. 2000. № 3—4. С. 118).
  • [182] Меленік А. Тэкст для тлумачальнікаў. З нагоды выхаду кнігі Сяргея Санько «Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі»  // Фрагмэнты. 1999. № 1—2. С. 296—300.
  • [183] Тамсама. С. 296—297.
  • [184] Параўн. «зварот» гісторыка Аляксандра Краўцэвіча да літвіноў: «Няхай называюць нас Гудзіяй або Крывіяй! Гэтыя назвы павінны аддзяліць нас ад ненатуральнай блізкасці з усходнім суседам» (Краўцэвіч А. Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны альманах. 2003. Т. IX. С. 107). На гэта актыўна рэагуе беларускі афіцыёз, прыкл.:«Не иначе как стремлением оторвать белорусов от своей исторической почвы и тем самым сменить их генетический код продиктовано предложение Вацлава Ластовского отбросить, как „белы фігавы лісток“, положение о нашей общерусскости, отказаться от самоназвания „Беларусь, беларусы“ и перейти к самоназванию „Крывія, крывічы“…» (Мельник В. Государственная идеология Республики Беларусь: концептуальные основы. Мн., 2003. С. 114)
  • [185] Пятроўскі В. Ці ж мы славяне? Колькі слоў пра балцкія карані беларусаў // Радавая Беларусь. 2000. № 6.
  • [186] Мухін В. Мы й нямы // Наша Ніва. 1998. 26 кастрычніка.
  • [187] Лобач У. Вырачэньне чужога імя // Наша Ніва. 1997. 29 сьнежня. Рэакцыі на Лобачаў тэкст даюць пэўнае ўяўленне пра неадназначнае стаўленне беларускага грамадства да праблемы нацыянальнага назову, параўн. водгукі чытачоў «Нашай Нівы» і каментар да іх рэдактара газеты: Наша Ніва. 1998. 12 студзеня; 2 лютага.
  • [188] Крыўскі кішэнны слоўнік Пятра Васючэнкі // Arche. 2004. № 3. С. 42—43.
  • [189] Сергеев С. Привидения в зале «Сукно» // Советская Белоруссия. 2001. 31 июля. Гл. яшчэ: Букчин С. Танцы в дыму «Норд-Оста» // Народная Воля. 2002. 30 кастрычніка (тут выраз «белорусы, почти арийцы, потомки балтов» быў ужыты аўтарам дзеля параўнання «здрадніцтва» і «калабарацыянізму» тутэйшай інтэлігенцыі ў часе Другой усясветнай вайны і ў цяперашняй Беларусі).
  • [190] Параўн.: «Васілябыкаўская працавітасць ад крывічоў», «Васіль Быкаў натуральны беларус. Ён жа з крывічоў» (Р. Барадулін) (Урокі Быкава // Звязда. 2003. 14 чэрвеня).
  • [191] Паўлоўскі С. Будзь гатовы! // Наша Ніва. 1997. 30 чэрвеня.
  • [192] Сильная и процветающая Беларусь должна иметь прочный идеологический фундамент: Доклад Президента А. Г. Лукашенко на постоянно действующем семинаре руководящих работников республиканских и местных государственных органов по вопросам совершенствования идеологической работы // Советская Белоруссия. 2003. 28 марта. Такія Лукашэнкавы погляды не маюць дзівіць, бо прэзідэнт, насуперак гледзішчу, як ён выказваецца, «нацыяналістычна настроеных гісторыкаў», перакананы, што «нас, славян, заваявалі літоўскія фэадалы» (цыт. паводле: Гістарычны выбар Беларусі // Наша Ніва. 2003. 4 красавіка). Каб пераканацца, што міф пра Беларусь (= Заходнюю Русь) «пад уладаю літоўскіх князёў» жывучы і, больш за тое, не лічыцца ў наш час праяваю кепскага тону — гл., прыкл., выказванне «інваліда Вялікай Айчыннай вайны» Станіслава Шумскага з нагоды «Дня Рэспублікі» : «Сваю незалежнасць мы выпакутавалі» // Звязда. 2003. 5 ліпеня.
  • [193] Государство — это мы // Советская Белоруссия. 2003. 1 июля. Цікаўна, што ў Лукашэнкавай свядомасці славяншчына выступае сінонімам савеччыны, параўн.: Прэс-канферэнцыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі сродкам масавай інфармацыі рэгіёнаў Расіі // Звязда. 2003. 5 жніўня (гл. прэзідэнтаў адказ на пытанне карэспандэнта астраханскай газеты «Известия-регион»).
  • [194] Цыт. паводле: Крят Д. Наш дом не тесен // Советская Белоруссия. 2003. 9 октября. Спробы аспрэчыць гэтае цверджанне выклікаюць нервовую рэакцыю, што выяўляецца ў вельмі красамоўных выказваннях. Досыць параўнаць думкі А. Лукашэнкі са словамі ведамага філосафа Льва Крыштаповіча: «Балтские подпорки необходимы белорусизаторам, чтобы поставить барьер на пути этнического единства белоруса и русского и доказать, что белорус больше балт, чем славянин. Раз белорусская народность сформировалась на другой этнической основе по сравнению с великорусской, то, разумеется, отпадает всякая необходимость говорить о родственных народах» (Криштапович Л. Общерусские корни белорусской идеи // Белорусская нива. 1994. 15 марта). Як відаць з прыведзенай цытаты, апаненты «балцкага шляху» няблага кемяць у законах этнагенезу.
  • [195] Цыт. паводле: Свистунова С. „Диаспора“ <праграма расійскага радыё „Маяк“> // http://www.radiomayak.ru/schedules/116/5628.html (2002. 13 кастрычніка)
  • [196] Гл.: Санько С. Беларусь: паміж Поўднем і Поўначчу. Падставовыя складнікі аўтэнтычнага мэтапалітычнага дыскурсу  // Санько С. Штудыі з кагнітыўнай і кантрастыўнай культуралёгіі. С. 178—189.
  • [197] Паўлоўскі С. Будзь гатовы!
  • [198] Цыт. паводле: Грузьдзіловіч А. Кніга Вольгі Іпатавай „Альгердава дзіда“ хутка зьявіцца ў кнігарнях // http://www.svaboda.org/news/articles/2003/08/20030826132954.asp (2003. 26 жніўня)
  • [199] Пра яго гл.: Казлоўскі У. Веч. памяці Альбін Стэповіч // Новы Шлях. 1935. № 1. С. 3.
  • [200] Zahorski Uł. Na służbie u dużejšaha // Новы Шлях. 1934. № 6. C. 6.
  • [201] Зайка В. Некалькі запозьненых і некалькі заўчасных думак пра гэбраяў і беларусоў // Arche. 2000. № 3. С. 37.
  • [202] Васючэнка П. Краіна пачынаецца з Краю // Равінскі Г. Млын жыцця. Мн., 2004. С. 7.
  • [203] Параўн. рэзкую характарыстыку Андрэя Дынька — «маргінальная плынь балтафілаў-паганцаў», якіх аўтар ставіць у адзін адмоўны шэраг з «беларускімі нацыяналістамі-антымадэрністамі» і «нацыяналістамі-славянафіламі» (Дынько А. Ад рэдакцыі // Arche. 2000. № 1. С. 7). Сучасныя лібералы паслядоўна (і apriori) адрынаюць любыя ідэі, што грунтуюцца на прынцыпах этнічнасці і тутэйшасці, параўн. характэрнае (і актуальнае ў нашым выпадку) выказванне (у сувязі з пошукамі «нацыянальнай ідэі» ў Беларусі): «Патриархальный менталитет истосковался по национальной исключительности и требовал отделиться от чужаков, объявив себя „славянізаванымі балтамі“ или „русскими со знаком качества“. Из двух точек зрения, которые „обе хуже“ , победила последняя» (Очучхели. С опорой на собственные силы) // Белорусская газета. 2004. 27 декабря). Гэтая «прагрэсіўная» тэндэнцыя ў грамадазнаўстве нашага часу імкліва пашыраецца. Што гэта дасць у выніку, якія змены напаткаюць «беларускую ідэю», праект «Беларусь», — пакажа прышласць.
  • [204] Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі: Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад Х да пачатку ХIХ ст. Kaunas, 1926. С. 138.
  • [205] Паводле: Кёпеци Б. Неоконсерватизм и „новые правые“. М., 1986. С. 89—90.
  • [206] Ластоўскі В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі… С. 138.
  • [207] Конан У. Полацка-крыўская тэорыя беларускай дзяржаўнасці і культуры. С. 11. У тым, што крыўская тэма ва ўсякiх, хай сабе часам прафанічных формах, займае ў беларускай свядомасці пэўнае — не заўсёды апошняе — месца, можна пераканацца з тэкстаў розных аўтараў, змешчаных у «полацка-крыўскім» нумары часопісу «Arche» (2004. № 3). Варта таксама адзначыць рашэнне Менскага гарадскога выканаўчага камітэту № 1520 з 30 ліпеня 2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц  г. Мінска», паводле якога вул. Мінская далучанай да сталіцы былой  в. Цна была пераназваная ў Крывіцкую, як гаворыцца ў дакуменце, «у гонар старажытнага племя крывічоў» (параўн. урбанімічны кантэкст перайменавання: Ляўковіч А. Валожыну — вуліцу, Мулявіну — бульвар… а «Звяздзе» — спадзяванне на лепшае // Звязда. 2004. 10 жніўня).
  • [208] Варта напомніць, што прафанаванне літоўшчыны ідзе сама мала ад 20-х гадоў ХХ ст., а менавіта — ці не ад Лёсікавага артыкулу «„Літва — Беларусь“ (гістарычныя выведы)», апублікаванага ўжо ў падсавецкім Менску ў 1921 г. (яго перадрук гл.: Лёсік Я. 1921 — 1930: Збор твораў / Укл. А. Жынкін. Мн., 2003)
  • [209] Конан У. Валхвец беларускага фундаменталізму. С. 23.
  • [210] <Загарульскі Э.> Паходжанне беларусаў: дыскусія працягваецца // На скрыжаванні думак: Вучоныя аб «белых плямах» гісторыі Беларусі / Скл. Я. Бараноўскі. Мн., 1990. С. 23.
 

Апошнія артыкулы

Глядзі таксама:

DRUVIS №1балтыКрыўяметапалітыкаКорбут
2270.81 ms